Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » Яшчэ ў страі
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
1-10-2011, 09:41 Грамадства  ] • Яшчэ ў страі   |  
 
Назва:      

Ветэраны, а гэта ў асноўным людзі, якія выканалі перад грамадствам і дзяржавай свой працоўны абавязак і атрымалі права на заслужаны адпачынак, складаюць істотную частку насельніцтва раёна. А гэта 65 удзельнікаў мінулай вайны і працаўнікоў тылу, 5221 ветэран працы, а яшчэ былыя ваеннаслужачыя і работнікі органаў унутраных спраў, увогуле, гэта 5455 чалавек. Кожны трэці з іх уваходзіць у адну з 39-ці пярвічных ветэранскіх арганізацый. Шчырыя віншаванні ім з Днём пажылых людзей, найлепшыя пажаданні здароўя, сямейнага дабрабыту, павагі і любові не толькі дзяцей і ўнукаў.

 

Нямала нашых землякоў прайшло доўгі і няпросты жыццёвы шлях, уклала шмат сіл у станаўленне роднай Беларусі. Сапраўднымі доўгажыхарамі, якім больш за 90 гадоў, з’яўляюцца Ганна Паўлаўна Іванова з Дзісны, Міхаіл Фёдаравіч Марозька з Новых Крукоў, Франц Станіслававіч Зямец з Мацюкоў, Іван Якаўлевіч Нарэйка з Мётлаў, Мікалай Іванавіч Федарэц з Мазурына, балючыя раны пакінула вайна Міхаілу Мацвеевічу Лавейку з Цвеціна. Генадзь Паўлавіч Дзямешка нямала прайшоў франтавымі дарогамі, служыў у міліцыі, але і ў такім узросце яшчэ ўзначальвае пярвічную ветэранскую арганізацыю пры Дзісенскім гарсавеце, працягвае пісаць вершы.

 

У гэтай жа паважанай кагорце знаходзіцца Франц Міхайлавіч Масла з Рудакоў, Уладзімір Канстанцінавіч Шук з Латышоў, Юзаф Антонавіч Кадзішэўскі з Павяцця, Канстанцін Якаўлевіч Шчарбіцкі з Лоншчыны.

 

У многіх галінах народнай гаспадаркі захавалася ранейшае згуртаванне і актыўнасць ветэранаў. Самыя шматлікія пярвічкі ў аддзеле адукацыі (старшыня Р. У. Старавойтава), у ахове здароўя (узначальвае В. М. Гарбачэўская, дарэчы, працуючы пенсіянер), райпа (А. У. Анецька), ПМК-55 (У. У. Лапкоўскі), на хлебазаводзе (В. М. Кісель), ААТ “Дрыгучы” (В. У. Кураш, якая працуе галоўным заатэхнікам), пералік можна працягваць.

 

Многія пярвічныя арганізацыі ўзначальваюць аўтарытэтныя не толькі ў мінулым людзі, добра вядомыя ва ўсім раёне. Гэта Леанід Максімавіч Маняк ва УП “Міёрскі”, Міхаіл Васільевіч Лабанкоў у ААТ “Узмёнскі край”, Васіль Васільевіч Табола ў ААТ “Папшулі”, Васіль Рыгоравіч Казлоўскі ў КУП “Язна”, Мікалай Мікалаевіч Каранкевіч на льнозаводзе, нядаўна ўзначаліў ветэранскую арганізацыю раённага вузла электрасувязі былы начальнік гэтай установы Пётр Міхайлавіч Хілько, а ў ААТ “Мікалаёўскі” — заслужаны работнік адукацыі Галіна Баляславаўна Спасібёнак. У гэтым ганаровым спісе Р. Б. Фурс у раённым аддзеле ўнутраных спраў, С. С. Леановіч у лясгасе, С. Г. Панізнік у ААТ “Мерыца”, Г. П. Панкрат у ААТ “Сіцькова”, А. М. Чарняўскі ў ААТ “Любінова”, А. А. Шамровіч у ААТ “Цітова”, якая яшчэ сумяшчае грамадскую і рабочую нагрузку.

 

Нашы ветэранскія пярвічныя арганізацыі выконваюць важную сацыяльную ролю. Яны дапамагаюць і падтрымліваюць састарэлых па месцы жыхарства, дапамагаюць вырашаць пытанні медыцынскага, гандлёвага і камунальнага абслугоўвання, прадстаўляюць іх інтарэсы ў органах улады, аб’ядноўваюць намаганні ў выхаванні моладзі. Не толькі знаходзяцца на ўліку ў пярвічках, але і актыўна ўдзельнічаюць у іх рабоце былыя кіраўнікі розных узроўняў У. Ц. Кадушка, І. П. Спасібёнак, М. П. Багданаў, У. М. Ляўковіч, І. Э. Стома, В. М. Якаўлеў, В. М. Матылёнак, Т. П. Шчарбакова, і не толькі яны. Дарэчы, Тамара Пятроўна з’яўляецца старэйшынай вёскі Даўгінава, шмат сіл аддае добраўпарадкаванню гэтага населенага пункта.

 

Людзі добра памятаюць уклад у развіццё працоўных калектываў К. М. Гурына (калгас імя Дзяржынскага), М. С. Белавуса (“Перамога”), Л. У. Рабцава (саўгас “Дзісенскі”), Г. В. Кажана (калгас “Кастрычніцкая рэвалюцыя”), а ён цяпер узначальвае раённую арганізацыю непаўналетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў. В. М. Рагоўскі з гэтай кагорты і зараз выконвае дэпутацкія абавязкі ў раённым Савеце. У гэтым жа спісе М. А. Бабіч, Г. М. Сівіцкі, А. М. Філіпаў, В. А. Шаблоўская, Г. П. Нарэйка, З. С. Ярмаковіч, М. І. Сівоў, В. М. Чычкан, П. Н. Капусцёнак, В. В. Верын, І. Ф. Дземідовіч, Часлаў Фёдаравіч і Лідзія Міхайлаўна Пальчахі.

 

Для актыўных, працавітых людзей не з’яўляецца падставай пакінуць рабочае месца. Па-ранейшаму ўзначальвае ДРБУ-203 С. І. Гернат, а Мікалаёўскі сельскі Савет — В. П. Шастакоў, ААТ “Гвардзейскі” — І. І. Ашурка, “Дрыгучы” — У. А. Радзіка, “Цітова” — М. В. Сцяпанава. Узначальваюць камбікормавы завод В. А. Паляк, Язненскае ПМС — П. Б. Радзюк, цэнтральную аптэку — Н. П. Гарбачонак, цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму — А. А. Скавародка, дзіцячы санаторый “Расінка” — І. У. Паплаўскі, санітарна-гігіенічную службу — Р. У. Маліноўскі, райкам прафсаюза работнікаў АПК — Ф. А. Вішнеўскі.

 

Нямала ветэранаў сярод медыцынскіх работнікаў. Гэта П. А. Пазняк, К. І. і І. І. Каплуны, С. С. Белы, Г. С. Гнілеўская, Т. М. Гарбачонак, Ю. Б. Цярэшка, Л. В. і А. Ф. Жукі, М. М. Дзяркач і іншыя.

 

Вельмі шкада, што проста немагчыма пералічыць усіх жыхароў Міёршчыны паважанага ўзросту, пра добрасумленную працу якіх актыўнае стаўленне да грамадскага жыцця і выхаванне добрых дзяцей неабходна так шмат расказаць цяперашняму маладому пакаленню, але гэта неабходна зрабіць. Разлічваю на падтрымку цяперашніх кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, якія абавязкова знойдуць час сустрэцца з ветэранамі, павіншаваць іх са святам, выказаць удзячныя словы, вырашыць набалелыя пытанні з апрацоўкай агародаў, нарыхтоўкай дроў, рамонтам жылля і іншаму.

Са святам, ветэраны!

 

Ч. КАШКУР,

старшыня раённай

ветэранскай арганізацыі.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar