Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Год гасціннасці » Музей ждет посетителей
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Снежань 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
8-05-2014, 10:23 Год гасціннасці  ] • Музей ждет посетителей   |  
 
Назва: Музей чакае наведвальнікаў      

Музей ждет посетителей

Кажуць, што тэатр пачынаецца з вешалкі, а з чаго пачаць знаёмства з новым населеным пунктам? Хутчэй за ўсё з яго гісторыі і славутасцяў. 2014-ы аб'яўлены Годам гасціннасці, таму пытанне пра тое, куды наведацца гасцям горада і якія выставы паглядзець, набывае асаблівую актуальнасць. Пра тое, чым зацікавіць турыстаў, нам расказала дырэктар раённага гісторыка-этнаграфічнага музея А. А. Лагунёнак.

 

 — Аксана Анатольеўна, якімі навінкамі парадуеце?

 

 — У нас пачалі працаваць дзве выставы: "У гасцях у прабабулі", якая мае этнаграфічную скіраванасць і падрыхтавана на аснове уласных фондаў і "Ад гадоў ваенных будучаму ў памяць" з прыватнай калекцыі, прысвечанай падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Абедзве будуць дзейнічаць прыблізна да сярэдзіны ліпеня.

 

 — Ці ёсць задумкі на будучае?

 

 — Канешне. Хацелася б арганізаваць выставу работ мясцовых мастакоў, прадставіць цікавую прывазную экспазіцыю. Аднак, на жаль, пакуль што задавальняючых варыянтаў не знайшлося.

 

 — Што яшчэ можаце прапанаваць увазе гасцей?

 

 — Лета — час адкрыцця турыстычных маршрутаў, таму на іх зараз будзе звернута асаблівая ўвага. Распрацавана некалькі асноўных варыянтаў. Сярод іх — аглядавая экскурсія па горадзе, наведванне месц баявой славы. Створаны новы маршрут выхаднога дня "Храмы Міёршчыны", які ўключае ў сябе наведванне каталіцкіх і праваслаўных святынь, якімі багаты наш край. Такім чынам, нам ёсць чым здзівіць і парадаваць турыстаў.

 

Завітайце ў госці

 

Сувязі пакаленняў прысвечана выстава з уласных фондаў музея "У гасцях у прабабулі". Экспанаты экспазіцыі тэматычна падзелены: наведвальнікі ўбачаць прылады для прыгатавання ежы, пчалярства, рыбалоўства, прання бялізны, апрацоўкі дрэва і лёну. Многія з іх падораны музею жыхарамі раёна. Так тут ёсць рубанкі, якія належалі бацьку нашага земляка, пісьменніка С. Р. Даргеля, выстаўлены цацкі мясцовага разьбяра М. І. Юхно. На сценах карціны В. В. Шамшура, створаныя ў тэхніцы лінарыт. Асобна прэзентавана дзісенскае ганчарства, якое некалі мела шырокую вядомасць. Плеценая мэбля, вышываныя ручнікі, самаробны дыван, вытканы на мешкавіне — усе гэтыя прадметы зроблены ўмелымі рукамі жыхароў раёна, нечых прабабуль і прадзядуль, і вартыя ўвагі.

 

Каб памяталі…

 

Экспазіцыя пад назвай "Ад гадоў ваенных будучаму ў памяць" прадстаўлена з прыватнай калекцыі работніка музея Аляксандра Рынкевіча. Сабіраць яе пачаў у 2011-м і першымі набыткамі сталі сямейныя рэліквіі — ваенныя ўзнагароды, граматы і медалі дзядулі і прадзеда. Даведаўшыся пра захапленне маладога чалавека, уклад у калекцыю ўнеслі знаёмыя, чые родныя таксама некалі ваявалі.

Некаторыя прадметы, прэзентаваныя на выставе, сабраны на Міёршчыне, астатнія калекцыянер адшукаў у прасторах інтэрнэта. Менавіта так быў выкуплены пачак пісьмаў, што нямецкія салдаты адсылалі сваім родным. Знаўцам нямецкай мовы будзе цікава параўнаць тое, што пісалася ў пачатку вайны і па яе заканчэнні.

Таксама ўвазе наведвальнікаў прадстаўлены прадметы быту — перавязачныя пакеты, флягі, наборы посуду і г.д., элементы амуніцыі савецкіх і нямецкіх салдат, фотаздымкі, пашпарты мірных грамадзян, агітацыйныя лістоўкі. Адзін з выстаўленых на экспазіцыі падзячных лістоў падпісаны самім камандуючым 1-га Прыбалтыйскага фронта, двойчы Героем Савецкага Саюза, Маршалам Савецкага Саюза І. Х. Баграмянам. Асобна размешчаны ўзнагароды і дакументы ветэранаў Вялікай Айчыннай, з якіх можна даведацца пра ваенныя подзвігі нашых землякоў.

 

Арына БАРКОЎСКАЯ.

Фота К. БЛАЖЭВІЧА.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar