> Гісторыя краю / 75 год раёну > Место, где погиб воин-казах в Великую Отечественную, посетили его родственники

Место, где погиб воин-казах в Великую Отечественную, посетили его родственники


24-11-2015, 15:10. : gazeta

Место, где погиб воин-казах в Великую Отечественную, посетили его родственники Дыпламаты наш раён наведваюць нячаста, таму цікавасць да кожнага візіту вялікая. Не выключэнне — прыезд на Міёршчыну 13 лістапада першага сакратара пасольства Рэспублікі Казахстан Балата Каткенава не толькі з групай супрацоўнікаў, але і з членамі сваёй сям'і. Падставай для паездкі такой прадстаўнічай дэлегацыі стала вестка, што дзядуля дыпламата, Касабай Каткенаў, радавы 270-й стралковай  Дзямідаўскай Чырванасцяжнай дывізіі не вярнуўся з бою ў час контратакі 7 ліпеня 1944 года пад вёскай Слабада нашага раёна. 

 

 

(Заканчэнне. Пачатак на 1-й стар.)
Выдадзена сёлета пасольствам Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь кніга "Ніхто не павінен быць забыты" па атрыманых пасля 2011 года звестках коратка паведамляе, што Касабай Каткенаў нарадзіўся ў 1903 годзе на станцыі Матай у Талды-Курганскай вобласці, пахаваны ў вёсцы Лявонпаль Міёрскага раёна. Па звестках райваенкамата, ён быў воінам 3-га стралковага батальёна 975-га стралковага палка 270-й СД.

Выдадзена сёлета пасольствам Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь кніга "Ніхто не павінен быць забыты" па атрыманых пасля 2011 года звестках коратка паведамляе, што Касабай Каткенаў нарадзіўся ў 1903 годзе на станцыі Матай у Талды-Курганскай вобласці, пахаваны ў вёсцы Лявонпаль Міёрскага раёна. Па звестках райваенкамата, ён быў воінам 3-га стралковага батальёна 975-га стралковага палка 270-й СД.

 

агадаю, што 270-я стралковая Дзямідаўская Чырванасцяжная дывізія пад камандаваннем генерал-маёра І.П. Бяляева за перыяд з 30 чэрвеня  да 15 ліпеня 1944 года з баямі, пераадольваючы супраціўленне праціўніка, прайшла па маршруце праз вёскі Шыманшчына, Сазоны, Мётлы, фарсіравала раку Дзісна ў Слабадзе ля Мікалаёва і далей рухалася праз Дзянісава, Навінцы, Дзямешкі, Кісялі, Ліпаціна, Брыжынкі, Вінагроды, Узмёны. Самыя жорсткія баі з немцамі на Міёршчыне ў яе адбыліся за вышыню 135,9 у ваколіцах Слабады, у якіх таксама ўдзельнічалі палкі 71-ай гвардзейскай дывізіі, што рухаліся з Полацка ўздоўж Дзвіны з мэтай не дапусціць фарсіравання гэтай воднай артэрыі немцамі ў фланг нашым наступаючым часцям.

 

І вось Балат Каткенаў з маці Джамал, жонкай Дзільбар, сынам Алжасам і дачкой Айданой, калегамі-дыпламатамі пасля кароткай аўдыенцыі ў намесніка старшыні райвыканкама Т.А. Стальмачонак скіроўваюцца на машынах да Слабады, дзе іх чакаюць мясцовы краязнаўца, дырэктар Слабадской базавай школы Браніслаў Зыгмундавіч Невяроўскі і старшыня Узмёнскага сельскага Савета Таццяна Сяргееўна Смулько.

 

Гэта з сучаснага асфальту здаецца, што ніякай вышыні перад Слабадой няма. Але варта перайсці справа поле, засеянае азімінай, як трапляеш у зарослы кустоўем і высокімі дрэвамі яр, дзе ўгадваюцца рэшткі  колішніх траншэй і не загладжаныя часам вялікія варонкі ад бомб ці снарадаў. Адсюль і сапраўды не такая далёкая вёска здаецца на ўзвышшы. Між тым Браніслаў Зыгмундавіч апавядае прыезджым, што роўная цяпер ніва калісь была ў суцэльных варонках. Сюды 973-і і 975-ы палкі, іншыя падраздзяленні 270-й дывізіі падышлі 4 ліпеня 1944 года. Па дарозе  ля Барсукоў захапілі нямецкую радыёстанцыю на машыне і карты, рушылі на Слабаду, ахапілі яе з усіх бакоў. А тут пераправа і высокі бераг дазвалялі  кантраляваць Дрысу, цяперашні Верхнядзвінск, якую яшчэ не пакінулі вялікія нямецкія сілы. Таму яны і за наш бераг трымаліся моцна.

Першая начная спроба разбамбіць варожую пераправу праз Дзвіну савецкай авіяцыі не ўдалася, пазней гэта зрабіў адзін самалёт днём.

 

Між тым жорсткія баі працягваліся ля Слабады да 9  ліпеня. Пра іх напал, як сцвярджае Б.З. Невяроўскі, сведчыць тое, што воінаў тут узнагароджвалі не медалямі, а толькі ардэнамі. Нібы пасля з нямецкіх умацаванняў вывезлі 74 машыны-палутаркі назапашанах ворагамі боепрыпасаў.  Ад фальварка Дэмбінка заста-ліся толькі контуры фундаментаў. Тут, а таксама ля былых  вёсачак Дубінкі, Дубінава, Дубаўка былі пахаваны савецкія воіны, дзе ў брацкіх магілах, а дзе і проста ў варонках ад мін і снарадаў. А колькі выпадкаў, што і хаваць не было чаго. Пазней частку тых пахаванняў перанеслі ў Лявонпаль.

 

На полі ля былой Дэмбінкі пад лазіной нашчадкі некалькі гадоў таму ўстанавілі камень і металічны крыж з надпісам "Сяржант, сапёр Шалгуноў Васіль Мікалаевіч, загінуў 8.07.1944 г." Гэта адзін з тых, чыё імя яшчэ нядаўна таксама было невядома. Вось ля гэтага пахавання прыезджыя прыпыніліся памаліцца, а Дзільбар Каткенава загарнула ў хусцінку жменьку па-восеньску вільготнай і халоднай беларускай зямлі, якую некалі вызваляў і воін-казах і якая дала яму апошні прыстанак. Яна цяпер як святыня трапіць ў далёкі Казахстан.

 

Казахскія госці наведалі брацкую магілу воінаў 270-й стралковай дывізіі ў Лявонпалі, удакладнілі з намеснікам старшыні райвыканкама Т.А. Стальмачонак, раённым ваенным камісарам С.І Жабёнкам, старшынёй Узмёнскага сельскага Савета Т.С. Смулько, кіраўніком раённай ветэранскай арганізацыі Ч.С. Кашкурам пры ўдзеле старэйшыны вёскі М.А. Шук як і калі будзе на існуючым мемарыяле ўшанавана памяць радавога 3-га стралковага батальёна 975-га стралковага палка Касабая Каткенава.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.