Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Год гасціннасці » Отдыхать и новое познавать
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Снежань 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
10-06-2014, 11:20 Год гасціннасці  ] • Отдыхать и новое познавать   |  
 
Назва: Адпачываць і новае спазнаваць      

Отдыхать и новое познаватьТамара Аляксандраўна Касатая з Язна выдатная майстрыха. Яна не толькі вырабляе прыгожыя пано, але і навучае гэтаму сваіх гасцей. Разам з мужам Іванам Мітрафанавічам сардэчна і з радасцю яны сустракаюць нераўнадушных да вясковых краявідаў турыстаў на сваёй аграсядзібе "Клённая". У простым на першы погляд вясковым доме адпачынак ладзіцца каларытны і запамінальны. Гэта ўжо ацанілі англічане, палякі, немцы, азербайджане, грузіны, рускія, і безумоўна, беларусы — з розных гарадоў. Адпачывальнікі пакінулі вельмі цёплыя запісы ў "Кнізе водгукаў". Вось таму пацверджанне:

 

Беларус: "Паважаныя гаспадары, дзякуй за гасціннасць! З прыемным пачуццём буду ўспамінаць паход з англійскімі сябрамі на балота. Кожны дзень мы адчувалі цеплыню вашай сядзібы, клопат і няспынную руплівую працу дзеля нашага дабрабыту. Поспехаў і здароўя цудоўным гаспадарам! Мы абавязкова вернемся яшчэ сюды. Асаблівае прывітанне нашаму маленькаму сябру Раману (унук гаспадароў)".

 

Кіраўнік навуковай экспедыцыі: "Дорогие Иван Митрофанович и Тамара Александровна, огромное спасибо за организацию проживания и, превосходящую все похвалы, организацию питания для участников международного проекта "Верховые болота Беларуси". На протяжении месяца вы прикладывали все усилия для того, чтобы наше пребывание здесь было максимально комфортным. Огромное спасибо за всё, последний вечер был просто не забываемым." (Была арганізавана культурна-забаўляльная праграма).

 

Отдыхать и новое познаватьПадобная экспедыцыя ладзіцца штогод, прыязджаюць замежныя і беларускія аспіранты з кіраўніцтвам інстытута батанікі, а клопат язненцаў — забяспечыць ім начлег і харчаванне.

 

Шмат водгукаў ад іншаземных турыстаў, якія пішуць на мове сваёй краіны. Вандроўка на балота іх асабліва ўражвае. Цікаўнасць бярэ верх і нават камары не страшныя. Сярод турыстаў сустракаюцца і такія, хто амаль за паўстагоддзя свайго жыцця ніколі не хадзіў па грыбы і ягады. У Язненскім лесе яны робяць для сябе адкрыццё "сезона ціхага палявання".

 

Былі ў Тамары Аляксандраўны і госці з Даніі, яўрэі па паходжанні. Іх продкі некалі жылі на Дзісеншчыне. Прыехалі пабыць на сваёй гістарычнай радзіме і скласці радавое дрэва. У захапленні былі ад экскурсіі па ваколіцах Дзісны. Асабліва радаваліся, што атрымалася адшукаць месца рыбных лавак, дзе гандлявалі іх дзяды… Зараз там пажарны пост.

 

Умелая майстрыца Тамара Аляксандраўна, канешне, па жаданні турыстаў, вучыць іх вышываць, вязаць, выконваць пано ў тэхніцы "аплікацыя з саломкі", і нават праводзіць майстар-клас па выпечцы пірагоў. Дарэчы гэтым займаюцца ў дажджлівае надвор'е. Калі хочацца пабыць у цішыні і адзіноце, ва ўтульным аднапавярховым доме ёсць невялікая каплічка. Тут іконы, упрыгожаныя рушнікамі, якія, дарэчы, вышывала сама гаспадыня, тут жа і малітва "Ойча наш".

Увечары можна пагрэцца ля каміна на кухні. Адметна, што з харчовым рацыёнам не здолеюць канкурыраваць нават некаторыя рэстараны. Гаспадары прапануюць на цэлы тыдзень стравы, ніводная з якіх не паўторыцца, і ўсё свежае, з прадуктаў уласнай гаспадаркі. Рыбная юшка, клёцкі з грыбамі ці мясам, бліны з розным начыннем, дамашнія каўбаскі, вяндліна… Багаты асартымент розных карысных напіткаў…

 

Ля дома — сад, шмат кветак. Задавальненне прыносіць і мыццё ў лазні, паранне з венікам, бяседы ў альтанцы за дэгустацыяй шашлыкоў. Нават ёсць пляцоўка для ўстаноўкі палатак. Тамара Аляксандраўна спявае ў народным фальклорным калектыве "Язынка", ведае шмат цікавых гульняў. Пляцоўка-эстрада за домам дазваляе арганізаваць культурны адпачынак.

 

Праз галінкі дрэў бачная водная роўнядзь азёр Вялікае Язна і Малое Язна, багатых на рыбу. Гаспадары не даюць сумаваць гасцям, з ахвотай ідуць з імі на рыбалку, у лес па грыбы ці ягады, наладжваюць экскурсіі ў старажытны Полацк і да крыніцы Святога Яна.

Працягласць адпачынку ў кожнага турыста свая. Адным дастаткова адпачыць такім чынам выхадных, іншым патрэбны тыдзень ці два.

Сядзіба "Клённая" не аднойчы адзначалася граматамі на абласным і рэспубліканскім узроўнях, гэта сведчыць аб высокай якасці турыстычных паслуг, якія аказваюць гасцінныя гаспадары.

 

Отдыхать и новое познавать
Отдыхать и новое познавать
Отдыхать и новое познавать

 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar