Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » Жыве апітымізмам эканаміст
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
2-07-2011, 15:39 Грамадства  ] • Жыве апітымізмам эканаміст   |  
 
Назва:      

Антаніна Канстанцінаўна Сіповіч 34 гады працуе ў ДКУБП “Міёрская ПМК-55”. У 1977-ым з дыпломам кваліфікаванага спецыяліста прыехала сюды па размеркаванню навучальнай установы і засталася назаўсёды. Хаця давялося змяніць месца жыхарства (родам з Шумілінскага раёна), не шкадуе аб гэтым. Напачатку працавала інжынерам па працы і нарміраванню, а з 1991 года ўзначальвае эканамічную службу.

 

— Вельмі рада, што накіравалі мяне на працу ў Міёрскую ПМК, дзе добразычліва сустрэлі калегі, а таму лягчэй прайшло станаўленне, дзе зладжаны, вялікі калектыў — на розных участках задзейнічана 206 чалавек, — і якому па сілах выканаць маштабныя аб’ёмы работ. Канешне, напачатку, як і ў кожнага маладога спецыяліста, былі цяжкасці. Будаўніцтва — досыць складаная галіна. Але паступова прыбаўлялася вопыту, а чым даўжэй “прывязаны” да адной работы, тым лепш ведаеш яе тонкасці, — зазначае Антаніна Канстанцінаўна. Несумненна, А. К. Сіповіч, прафесійны шлях якой вымяраецца не адным дзесяткам гадоў, ведае слабыя, праблемныя месцы ў эканоміцы прадпрыемства і разам з кіраўніцтвам распрацоўвае шляхі рэнтабельнай вытворчасці. Аднак часам узнікаюць аб’ектыўныя прычыны, якія стрымліваюць развіццё, перакрэсліваюць планы, і тады Антаніна Канстанцінаўна зноў садзіцца за разлікі, каб адшукаць патрэбныя рэсурсы, каб з’эканоміць сродкі, пры патрэбе пераразмеркаваць іх. Летась гадавы аб’ём падрадных работ склаў 8 мільярдаў 647 мільёнаў рублёў. Сёлета запланавана павелічэнне да 12,8 мільярда, а выручка павінна скласці 13,7 мільярда. За пяць месяцаў аб’ёмы павялічыліся на 47, 6%, а выпрацоўка на аднаго работніка ўзрасла да 32,2 мільёна рублёў. Што да сярэдняга заробку, то ён цяпер 1 мільён 211 тысяч рублёў (934,1 тысячы — летась). Хвалюе невысокая рэнтабельнасць — 3,7%, гэта стрымлівае развіццё. Значная частка прыбытку траціцца на пагашэнне крэдытаў (бралі на закупку тэхнікі) і працэнтаў па іх.

 

Вельмі няпростая сітуацыя цяпер. Па-першае, скарачаюцца аб’ёмы работ. Замест 12 дамоў сядзібнага тыпу ў сельскай мясцовасці сёлета будуць уведзены ў эксплуатацыю толькі 9 — з рабочага плана выкрэслены аб’екты ў ААТ “Пад’ельцы”. Маштабныя работы ПМК-55 вядзе на МТФ “Карпачова”. Спадзяюцца, што пасля здачы пабудоў першай чаргі не прыпыніцца фінансаванне.

 

Другі непрыемны момант — рэзкі рост цэн на будаўнічыя матэрыялы. Напрыклад, прадукцыя з металу падаражэла на 192% (у 3 разы!), ізовер (уцяпляльнік) — на 48%. Скокнуў угору кошт аддзелачных матэрыялаў, сантэхнікі. ПМК-55 будуе ў райцэнтры два 40-кватэрныя дамы, і ёсць патрабаванне не дапусціць павышэння кошту жылля. Як гэта зрабіць? Чарговая задача для эканамічнай службы.

 

Антаніна Канстанцінаўна мяркуе, што, нягледзячы на ўзнікаючыя праблемы, будаўніцтва не прыпыніцца. Прыгадала ранейшыя сітуацыі і станоўчыя моманты. Адзначыла, што будаўнічая галіна прыцягвала многіх магчымасцю атрымаць пазачарговае жыллё. ПМК-55 таксама прадастаўляла кватэры для сваіх работнікаў. І яе сям’я атрымала напачатку двухпакаёўку. Калі ж нарадзілася двое дзяцей, перасяліліся ў новую кватэру, большую па плошчы. На жаль, цяпер прадпрыемства не мае магчымасці забяспечваць жыллём маладых спецыялістаў. Аднак тым, хто бярэцца за будаўніцтва індывідуальных дамоў, дапамагаюць тэхнікай і з апрацоўкай драўніны, набыццём будаўнічых матэрыялаў.

— Калектыў наш абнаўляецца. Каля 70% работнікаў — моладзь, — заўважае субяседніца. — Гэта ў асноўным кваліфікаваныя спецыялісты. Для іх вялікая гордасць бачыць дамы ці іншыя аб’екты, створаныя ўласнымі рукамі. Узгадваючы пра галоўныя жыццёвыя падзеі, Антаніна Канстанцінаўна падкрэсліла, што адбываліся яны на Міёршчыне, дзе не толькі з’явілася любімая праца, але і сям’я — любімы муж, дарагія дзеці. Вельмі важна для яе і тое, што дачка і сын, хаця ўжо выйшлі на свае жыццёвыя сцяжынкі, не пакінулі родныя мясціны, побач з бацькамі. Старэйшая Наталля працуе ў дзіцячым санаторыі “Расінка” выхавацелем, мае вышэйшую адукацыю. Сын Максім — электрамеханік раённага вузла электрасувязі, завочна вучыцца ў ВНУ, на другім курсе.

 

Калегі па працы адзначылі: 30 чэрвеня ў Антаніны Канстанцінаўны, чалавека аптымістычнага і пазітыўнага, прафесійнае свята, а напярэдадні — 27-га — чарговы дзень нараджэння. І яны ўсім калектывам жадаюць вядучаму эканамісту прадпрыемства самага найлепшага:

 

Счастья, мира и добра,

Чтоб жизнь, как день

была светла,

Любви родных,

всех лучших благ,

Удачи в планах и делах.

 

Што ні кажыце, прыемна, калі святы двайныя і радасныя.

 

На здымку: вядучы эканаміст ПМК-55 А. К. Сіповіч (на пярэднім плане) з эканамістам    Н. П. Валошынай.

 Э. БЛАЖЭВІЧ.


 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar