Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Гісторыя краю / 75 год раёну
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
17-01-2014, 15:07 Гісторыя краю / 75 год раёну  ] • Напоминание

Юбілей — падстава ўспомніць нейкую падзею, з'яву, факт, сказаць добрае слова чалавеку ці пра яго. Свае прапановы на гэты конт нядаўна выказаў наш зямляк Сяргей Панізнік, яны надрукаваны ў "раёнцы" ў снежні. А дапаўненні для выдання "Міёрская даўніна" зрабіў юны краязнаўца, цяпер студэнт-гісторык Ігар Кандратовіч. Так, 510 год таму (у 1504-ым) Дзісеншчына ўвайшла ў склад Полацкага ваяводства. Тады ж пабудаваны касцёл у Навалацы, а праз 10 гадоў у гэтым населеным пункце ўзведзена царква святой Параскевы.

11-01-2014, 12:01 Гісторыя краю / 75 год раёну  ] • Прожекторист

У вёсцы Грэцкія падтрымлівае бацькоўскую сядзібу ветэран педагагічнай працы Зінаіда Іванаўна Кавалёва. Яна ў свой час закончыла Чэраскую васьмігодку, а потым Міёрскую СШ №1. Працоўную дзейнасць пачала настаўніцай у Мозыры, дзе і вучылася. Здавалася, што з гэтым горадам будзе звязана ўсё яе далейшае жыццё. Але памёр бацька, прыехала толькі падтрымаць маці, ды так тут і засталася, перацягнула ў родныя мясціны мужа.

31-12-2013, 11:03 Гісторыя краю / 75 год раёну  ] • Итоги поиска

Итоги поиска
Пры распрацоўцы пясчанага кар'ера ля вёскі Смолеўцы нярэдка знаходзілі чалавечыя астанкі. Відаць, не выпадкова тутэйшыя мясціны называлі французскімі магіламі. Але наколькі паданні адпавядалі сапраўднасці?

26-12-2013, 11:35 Гісторыя краю / 75 год раёну  ] • Планы на 2014-ый

Наш зямляк Сяргей Панізнік па-ранейшаму цікавіцца краязнаўчай работай у раёне і дзейнасцю музея Радзімазнаўства. Так, ён пераслаў архіў Вольгі Васільеўны Грыцук (Дуброўскай) для гарадскога музея ў Дзісне, распрацаваў прапановы па мерапрыемствах , якія пажадана правесці ў Лявонпалі, нават у раёне. Гэта не толькі 500-годдзе першай пісьмовай згадкі пра Міёры. 450 гадоў таму ўпершыню пісьмовыя крыніцы нагадваюць пра Чурылавічы, цяперашні Лявонпаль. 385 гадоў спаўняецца з дня нараджэння фундатара Міёрскага і Дзісенскага манастыроў Сімяона Полацкага. 245 гадоў таму ўзведзены Белы палац у Лявонпалі, на 5 гадоў менш, як закладзена царква ў гэтай вёсцы.

22-12-2013, 08:40 Гісторыя краю / 75 год раёну  ] • Так всё начиналось

Паступовая электрыфікацыя Міёрскага раёна бярэ пачатак з 1962 года. Да гэтага часу на кожным прадпрыемстве мелася дызельная электрастанцыя малой магутнасці. Будаўніцтва ліній электраперадач пачалося з буйных электрастанцый і падключэння бытавых абанентаў.

18-12-2013, 15:52 Гісторыя краю / 75 год раёну  ] • И кинозвезды к нам приезжали

Творчыя вечары артыстаў кіно былі добрай традыцыяй у савецкія часы. Як правіла, праходзілі яны пры поўным аншлагу. З вялікай цікавасцю слухалі прыхільнікі аповяды знакамітасцей пра юнацкія гады, нялёгкі шлях, які вывеў на шырокую дарогу папулярнасці. Засыпалі іх запіскамі з пытаннямі, кампліментамі і хвалебнымі одамі. У адказ гучалі кур'ёзныя выпадкі і байкі, паведаныя з гумарам, бо кожны з акцёраў, як правіла, выдатны расказчык. І абавязкова песні, куплеты, рамансы, якія шчодра падтрымліваліся апладысментамі...

18-12-2013, 15:48 Гісторыя краю / 75 год раёну  ] • Достоин, чтобы знали

У Дзісне на вуліцы Юбілейнай на доме, у якім за польскім часам чатыры гады жыў Ян Гушча, устаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар пісьменніка. І ў раённай кнізе “Памяць” яму адведзена амаль паўтары старонкі. Сапраўды, на падобных матэрыялах трэба выхоўваць падрастаючае пакаленне. Але ж Ян Гушча канкрэтна для Дзісны нічога не зрабіў. Таму прапаную ў чарговы выпуск мясцовага летапісу заносіць больш імён нашых продкаў, якія шмат зрабілі для таго, каб Дзісна развівалася і квітнела.

 

18-12-2013, 15:25 Гісторыя краю / 75 год раёну  ] • Продолжим летопись

Я са спазненнем прачытаў у вашай газеце артыкул пра Мятлянскую школу, а калі дакладна — пра горкі лёс яе альбома-летапісу. Стала вельмі крыўдна за нашу былую навучальную ўстанову, асабліва за настаўнікаў, якія вялі нас, вясковую дзятву, да новага светлага жыцця, давалі нам адукацыю і выхоўвалі ў духу любові да малой радзімы, да матухны-зямлі. Чаго толькі варты былы дырэктар, біёлаг па адукацыі, Браніслаў Эдуардавіч Скуба! Пры ім з’явіліся цяпліцы, у якіх мы вырошчвалі памідоры. За вопытам прыязджалі з іншых школ, з суседніх раёнаў.

10-12-2013, 09:40 Гісторыя краю / 75 год раёну  ] • Дивизионный комиссар

Фёдар Паўлавіч Шульга — ваенны медык, палкоўнік у адстаўцы, воін-інтэрнацыяналіст, бо дапамагаў у арганізацыі шпіталяў В'етнаму ў час вайны з ЗША. Цяпер жыве ў Наваполацку, але цікавіцца справамі ў родных мясцінах і гісторыяй сваёй сям'і. А нарадзіўся ён у Дворным Сяле, дзе як легенду з вуснаў у вусны перадавалі вестку пра тое, што яго дзядзя Васіль Апанасавіч нібыта займаў у Савецкай Расіі высокую пасаду, але потым бясследна знік. Больш таго, у сям'і доўга захоўваўся здымак, на якім фатограф адлюстраваў В.А. Шульгу сярод вядомых усёй краіне ваеначальнікаў. Аднаму з іх — К. Я. Варашылаву — у пасляваенны час і было накіравана тое фота з просьбай расказаць пра лёс блізкага чалавека. Тады адказу не дачакаліся. І цяпер можна патлумачыць чаму.


   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar