Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Гісторыя краю / 75 год раёну » Берегите все, что имеете сейчас
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
31-03-2015, 16:50 Гісторыя краю / 75 год раёну  ] • Берегите все, что имеете сейчас   |  
 
Назва: Беражыце ўсё, што маеце цяпер      

Берегите все, что имеете сейчас Утульная дзіцячая бібліятэка зноў распасцерла свае абдымкі для юных чытачоў, з панядзелка ў ёй стартаваў тыдзень кнігі. І кожны дзень прадугледжваў цікавую імпрэзу. Так, 23 сакавіка адбыўся дзень адчыненых дзвярэй, калі юныя кнігалюбы прыходзілі ў кніжны храм, каб назаўсёды пасябраваць з крыніцай дабрыні і мудрасці. У сераду мерапрыемства прысвячалася беларускаму пісьменніку, рэдактару часопіса "Вясёлка" Уладзіміру Ліпскаму. Акрэслілі яго літаратурны партрэт не без нагоды, бо ў маі літаратару спаўняецца 75. У чацвер у бібліятэцы наладзілі экалагічную вандроўку па Міёрскім краі, а пятніца запомнілася юным чытачам новымі ведамі па краязнаўстве да 75-годдзя нашага раёна. 

 

Насычаным і запамінальным стаўся аўторак — у Доме кнігі сабраліся відавочцы ваенных гадоў і іх слухачы — школьнікі. Вядучая Ірына Томка коратка нагадала, што 22 чэрвеня 1941 года ў чатыры гадзіны раніцы без аб'яўлення вайны нямецкія войскі атакавалі межы Радзімы. Найстрашэнная ў гісторыі нашай краіны крывалітня працягвалася 1418 дзён і стала самай разбуральнай: толькі ў Беларусі загінулі больш за 2 мільёны 200 тысяч чалавек, разам з жыхарамі спалена 619 вёсак, 186 з якіх так і не адноўлена. Дзеці і вайна—якое жудаснае спалучэнне. А іх толькі ў нашай краіне налічвалася 300 тысяч.


Старшыня раённай арганізацыі ветэранаў Ч.С. Кашкур расказаў, што і з нашага раёна больш за 1000 вярнуліся з вайны, але больш за 2000 загінулі. Час няўмольны, і жывыя сведкі сыходзяць з жыцця. У нашай раённай ветэранскай арганізацыі 25 удзельнікаў вайны, якія дачакаліся і будуць святкаваць 70-годдзе Перамогі савецкага народа. Старэйшаму з іх — Генадзю Паўлавічу Дзямешку — 97-ы год. Ён прайшоў усё ліхалецце, затым доўгія гады служыў ў міліцыі. Да гэтага часу ўзначальвае пярвічную ветэранскую арганізацыю Дзісенскага гарсавета. На Міёршчыне 38 паўналетніх і непаўналетніх вязняў фашызму. Ад імя прэзідыума савета ветэранаў Часлаў Станіслававіч пажадаў дзецям ніколі не зведаць ваеннага гора.


Старшыня раённай арганізацыі непаўналетніх вязняў фашызму Генадзь Васільевіч Кажан распавёў, як сам быў зняволены ў канцэнтрацыйным лагеры. Калі даведаліся пра немцаў, сям'я на кані падалася пад Смаленск. Пад'ехалі да Рудні паміж Віцебскам і Смаленскам, а насустрач ворагі. Праз ты-дзень вярнуліся дадому, дзе ўсталяваліся фашысцкія парадкі, пасля з'явіліся партызаны, у якія падаўся і бацька. Генадзь Васільевіч таксама ўдзельнічаў у гэтым руху, дапамагаў начальніку асобага аддзела. Немцы пачалі паліць Крукі, недалёка ад іх і радзіма вязня — Пераслоўка. "Два тыдні з сям'ёй хаваўся на балоце Ельня. Карнікі ішлі цэпам з усіх бакоў, бамбілі з самалёта, а мы ўцякалі, закопваліся ў мох. Выходзім на бераг, ногі распухлі, вельмі хочацца есці, знайшлі партызанскі складзік, набралі ў кацялок жыта і пачалі парыць. Азірнуўся — немцы. Мы папрасіліся даесці, — прыгадвае мужчына. — Прывезлі нас, ваеннапалонных, на эшалонах у Даўгаўпілс, выгрузілі ў зямлянкі, затым адправілі ў Рыжскі лагер, пасля на караблі — у Гданьскі канцлагер з крэматорыямі — печамі для спальвання. Калі выходзілі з лазні, немец у калідоры палкай указваў налева — у крэматорый — ці направа, што азначала дараваць жыццё. Далей — Мюнхенскі лагер ваеннапалонных, адкуль амерыканцы вырашылі нас адправіць на Радзіму. У Лейпцыгу перадалі савецкім войскам, далі ежы, адпусцілі. На цягніках, конях, пешшу — урэшце, дабраўся дадому".


Надзея Канстанцінаўна Альшанка 46 год настаўнічала, пачынала ў Пераброддзі, затым працавала ў Міёрах. Нарадзілася недалёка ад Віцебска. Запомнілася ёй, калі адступалі савецкія салдаты. Бацька быў старшынёй гаспадаркі і разам з адступаючымі вывозілі калгасны скот, зерне, каб не дасталося ворагу. Пад Смаленскам тата трапіў у акружэнне, доўга дабіраўся назад са сваімі таварышамі, пайшоў у партызанскі атрад. Памятае Надзея Канстанцінаўна, як мясцовы каваль дзядзька Карней вырабляў вострыя штыры. Хлапчукі за вёскай іх кідалі на дарогі — варожыя машыны праколвалі колы. І наогул, стараліся нашкодзіць, як маглі: у нямецкай тэхніцы адкручвалі гайкі, балты. Каваля Карнея пасля немцы арыштавалі за сувязь з партызанамі. Надзея Канстанцінаўна памятае, як марознай зімой і глыбокімі снягамі, каб запужаць іншых вяскоўцаў, ганялі яго — босага, распранутага да пояса, а замест спіны — кроў і лахманы скуры. Потым Карнея павешалі. Як толькі з'яўляліся ў вёсцы фашысты, людзі ведалі, што некага ці расстраляюць, ці заберуць. Ворагі рабілі аблавы на моладзь і адвозілі ў Германію на працу. Пад Віцебскам і Смаленскам савецкія войскі трапілі ў акружэнне. Каб не здацца ў палон, многія змаглі збегчы, схавацца ў лясах.


— Па начах прыходзілі да нас у вёску, прасіліся пераапрануцца, каб замяніць сваю ваенную форму на цывільную. І людзі ішлі насустрач, бо ў кожнай сям'і мелі франтавікоў, — расказвае жанчына.
Яе 16-гадовага брата немцы расстралялі. Хлопец быў у ваеннай форме, якую не паспеў пераапрануць. Мама ў 93 гады перадала ў спадчыну Надзеі Канстанцінаўне яго сшытачак з песнямі і пажаданнямі, якому 75 гадоў.
У 1943-м, калі немцы пачыналі адступаць, у яе роднай вёсцы быў нямецкі гарнізон. Зімой жыхароў павыганялі з дамоў. Людзі былі вельмі дружныя, жылі па 20-30 чалавек. Ноччу раскладвалі салому на падлозе і, не распранаючыся, спалі — так і зімавалі. Увесь час хацелася есці, спажывалі крапіву, лебяду, шчаўе, з молатых галовак ад канюшыны гатавалі ляпёшкі, жавалі ліпавыя маладыя лісточкі.


"На ўскрайку вёскі жыў нямецкі афіцэр, па нацыянальнасці аўстрыец, еў жаб, а дакладней, іх заднія ножкі. Мы іх лавілі і прыносілі дзяншчыку — слугу афіцэра, які даваў за гэта паўбохану хлеба на чацвярых дзяцей. Мы пароўну яго дзялілі, але не елі — неслі дадому і там яшчэ дзяліліся", — прыгадвае дзіця вайны. 
Памятае яна, як Новы год нямецкія афіцэры адзначалі разам у адным доме і, п'яныя, усе паснулі. Падлеткі-хлапчукі аблілі гэты будынак бензінам, падпалілі—згарэлі 17 фашыстаў. Было вельмі страшна раніцай — прыехалі нямецкія жандармы з аўчаркамі, дапрошвалі людзей. Канечне ж, ніхто не прызнаваўся. Тады выбралі 15-20 хлопцаў-падлеткаў і паабяцалі іх за гэта расстраляць. Дзядуля Лаўрэнцій сказаў, што гэта зрабіў ён, яго павешалі.

 
У вясковай школе немцы трымалі коней. Калі навучанне аднавілася, не хапала парт, прыносілі з дому лаўкі, табурэты, было холадна. Вучыліся пісаць на шэрай паперы ад мяхоў з цэментам. Чарніл не мелі, скарыстоўвалі бурачковы сок. Перад Новым годам настаўніца ўсім дала па адным алоўку—вялікая радасць! На ўсю вёску—два буквары.
—Я гляджу зараз на вас і па-добраму зайздрошчу, што ў вас усё ёсць: апранутыя, абутыя, накормленыя. Чытайце кнігі, беражыце Беларусь і помніце пра тых, хто падарыў вам такое жыццё,—наказвае Надзея Канстанцінаўна.
Уладзіміру Уладзіміравічу Лапкоўскаму ў гады ліхалецця было 14. У доме яго бацькоў-нябожчыкаў размясціўся атрад разведкі з сямі чалавек. Камандзір схіліў хлопца быць сваім агентам, інфармаваць па розных пытаннях. І юны Уладзімір з гэтымі заданнямі ўдала спраўляўся. У час Перамогі служыў у арміі. Мужчына расказаў пра доблесць нашай арміі і пажадаў дзецям выдатнай вучобы, стаць высокаадукаванымі і дастойнымі грамадзянамі, каб ніхто не меў права паквапіцца на тэрыторыю нашай краіны. 
Аўтар гэтага артыкула прачытала свой новы верш, спецыяльна напісаны для сустрэчы з відавочцамі вайны, у якім старалася закрануць самыя патаемныя струны дзіцячых, юнацкіх і сталых душ.
"Беражыце і цаніце тое, што сёння маеце",—даводзіла вядучая. Юныя міярчане пранікліся цікавымі і перажытымі аповедамі сведкаў ваенных гадоў. Усведамленню ліхалецця спрыяла спецыяльна наладжаная кніжная выстава да 70-годдзя Перамогі. Словам, бібліятэкары пастараліся, каб страшны час знайшоў водгук у дзіцячых душах.

 

Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar