Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Гісторыя краю / 75 год раёну
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Люты 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
16-02-2015, 10:51 Гісторыя краю / 75 год раёну  ] • Какими мы были молодыми
Какими мы были молодыми Кажуць, што працавітасць і гаспадарлівасць перадаюцца ў спадчыну. Таму адказных работнікаў, якія сумленна выконваюць абавязкі і дэманструюць прыклад іншым, на Міёршчыне заўсёды было шмат. Адметна, што тыя, на каго раўняліся 20-30 гадоў таму, і цяпер у ліку правафланговых. 
Зазірнём у мінулае. Адгартаем альбом гісторыі ў 80-ыя гады і ўбачым добра знаёмых людзей, толькі крыху маладзейшых.
5-02-2015, 15:29 Гісторыя краю / 75 год раёну  ] • Сохранить и приумножить
Сохранить и приумножить Многія з гэтых людзей не бачыліся даўно, былых кіраўнікоў і спецыялістаў з ліку колішняга раённага актыву сабрала 23 студзеня мерапрыемства, прысвечанае 75-годдзю раёна. За плячыма кожнага напружаная праца, адказнасць за лёс калектыву ці развіццё галіны.
5-02-2015, 15:01 Гісторыя краю / 75 год раёну  ] • Две истории одного здания
Две истории одного здания Перад намі здымкі ўсім вядомага будынка на вуліцы Камуністычнай у райцэнтры. Ну хто не наведвае фірменны магазін мясакамбіната "Гурман"! Не застаецца без увагі і тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, што на другім паверсе. А размову павяду пра першапачатковае прызначэнне пабудовы, якая была ўзведзена як Дом быту, вытворчае памяшканне камбіната бытавога абслугоўвання.
30-01-2015, 13:03 Гісторыя краю / 75 год раёну  ] • Юбилейные даты 2015
1475 г. — першае пісьмовае ўпамінанне в. Язна.
1505 г. — першы дакументальны напамін пра в. Чэрасы.
1515 г. — першая пісьмовая згадка пра замак у Вяце.
1690 г. — 20 снежня 325 год таму праваслаўны манастыр і царква ў Міёрах сталі ўніяцкімі.
1700 г. — вялікі пажар у Дзісне.
1715 г. — нарадзіўся Мікалай Лапацінскі, брэсцкі ваявода, будаўнік палаца (1750 г.) і царквы ў Лявонпалі.
1775 г. — першая згадка пра школу ў Дзісне.
1810 г. — нарадзіўся Генрык Дмахоўскі, паўстанец і скульптар з Забалоцця;
            — пачатак будаўніцтва палаца Рудніцкіх у Дзедзіне.
1835 г. — 180-я гадавіна смерці Тэклі Урублеўскай — паэткі і драматурга з Дзісны.
30-01-2015, 12:31 Гісторыя краю / 75 год раёну  ] • Та же улица... через 40 лет
Та же улица... через 40 лет Два здымкі зроблены з аднаго месца на вуліцы Камуністычнай у райцэнтры, толькі іх падзяляе не менш за 40 гадоў. Бачыце, тонкія бярозкі сталі вялікімі дрэвамі, зніклі незабудаваныя ўчасткі. 16-кватэрныя двухпавярховыя дамы тут пачалі ўзводзіць у пачатку 60-х. Цяпер іх зняважліва называюць "хрушчоўкамі", але ў свой час яны ў значнай ступені дапамаглі вырашыць вострае жыллёвае пытанне многім сем'ям. Аказваюцца запатрабаванымі двухпакаёвыя кватэры ў іх і цяпер: індывідуальныя прадпрымальнікі масава адкрываюць на першых паверхах прыватныя магазіны.
30-01-2015, 12:21 Гісторыя краю / 75 год раёну  ] • Духовное наследие и чудо природы
Невялікая вёсачка Кублішчына здзівіць заезджага вандроўніка адразу дзвюма адметнасцямі. Адна з іх — здабытак духоўнай спадчыны тутэйшых жыхароў, другая — пасланне прыроды са старажытнай Скандынавіі.  У Свята-Троіцкую царкву прыхажане збіраюцца на службу кожную нядзельную раніцу і ў святочныя дні стараверскага календара, які, дарэчы, супадае з праваслаўным. Старавераў, у параўнанні з праваслаўнымі і католікамі, у раёне значна менш. Як расказаў святар Пётр Ермалаевіч Дзяменцьеў, прыход вясковай царквы складае прыкладна 500 чалавек. Ёсць сярод іх і моладзь. Абрады старавераў адрозніваюцца тым, што з пары хрышчэння Русі яны не змяняліся.
21-01-2015, 16:19 Гісторыя краю / 75 год раёну  ] • Путем технического переоснащения
Путем технического переоснащения Цяпер на Міёршчыне 17 сельгасарганізацый (у пачатку 80-ых было 27), дзейнасць якіх грунтуецца на вытворчасці раслінаводчай і жывёлагадоўчай прадукцыі. Машынна-трактарныя паркі ўсіх гаспадарак укамплектаваны сучаснай тэхнікай, пра якую вяскоўцы ў пару конна-ручной працы толькі марылі. 
14-01-2015, 13:05 Гісторыя краю / 75 год раёну  ] • Кавалеры ордена солдатской Славы
"Слава — тавар нявыгадны: каштуе дорага, зберагаецца дрэнна", — пісаў Анарэ дэ Бальзак. Наўрад ці знойдзецца сёння чалавек, які б не ведаў пра народнага героя Васіля Іванавіча Чапаева. Але не кожнаму вядома, што ён быў поўным георгіеўскім кавалерам: меў чатыры Георгіеўскія крыжы — самую ганаровую ў старой рускай арміі салдацкую ўзнагароду. Не многія ведаюць кавалераў ордэна Славы, удзельнікаў Вялікай Айчыннай, сярод якіх ёсць і нашы землякі.
13-01-2015, 11:41 Гісторыя краю / 75 год раёну  ] • Землякам — наша память  и почет
Землякам — наша память  и почет Чарговая выстава ў гістарычным музеі СШ №3 прысвечана трагічнай старонцы беларускай гісторыі — 100-годдзю пачатку Першай сусветнай вайны. Развязаная ўрадамі вялікіх дзяржаў з мэтай захавання сваіх калоній і атрымання звышпрыбыткаў манаполіямі, якія займаліся вытворчасцю зброі і ваеннага рыштунку, яна абрынулася незлічонымі бедамі для многіх народаў. Толькі маленькая Сербія ў ёй змагалася за сваю незалежнасць. На франтах загінула звыш 10 мільёнаў салдат і каля 100 мільёнаў было паранена і пакалечана. Расійская армія, якая ваявала менш астатніх на цэлы год, страціла больш 1 млн. 700 тысяч забітымі і каля двух мільёнаў палоннымі. Колькі было сярод іх нашых землякоў, можна падлічыць толькі прыкладна.

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar