Дараваць нельга караць, або Дзе паставіць коску? »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Грамадства » Дараваць нельга караць, або Дзе паставіць коску?
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

16-07-2011, 13:50 Грамадства  ] • Дараваць нельга караць, або Дзе паставіць коску?   |  
 
Назва:      

Пад такім загалоўкам прачытаў праблемны артыкул Э. Багдановіч. Не змог не ўзяцца за пяро, бо ўзнята актуальная праблема. Матэрыял пададзены ў даступнай форме, праўдзіва  адлюстроўваецца рэальнае становішча. Сапраўды, алкагалізацыя насельніцтва і асабліва вясковага набывае ў нас шырокія маштабы. Статыстыка вымушана была прызнаць, што за студзень сёлетняга года куплена спіртных напояў на 2,6 % працэнта больш у параўнанні з леташнім. І гэта пры тым, што насельніцтва ў раёне паменела амаль на 800 чалавек.

Праблема алкагалізацыі ўжо пераспела, наша Беларусь займае 10-е месца ў свеце па колькасці спіртнога, выпітага на душу насельніцтва.

Працягваюць расці вытворчасць і рэалізацыя пладова-ягадных, а дакладней, пладова-выгадных він (чарніла). У 2010 годзе іх прададзена 19,9 мільёна дэкалітраў. Аднак гэта не той напітак, які спажываюць нармальныя людзі ў кругу сям’і, адзначаючы ўрачыстасці. Дык хто ж яго так масава купляе? А гэта якраз тыя, пра каго і ідзе размова ў артыкуле.

Чаму співаюцца людзі? Ці не ад таго, што так лёгка набыць сёння спіртное, якое ёсць практычна ў кожным магазіне і па даступнай цане. На жаль, вытворчасць гэтага “пойла” не згортваецца, бо яна… прыбытковая. Але ж далёка не ўсе нашы грама-дзяне здольны разумна размяжоўваць уласныя патрэбы, вось і трапляюць яны ў алкагольную залежнасць. Горш усяго, што ўжываюць спіртное асобы, ад паводзін якіх залежыць жыццё іншых. Напрыклад, вадзіцелі. Але ж п’яны вадзіцель — гэта патэнцыяльны забойца. Колькі ахвяр на дарогах па віне п’яных!

Што наконт жывёлагадоўлі, дзе працаваў галоўны герой артыкула Р., то амаль паўсюдна вытворчасць мяса стратная. Чалавечы фактар іграе тут не апошнюю ролю. Не могуць аднолькава адказна выконваць абавязкі п’яны і цвярозы работнікі. На жаль, п’янства вясковых жывёлаводаў — з’ява распаўсюджаная. А значыць, страты непазбежныя.

Узгадваецца прыклад суседзяў-верхнядзвінцаў (ААА “Нурава”), дзе звольнілі п’яніц і набралі нармальных работнікаў на комплекс па адкорму БРЖ, праз 2-3 месяцы малюнак рэзка змяніўся. На тых жа кармах істотна выраслі прывагі, у выніку гаспадарка атрымала істотны прыбытак.

Чамусьці ў Швецыі на 30000 чалавек адна спецыялізаваная гандлёвая ўстанова па продажу спіртнога, і тая вынесена за мяжу населенага пункта, дзе рэалізуецца алкаголь на працягу строга абмежаванага часу. У нас, у Дзісне, на 1851 жыхара — 9 гандлёвых кропак, дзе можна бесперашкодна набыць алкаголь з 8 гадзін раніцы да 10 вечара.

Спіртное ў нас самы танны прадукт. Гадоў 40 назад паўлітра “Сталічнай” гарэлкі  каштавала 3 рублі 12 капеек, “Маскоўскай” — 2 рублі 87 капеек, а кілаграм хлеба — 14-18 капеек, самай добрай і дарагой каўбасы — 3 рублі 20 капеек, камсы — 30 капеек. Сёння — бутэлька гарэлкі — 10-12 тысяч рублёў, кілаграм хлеба — 3-4 тыс. руб. , каўбасы — 40-50 тыс. руб., кількі — 6-7 тыс. руб. Веласіпедную камеру з пакрышкай у той час можна было купіць за 70-90 капеек, цяпер — 70 тысяч рублёў.

Не дзіўна, што перавагу аддаюць спіртному. Выпіў — і на душы весялей. А далей — будзь што будзе…

 

Ф. ШЫМУКОВІЧ,

пазаштатны

карэспандэнт.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar