Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Гісторыя краю / 75 год раёну » Успамін: магло быць 55...
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
14-03-2011, 15:28 Гісторыя краю / 75 год раёну  ] • Успамін: магло быць 55...   |  
 
Назва:      

Успамін: магло быць 55...Той школе, якую закончыла, у гэтым годзе магло б споўніцца 55. Першы паўнацэнны цагляны двухпавярховы школьны будынак. З-за чалавечага нядбайства і безгаспадарчасці яго цяпер няма. Школа праіснавала толькі 34 гады. Яшчэ больш недарэчна, што перад разбурэннем паставілі новыя вокны, правялі паравое ацяпленне, узвялі кацельню і спартыўную залу. Яе аднагодка ў Полацку ў гэтым навучальным годзе атрымала новы статус кадэцкага вучылішча. Але ўсё гэта ўжо ў мінулым і нічога нельга змяніць. Засталося толькі пачуццё шкадавання, таму што разам з тым будынкам знікла адчуванне цяпла і ўтульнасці, асаблівай атмасферы, якую мы, выпускнікі, пранеслі праз усё жыццё, атмасферы шчырасці і добразычлівасці, творчасці і таленавітасці як вучняў, так і настаўнікаў.

У 1955-ым у Язна быў пераведзены з Акунёўскай школы яе дырэктар Іван Пятровіч Чарняўскі, пра якога часта ўспамінае ў сваіх допісах у газету Фадзей Лаўрэнцьевіч Шымуковіч. Малады дырэктар вырашаў пытанні будаўніцтва двухпавярховай школы. У 1956-ым пачаліся заняткі ў новым будынку. Іван Пятровіч стаў першым яе дырэктарам, і на працягу 16 гадоў узначальваў адну з лепшых па тым часе сельскіх школ раёна. Настаўнік і кіраўнік ад Бога. Ветэран Вялікай Айчыннай вайны, цяжка паранены падчас удзелу ў Данцыг-Гдыньскай ваеннай аперацыі ў сакавіку 1945 года. Усё жыццё адданы педагагічнай працы. Будучы на пенсіі, не адзін год працягваў працаваць у школах Віцебскага раёна, куды сям’я пераехала, каб быць бліжэй да сваіх дзяцей. Разам з Наталляй Аляксееўнай — настаўніцай пачатковых класаў яны выхавалі двух сыноў і дачку. Старэйшы Уладзімір працуе галоўным архітэктарам горада Копыля, Людміла 25 гадоў была завучам Мазалаўскай сярэдняй школы, цяпер на пенсіі, малодшы Барыс — дырэктар страхавой кампаніі ў Віцебску.

Адпавядаў дырэктару і калектыў, які складалі таленавітыя, вопытныя педагогі. Добрую памяць аб сабе пакінулі ў нашых сэрцах настаўнікі рускай мовы і літаратуры Ніна Іванаўна Лінова, Марыя Рыгораўна Лаўшова і Віялета Іванаўна Ляўковіч, хіміі — Ларыса Іванаўна Сіняўская (Вяль), працоўнага навучання —Мікалай Іванавіч Вяль, гісторыі і завуч — Лізавета Георгіеўна Сарокіна, біялогіі —Раман Андрэевіч Кадушка і Анатоль Уладзіміравіч Губерт, фізікі—Генрыета Васільеўна Мартынава, беларускай мовы і літаратуры—Валянціна Іванаўна Какорыч, геаграфіі — Леў Сяргеевіч Какорыч, спеваў — Алена Кузьмінічна Валынец і Анатоль Юльянавіч Лагун, матэматыкі — Мікалай Якаўлевіч Волкаў, Рыма Іванаўна Красоўская і Зоя Раманаўна Думава (наша класная маці з 2-га па 8-ы). Большасці з іх ужо няма сярод нас.

Два гады таму наш клас адзначыў 40-годдзе. Самы ўнікальны за ўсю гісторыю Язненскай школы: 4 залатыя медалі і 2 сярэбраныя. З шасці медалістаў атрымаліся чатыры педагогі. Трое з іх закончылі вядучую ВНУ — Белдзяржуніверсітэт. Усяго выбралі педагогіку 8 чалавек, бо нам было з каго браць прыклад.

Сабралася на сустрэчу 19 чалавек. Была наша апошні класны кіраўнік Алена Арцёмаўна Сівіцкая — педагог з вялікай літары, строгая, мудрая. Прысутнічаў Анатоль Фаміч Жолуд — таленавіты выкладчык чарчэння і малявання, урокаў працы па дрэву. Што найбольш уразіла? Алена Арцёмаўна ішла па кругу і называла імя кожнага, хаця некаторых не бачыла 40 гадоў і вучыла школьнікаў з Іста толькі апошнія два гады. Гэта азначае адно: педагогу не быў абыякавы кожны з нас, і яна жыла нашымі інтарэсамі.

Мы ўспаміналі вечарыны, святы, розныя конкурсы, спаборніцтвы. Заўсёды на кожным мерапрыемстве было шмат гледачоў, балельшчыкаў. Прыходзілі нашы бацькі, жыхары вёскі. Калідор на другім паверсе не ўмяшчаў усіх жадаючых. А якія былі навагоднія святы! Да іх рыхтаваліся задоўга: шылі карнавальныя касцюмы, рабілі маскі, а потым пачынаўся баль... Удзельнічалі і дзеці, і настаўнікі. Мае равеснікі і старэйшыя памятаюць, якія шыкоўныя касцюмы стварала настаўніца спеваў Алена Кузьмінічна Валынец і весяліла потым усю вёску сваёй Жабай, Бабай Ягой.

А якімі спектаклямі радавалі вяскоўцаў педагогі! Адна пастаноўка “Вяселле ў Малінаўцы” чаго вартая: ярка, з гумарам, запамінальна.
Успомнілі мы і выпускны баль. Асабліва яго хвалюючы момант: дырэктар, высокага росту мужчына, падыходзіў да нас, рабіў рэверанс перад кожнай дзяўчынай і частаваў цукеркамі “Мішка на поўначы”.
Цеплыню сваёй роднай школы мы пранеслі праз усё жыццё.

І. МІКАЛАЕВА.

 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar