Рэдакцыйны фотаархіў утрымлівае нямала цікавых здымкаў, зробленых нашымі фатакарамі Пятром Баброўскім, таксама франтавіком, і Казімірам Блажэвічам у розны час і ў розных абставінах. Гэтыя дзве выявы аб'ядноўвае ваенная тэматыка. На іх — былыя ўдзельнікі Вялікай Айчыннай.
Міжнароднаму дню помнікаў і памятных месц, які адзначаецца 18 красавіка, у Беларусі прысвечана акцыя "Фэст экскурсаводаў". Прадугледжваецца, што работнікі музеяў, краязнаўцы прапануюць усім, хто хоча больш ведаць пра мінулае родных мясцін, экскурсіі, падарожжы, паездкі, іншыя цікавыя мерапрыемствы. Не застаўся ў баку ад такой справы і настаўнік гісторыі Міёрскай СШ №3 Вітольд Ермалёнак.
У сярэдзіне сёлетняга мая Васілю Юльянавічу Дзегелю споўнілася б 70. Запомніўся ён разважлівым, няспешным чалавекам, вопытным і аўтарытэтным кіраўніком. На любым раённым мерапрыемстве мог выказаць нейкую арыгінальную думку ці меркаванне, узняць нечаканае пытанне, акрэсліць непрадбачаную праблему. Іншы раз здавалася, што гаварыць пра тое заўчасна ці не варта, але час выяўляў актуальнасць сказанага. Значыць, умеў прадбачыць, што вельмі каштоўна для гаспадарніка.
Гісторыка-этнаграфічны музей праводзіць работу па зборы матэрыялаў пра супрацоўнікаў міліцыі і ваеннаслужачых унутраных войск розных часоў—ад рэвалюцыйных падзей 1917-га да ХХІ стагоддзя. Асабліва актуальнымі ў год 70-годдзя Вялікай Перамогі будуць звесткі пра людзей у пагонах у складзе рэгулярнай арміі, партызанскіх злучэнняў і антыфашысцкага падполля.
Утульная дзіцячая бібліятэка зноў распасцерла свае абдымкі для юных чытачоў, з панядзелка ў ёй стартаваў тыдзень кнігі. І кожны дзень прадугледжваў цікавую імпрэзу. Так, 23 сакавіка адбыўся дзень адчыненых дзвярэй, калі юныя кнігалюбы прыходзілі ў кніжны храм, каб назаўсёды пасябраваць з крыніцай дабрыні і мудрасці. У сераду мерапрыемства прысвячалася беларускаму пісьменніку, рэдактару часопіса "Вясёлка" Уладзіміру Ліпскаму. Акрэслілі яго літаратурны партрэт не без нагоды, бо ў маі літаратару спаўняецца 75. У чацвер у бібліятэцы наладзілі экалагічную вандроўку па Міёрскім краі, а пятніца запомнілася юным чытачам новымі ведамі па краязнаўстве да 75-годдзя нашага раёна.
14 чэрвеня 1970 года Ульяна Феакцістаўна Крышталевіч была абрана дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, а неўзабаве ёй прысвоена высокае званне Героя Сацыялістычнай Працы. Тады яна з'яўлялася "гаспадыняй" Докшыцкага раёна, працавала першым сакратаром райкама партыі. Аднак яе лёс непарыўна звязаны з нашай Міёршчынай.
У прамежку паміж святкаваннем 500-годдзя Міёр і 75-й гадавіны з дня ўтварэння раёна адзначыў свой 60-гадовы юбілей чалавек, які ўнёс значны ўклад у развіццё Міёршчыны. Двойчы кіраўнік нашага раёна, двойчы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Юр'евіч Скавародка з 1 кастрычніка мінулага года атрымаў права на сапраўды заслужаны адпачынак. За плячыма багатая службовая біяграфія — ад брыгадзіра калгаса "Шлях да камунізму" да дэпутацкай дзейнасці, наперадзе — цудоўная залатая пара жыцця, прысвечаная блізкім людзям і любімым справам. Успомніць мінулыя дні, падзяліцца думкамі пра цяперашні і заўтрашні дзень раёна, расказаць пра асабістыя планы Уладзіміра Юр'евіча запрасіла рэдакцыя.
Першым Героем Сацыялістычнай Працы на Міёрскай зямлі стаў старшыня калгаса "Маладая гвардыя" Пётр Пятровіч Кандрашоў. Чалавек трывалай сялянскай закваскі, франтавік, аграном, абраны старшынёй адсталага калгаса і вывеў яго ў мільянеры. Дасягненні тутэйшых жывёлаводаў, механізатараў, паляводаў працяглы час з'яўляліся арыенцірам не толькі для мясцовых вясковых працаўнікоў. Гаспадарка адзіная ў раёне ўзнагароджана ордэнам. Бачыце, як шмат падстаў, каб яшчэ раз азірнуцца на постаць Пятра Пятровіча.