Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » Беражыце іх старасць
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
23-07-2011, 13:33 Грамадства  ] • Беражыце іх старасць   |  
 
Назва:      

НА ТЭМЫ МАРАЛІ

 

Чым  больш жыву, тым больш здзіўляюся наконт зманаў ў адносінах «бацькі і дзеці». Часта адукаваныя, дарослыя ўжо людзі, якія займаюць адказныя пасады, у душы — пустыя, жорсткія, хамаватыя, раўнадушныя нават да самых блізкіх людзей.  На прыкладзе нашай Дзісны гэта выразна бачна. Колькі пакінутых бабуляў і дзядуль ужо назаўсёды пасялілася ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання на сацложках. Абурае, што практычна ва ўсіх ёсць дзеці. Колькі ім, пажылым і хворым, трэба мужнасці, цярпення, сілы волі, каб вытрымаць тую здраду і крыўду. У іх вачах і сэрцах — пастаянныя боль, сум, цярпенне…

 

Нягледзячы на добры догляд персаналу, уважлівыя і чулыя адносіны адміністрацыі, замяніць сям’ю ніхто не зможа. Тыя, хто даў жыццё сваім дзецям, аказаліся лішнімі.

Толькі асуджэнне да такіх парасткаў узнікае ў мяне, бо сваімі ганаруся. За сотні кіламетраў прыязджаюць, каб прылашчыць і ўпрыгожыць маю старасць, штодзень тэлефануюць, каб запытацца пра здароўе і справы. Ім цікавая кожная хвіліна майго жыцця: як спалася, чым займаюся, які настрой… Не адчуваю той адлегласці, якая нас раздзяляе. Лічу сябе шчаслівым чалавекам. Мае дзеці, калі былі яшчэ маленькімі, даглядалі сваіх старэнькіх дзядуляў і бабуль, а цяпер складаюць радавод. У іх жывая памяць пра продкаў. Заўсёды, прыязджаючы ў Дзісну, наведваюць іх могілкі.

 

Ёсць такія людзі, якія не ведаюць, дзе пахаваны іх сваякі. Адкуль такое бяспамяцтва? Няма рэцэпта, як выхаваць добрага чалавека. На мой погляд, бацькі павінны быць з дзіцяці з першага дня яго жыцця, разам з ім расці яго інтарэсамі, праблемамі, захапленнямі, разам абмяркоўваць прачытаныя кнігі, артыкулы газет і часопісаў, павучальныя тэлеперадачы, разам адпачываць і паважаць іншых.

 

Некалькі дзесяцігоддзяў таму не было такой праблемы, што «бацькі перашкаджаюць дзецям». Наадварот, самае важнае месца за сталом займаў тата. Да старэйшых прыслухоўваліся, з імі раіліся. Цяпер «замудрыя адросткі» ставяць старым дыягназ — «маразм», і спісваюць з памяці.  Часам здаюць у «псіхушку».

Калі твой тата ці маці захварэлі і думаюць не так, як ты, то — уступі, дапамажы, абагрэй, прылашчы, аблегчы іх пакуты, дазволь адаптавацца да сучаснага хуткаплыннага жыцця. Вашы дзеці зробяць так жа, які прыклад самі пакажаце. Гэта даказана жыццём. 

Напісаныя радкі — пра канкрэтных людзей, хоць і без імёнаў. Вельмі буду рада, калі яны пазнаюць сябе і зменяцца ў лепшы бок.

 

В. ПІШЧУЛЁНАК.

 


 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar