Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » Дакрануцца да творчасці
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
27-05-2011, 11:00 Грамадства  ] • Дакрануцца да творчасці   |  
 
Назва:      

Дакрануцца да творчасці
Сустрэча "Цуд сваімі рукамі" прайшла ў дзіцячай бібліятэцы. Шмат на Беларусі, і ў тым ліку на Міёршчыне, таленавітых людзей. Вось і вырашана было запрасіць маладое пакаленне пазнаёміцца з некаторымі з іх.

Прывітала гасцей і гледачоў Ірына Генадзьеўна Томка. Утульнасць сустрэчы надавалі розныя рэчы, зробленыя сваімі рукамі, якія размяшча-ліся на журнальных століках перад тымі, хто іх выканаў: вырабы з саломкі — дырэктара школы мастацтваў і члена саюза майстроў Беларусі Баляслава Часлававіча Чарняўскага, з гліны — кіраўніка клуба народных майстроў "Святліца" Алены Эдвардаўны Батарчук, вышыўка, дэкаратыўнае афармленне і роспіс па дрэве — мастака-афарміцеля райпа Міраславы Альбертаўны Томка.


Напачатку з цікавым аповедам пра ручнікі і дэманстрацыяй некаторых з экспазіцыі гісторыка-этнаграфічнага музея выступіла яго навуковы супрацоўнік Таццяна Мікалаеўна Шамёнак. Аказваецца, па вышытаму ацэньвалі ў даўнія часы талент дзяўчыны і добрая яна будзе гаспадыня ці не. Прызначэнне вышыванак было рознае. На тканіну наносілі ўзоры, якія мелі пэўныя сімвалы і залежылі ад таго, для якой патрэбы прызначаўся ручнік: вясельны, заклінальны, памінальны ці іншы. Сімвалам кахання здаўна з'яўляюцца галубкі. Ткалі і заклінальныя ручнікі, якія адрозніваліся ад іншых даўжынёй — 3-6 метраў. Звыкла аберагалі яны ад вайны, засухі і розных нягодаў, а вешалі іх на крыжах, што ўзвышаліся ля дарог.
Спалучэннем трох стыхій — паветра, зямлі і вады — лічыцца гліна. Калі ж далучыць да іх чацвёртую — агонь, то атрымліваюцца цудоўныя і арыгінальныя вырабы. Пра "тонкасць" керамікі і тое, як з'яўляюцца на свет араматычныя лямпы, свістулькі, розныя збаночкі і нават падстаўкі пад мабільныя тэлефоны, распавяла майстра сваёй справы Алена Эдвардаўна Батарчук. Здзіўленне ў хлопчыкаў і дзяўчынак выклікала, што рэчы, якія яны бачылі ўжо ў гатовым выглядзе, «перажывалі» пры абпальванні ў спецыяльнай муфельнай печцы спякоту ў 1300 градусаў.

У творчых людзей назіраецца пераемнасць пакаленняў. Дачушка Алены Эдвардаўны Маша займаецца на мастацкім аддзяленні школы мастацтваў, выдатна малюе. Якраз у зале, дзе праходзіла сустрэча, дзейнічае выстава малюнкаў навучэнцаў таго аддзялення, сярод іх і Машына работа "Дамавічок Кузя".

Пра творчыя пачынанні, якія зараджаліся са школы мастацтваў, распавядала Міраслава Альбертаўна Томка. Пачынала з малюнкаў, затым вучоба, дыпломная праца ў Мінскім каледжы — роспіс па дрэве, калі трэба было нанесці на званочкі розныя выкрутасныя малюнкі. Багатая фантазія не дае сумаваць ні хвіліны: вырабы з саломкі, дэкаратыўнае афармленне бутэлек рознай формы і некаторых іншых рэчаў, а апошнім часам — вышыванне.

Талент перадаецца з пакалення ў пакаленне. Добра вядомая ў райцэнтры творчая асоба Браніслава Пятроўна Мураўская, якой, на жаль, ужо не стала — бабуля Міраславы. Шмат ідэй і задумак рэалізоўвае для хатняга інтэр'ера і маці Ядвіга Станіславаўна. Дапамагае ў некаторых момантах і тата Альберт Геранімавіч.

Баляслаў Часлававіч Чарняўскі — майстра традыцыйнага мастацтва саломапляццення. Упершыню захапіўся ім, калі вучыўся ў Віцебску ў інстытуце, пасля асвойваў азы навукі самастойна. Узгадвае, што было дастаткова нялёгка. Штогод удзельнічае ўсёй сям'ёй у "Славянскім базары" ў горадзе майстроў. За вялікага саламянага зубра атрымалі дыплом за першае месца, шмат яшчэ мае заслуг і ўзнагародаў…

Рэчы, зробленыя сваімі рукамі, заўсёды радуць вока і не выходзяць з моды, як, напрыклад, і саламяны капялюш. Зрабіць яго, па словах настаўніка, дастаткова проста. Баляслаў Часлававіч шчыра запрасіў хлопчыкаў і дзяўчат далучацца да творчасці, асабліва тых, хто мае здольнасці — запісвацца ў школу, каб атрымаць шмат цікавых ведаў і авалодаць навыкамі.

Ірына Генадзьеўна зрабіла агляд літаратуры, якая размяшчалася на выставе "Вечна жывое мастацтва". Выходзяць спецыяльныя перыядычныя выданні — "Ксюша", "Мастацтва", "Робім самі", цікавымі будуць і кнігі "Юнай вышывальшчыцы", "Майструем з драўніны", "Вазьму простую саломку".
Пасля сустрэчы дзеці падыходзілі да творцаў, цікавіліся іх работамі, як выконваецца тая ці іншая рэч. Некаторыя адразу пасля сустрэчы захацелі авалодаць адным з відаў мастацтва і цікавіліся ў Баляслава Часлававіча і Алены Эдвардаўны пра заняткі. Магчыма, дзякуючы гэтаму мерапрыемству адкрыюцца новыя таленты, якія будуць развівацца і радаваць нас сваімі творамі.

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

 (галасоў: 2)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar