У выдавецкім доме "Звязда" перавыдадзена кніга "Асвейская трагедыя" нашага земляка Сяргея Панізніка. Гэта дакументальнае сведчанне пра падзеі, якія адбываліся за Дзвіной у далёкім 1943 годзе, калі і з нашага берага начное неба асвятлялася сполахамі пажараў.
Упершыню Вята ўзгадваецца ў 1516 годзе ў сувязі з прывілеем, які вялікі князь літоўскі Зыгмунд Стары выдаў мясцоваму магнату Івану Сапегу на пабудову ў вусці рачулкі Вята пры ўпадзенні яе ў Дзвіну крэпасці і на закладку тут горада, шынкаў і рынку. Вядома, што ў 1556 г. Вята належыла князям Пронскім, выхадцам з Разаншчыны, а ў 1566-ым двор з мястэчкам перайшлі да рускага ваяводы Мікалая Сіняўскага. Фартэцыя Вята адзначана на ўсіх картах ВКЛ у 16-17 стст. Але потым звесткі пра яе знікаюць. Хутчэй за ўсё яна была зруйнавана падчас крывавага патопу 1654-1667 гг. маскоўскімі войскамі.
Міёршчына багатая на таленты. У тутэйшых мясцінах нарадзіўся Вайніслаў-Казімір Сулема-Савіч-Заблоцкі — пісьменнік і фалькларыст. Жыла калісь у Дзісне і пісала вершы Тэкля Урублеўская. Па публікацыях пачатку мінулага стагоддзя вядомы нам Пётра Беларус—Пётр Яленскі з-пад Лявонпаля. Пётра Просты (Ільдэфонс Бобіч) нарадзіўся ў Дзедзіне, закончыў святарскі шлях у Іўі. Пакінуў у спадчыну вершы, апавяданні, газетныя публікацыі і п'есу.
Запрашаю яшчэ раз перагарнуць старонкі раённай газеты №58 за 20 ліпеня, калі ўпершыню з'явілася рубрыка "Міёрам-500:фотаэкскурс у мінулае". Найбольшую цікавасць у чытачоў выклікаў першы здымак, на якім школьная святочная калона ідзе пад духавы аркестр.
Уладзіміра Сяргеевіча Бяспальчанку на Міёршчыне больш памятаюць як нядаўняга кіраўніка раённай ветэранскай арганізацыі і зусім забыліся, што яшчэ нядаўна па гістарычных мерках, толькі чвэрць стагоддзя таму назад, ён камандаваў міёрскім аэрадромам стратэгічнай марской авіяцыі Балтыйскага флоту. І цяпер да Дня ВМФ тэлефануюць з віншаваннямі былыя саслужыўцы з Дуброўна, Віцебска, Мінска. Дарэчы, гэтае свята ў нас звязана не толькі з памяццю Героя Савецкага Саюза Ягора Томкі, служылі на караблях Вальдэмар Шук, Сяргей Тронькін. А вось пра Дзень Ваенна-Паветраных Сіл Уладзіміру Сяргеевічу, напэўна, не напомніць ніхто. Як хутка забываецца мінулае.
Наш райцэнтр рыхтуецца адзначыць сваё 500-годдзе. У яго вялікая гісторыя, многія старонкі якой асветлены ў раённай газеце. Яшчэ шмат што трэба расказаць. Журналісты, краязнаўцы, нераўнадушныя землякі нямала зрабілі, каб узнавіць былое — далёкае і не вельмі. Між тым час няўмольна бяжыць, тое, што было нядаўна, адыходзіць у мінулае, становіцца гісторыяй. І паступова забываецца. Паглядзіце ў свае сямейныя альбомы, колькі ў іх фатаграфій, якія захавалі імгненні цікавых падзей і вобразы людзей.
У раённай кнізе "Памяць" адзначана, што "вызваленне на Міёршчыну прынеслі войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту ў ходзе першага этапа аперацыі "Баграціён". У напрамку Дзісны наступалі часці 6-й гвардзейскай арміі, 154-я стралковая дывізія, 44-я мотастралковая брыгада і 159-я танкавая брыгада фронту". Аказваецца, гэтыя звесткі няпоўныя.
Гэта форменны галаўны ўбор у ваенных. Яна з'явілася ў летнім абмундзіраванні салдат, па ёй заўсёды пазнавалі нашых воінаў. Пасля вайны пілоткі насілі дзеці і вельмі ганарыліся гэтым.
Лета ў 1944 годзе было цёплым і ў меру дажджлівым. На палетках расла ярына, яна абяцала добры ўраджай. Настаў час сенакосу.
Патомны селянін Юльян Мацвеевіч Разумчык сваю асабістую незалежнасць бачыў ва ўласнасці на ўчастак зямлі. А таму пры панскай Польшчы працаваў на паноў, збіраў кожны злоты, каб набыць некалькі гектараў няўдобіцы ў пана Якавіцкага на хутары ў Ясіна. А колькі было затрачана сіл і працы, каб давесці гэтыя землі да ладу!