Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Гісторыя краю / 75 год раёну » Дыхание древних легенд
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
12-09-2015, 10:49 Гісторыя краю / 75 год раёну  ] • Дыхание древних легенд   |  
 
Назва: Подых старых легенд      

Традыцыйна на абласным свяце нацыянальных культур матэрыяльныя сведчанні польскага ўплыву на мясцовыя ўзаемаадносіны дэманструе настаўнік гісторыі Міёрскай сярэдняй школы №3 
В.А. Ермалёнак. Так будзе і сёлета.

Дыхание древних легенд Традыцыйна на абласным свяце нацыянальных культур матэрыяльныя сведчанні польскага ўплыву на мясцовыя ўзаемаадносіны дэманструе настаўнік гісторыі Міёрскай сярэдняй школы №3 В.А. Ермалёнак.  

 

З экспанатаў, што прадстаўляў два гады таму, застаецца няшмат, хіба школьная карта Еўропы за 1928 год Ромера, і то толькі таму, што ёй карыстаўся пры навучанні дзяцей у Вялікай Глінаўцы Флор Манцэвіч —яркая асоба, дэпутат Нацыянальнага сходу у Беластоку ў 1939 годзе і дакладчык па адным з асноўных пытанняў,—сведчыць Вітольд Антонавіч.—Сёлета імкнуся прадставіць шматлікім гасцям Міёршчыны не проста дакументы і рэчы, а тое, што авеяна подыхам легенд мінулага.

Патрэбны прыклады? Калі ласка.


Вось старое люстэрачка. Яно з маёнтка Плятараў у Лужках. Па некаторых сведчаннях, пакінула яго тут, калі гасцявала ў родных, Эмілія Плятэр, гераіня трох народаў, якую называлі беларускай Жаннай Д'арк. Гэтай удзельніцы паўстання 1831 года прысвяціў верш "Смерць палкоўніка" Адам Міцкевіч.

Бронзавы нож для паперы знойдзены на месцы маёнтка Парэчча на Слонімшчыне, які належыў Міхаілу Валовічу, актыўнаму ўдзельніку паўстання 1831 года. Калі яно было падаўлена, уратаваўся ў эміграцыі. Аднак потым вярнуўся ў родныя мясціны, арганізаваў партызанскі атрад і ў 1833-ім прадоўжыў узброеную барацьбу з царскімі войскамі. Толькі сілы былі няроўныя, паўстанцы разбіты, а іх камандзір трапіў на шыбеніцу.


Вядома, такім рамантычным арэолам акружана далёка не ўсё. Так, кубак—нібы проста ўзнагарода майму бацьку за перамогу ў кавалерыйскіх стрэльбах 1931 года ў Пшэмыслі на Заходняй Украіне. Аднак потым ён стаў вядомым снайперам у баях з фашызмам.

Новае папаўненне атрымалі апошнім часам кніжныя зборы. Шмат выданняў не толькі ад мясцовага насельніцтва папоўніла экспазіцыі нашых музеяў. Пазнаёмлю з імі тых, хто захапляецца старой мастацкай літаратурай, школьнымі падручнікамі, наогул, рарытэтамі. Сярод іх вылучаецца "Брэвіяш"—выданне 19 стагоддзя—настольная кніга каталіцкага святара з малітвамі для богаслужэння. 


Асабліва шмат экспанатаў адносіцца да міжваеннага перыяду. Пра ўзровень фотамастацтва таго часу сведчыць партрэт Гелены Абрампальскай з Аблятова—прыгожай рамантычнай паненкі.

Тэму прадоўжаць здымкі землякоў, шматлікія паштоўкі, граматы, пасведчанні, дакументы. Магчыма, нехта з жыхароў Цілеўцаў ці Чэрасаў пабачыць карты зямельных угоддзяў, якімі валодалі іх продкі пасля правядзення польскімі ўладамі парцэляцыі-хутарызацыі.

Пэўная ўвага будзе нададзена рэчам побыту, якімі карысталася мясцовая шляхта і багацейшае сялянства, жаночым упрыгожанням. І проста немагчыма абысціся без дэманстрацыі манет розных часоў і папяровых грошай.

Наогул, на экспазіцыях польскай матэрыяльнай культуры кожны знойдзе для сябе нешта цікавае, нагадае даўно забытае.


Гутарыў  Леанід МАТЭЛЕНАК.

 



 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar