Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Гісторыя краю / 75 год раёну » Краткая история Миор
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
15-09-2015, 16:25 Гісторыя краю / 75 год раёну  ] • Краткая история Миор   |  
 
Назва: Кароткая гісторыя Міёр      

Зусім нядаўна ў пастаўскім выдавецтве 
"Сумежжа" намаганнямі раённага грамадскага аб'яднання "Экаагратур", што дзейнічае пад эгідай тамашняй структуры Таварыства беларускай мовы, выйшла невялікая кніжачка—толькі 48 старонак—пад назвай "Кароткая гісторыя Міёр". Анатацыя сцвярджае, што "хаця Міёры сталі горадам не так даўно, яны маюць цікавую і адметную гісторыю, пра якую і распавядае 
гісторык Сяргей Васільеў".

Краткая история Миор Зусім нядаўна ў пастаўскім выдавецтве "Сумежжа" намаганнямі раённага грамадскага аб'яднання "Экаагратур", што дзейнічае пад эгідай тамашняй структуры Таварыства беларускай мовы, выйшла невялікая кніжачка—толькі 48 старонак—пад назвай "Кароткая гісторыя Міёр". Анатацыя сцвярджае, што "хаця Міёры сталі горадам не так даўно, яны маюць цікавую і адметную гісторыю, пра якую і распавядае гісторык Сяргей Васільеў".

 

Гартаю выданне пад прыгожай вокладкай і адразу заўважаю, што спасылак на архівы зусім няма, вартых увагі новых гістарычных фактаў—таксама, а  недакладнасцей, суб'ектыўных ацэнак і супярэчнасцяў хапае. Вось аўтар нагадвае, што першабытныя стаянкі ля Міёрскага возера вядомы з часоў неаліту, жыло тут насельніцтва розных культур у бронзавым і жалезным вяках. Каменныя нажы і сякеры, крэмневыя сярпы знойдзены і непасрэдна ля вытокаў Мерыцы. А рэчы жалезнага веку ўжо выяўлены на ўскрайку сучаснага райцэнтра. Толькі з канца І тыс. да н.э. і да 17 стагоддзя н.э. сляды чалавечай жыццядзейнасці тут нібыта знікаюць. І вывад: "пра мястэчка ці пра які іншы тып населенага пункта казаць яшчэ вельмі рана". Пры тым спадар Васільеў нібы забывае толькі што ўласнаручна напісанае: у цэнтры горада, на вуліцы Школьнай, падчас пракладкі цеплатрасы, знойдзена кераміка 16 стагоддзя, нават збан на стагоддзе старэйшы. Ды там яшчэ выяўлены і культурны слой!

Вось гэтая ўласцівасць не зважаць на толькі што ўласна прыведзеныя факты і характэрна для "кароткай гісторыі". Яе аўтар можа пагадзіцца, што першае пісьмовае ўпамінанне пра Міёры адносіцца да 1514 года і тут жа сказаць: а ці была тая Мерэя, выслужаная Гетаўтам Калініковічам у вялікай княгіні Алены, цяперашнімі Міёрамі. Сумнявацца ў гэтым не толькі можна, а нават патрэбна, але са спасылкай на архіўныя дакументы, а не толькі на ўласныя разважанні.

Цяпер пра гісторыю назвы Міёр. Прывязка да забалочанага ляснога возера (ад прызнанай многімі вучонымі магчымага фіна-вугорскага -- марь) спадара Васільева не задавальняе. Але гэта толькі адна з найбольш верагодных версій, якая адпавядае тыпу мясцовасці. Большасць з названых аўтарам "Міёр" знаходзіцца на беразе вадаёмаў ці паблізу іх, а балот нават пасля масавай меліярацыі нядаўняй пары і цяпер хапае. Не выпадкова свой край мы нярэдка называем азёрным, Паазер'ем. Адсюль сучасны герб райцэнтра—белы лебедзь на азёрных хвалях. Прапаную паразважаць, як будзе выглядаць такі лагічны ланцужок, калі зыходзіць, што "хутчэй за ўсё яна (назва горада) паходзіць з балцкага Міёр, што значыць "мёртвы" альбо "спакойны"". Дарэчы, што тут фенаменальна "мёртвае" ці "спакойнае" было, каб назаўсёды застацца ў назве? І дзе ў свеце назва "жывога" населенага пункта паходзіць ад слова "мёртвы"?

У касцёльным перапісе 1784 года цэнтр парафіі Міёры ўпершыню названы мястэчкам. Разважаючы над тагачаснай дэмаграфічнай сітуацыяй, аўтар "Кароткай гісторыі" прыходзіць да высновы, што "нават тэарэтычна" ў 1514 годзе "ні горада, ні мястэчка, ні вёскі тут не было". Люд трымаўся Русачкоў, Дворышча, Пад'ельцаў. А што было, "чыстае поле"? 

Ды не зусім, з кнігі вынікае, што ў 1641-1690 гадах тут быў праваслаўны манастыр (настолькі вядомы, што па тэстаменту Сімяон Полацкі перадае яму значную частку сваіх сродкаў, а лёсам святыні цікавіцца цар Пётр І—толькі пра гэта "скарочана"). Пазней паяўляецца касцёл, спачатку невялікі, потым дабудоўваецца, узводзяцца пры ім жыллё ксяндза, нават шпіталь. Паблізу "Міёры Некрашэвіча—цяпер вуліца Азёрная (дадам—і Набярэжная); Міёры Завадскага—цяпер вуліца Ізварына; Міёры Заазёрныя—цяпер вёска Міёркі 2…"

 

Працяг у "МН" №40. 


Леанід МАТЭЛЕНАК.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar