Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » Незабыўны аповед
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
1-10-2011, 09:51 Грамадства  ] • Незабыўны аповед   |  
 
Назва:      

Незабыўны аповед Для вучняў шостых класаў СШ №2 першы ўрок пад назвай “Твая зямля, твая Радзіма названа светла Беларусь” прайшоў у бібліятэцы. Вядучая Ірына Генадзьеўна Томка павіншавала дзяцей з пачаткам новага навучальнага года і прадставіла шаноўнага госця, ветэрана працы Тамару Георгіеўну Капітанаву. Гэтая жанчына з невычэрпнай энергіяй, сапраўдная легенда.

 

На сустрэчы апавядала Тамара Георгіеўна пра сваё жыццё. Некалькі секунд панавала цішыня, а па шчоках расчуленай жанчыны цяклі слёзы — прыпомніла пачатак вайны. Для яе гэта быў асабліва жудасны момант, бо захопнікі з’явіліся ў родным краі якраз у яе дзень нараджэння. “Была нядзеля, мне падарылі гітару, бо толькі-толькі навучылася падбіраць першыя акорды на ёй. Раптам пачулі гук матацыклаў — па дарозе ехала шмат немцаў. Так пачыналася вайна ў прыгарадзе Гомеля, дзе жыла тады з роднымі,” — успамінала Тамара Георгіеўна.

 

Яе тата загінуў яшчэ ў 1939 годзе на вайне з фінамі. Айчым працаваў ляснічым. Сям’я была дастаткова вялікай: іх дзве родныя сястры і чацвёра дзяцей другога таты. Дом і пабудовы спалілі немцы, таму хаваліся ў акопе. Падчас адной з бамбёжак так бахнула, што засыпала схованку зямлёй, але выкапаліся. Харчаваліся ляснымі ягадамі, грыбамі, бо збожжа і запасы адбіралі захопнікі. 

 

Толькі пасля вайны даведалася Тамара Георгіеўна, што была сувязной: у сваіх густых, заплеценых у касу валасах, насіла запіскі партызанам. Пераважна хадзіла па лясных дарогах улетку, бо ў іншы час сцяжынкі былі непралазныя для дзяўчынкі, якой у 1941 годзе споўнілася толькі восем гадкоў.

 

Ужо пасля ліхалецця ёй выдалі даведку, што дапамагала ў вызваленні. Гэты дакумент дазволіў без перашкодаў стаць камсамолкай. Абкам тады выдаў і “накіраванне” ў будучае: паступіла вучыцца на піянерважатую ў Мінск. Тамара Георгіеўна адна з тых, хто стаяў ля вытокаў пасляваеннага адраджэння піянерскай арганізацыі. Вярнулася працаваць у Гомель. Так здарылася, што сястру Зою, фінансістку па адукацыі, накіравалі працаваць у Міёры. Прыехала і Тамара летам у госці да яе. Тут папрасілі папрацаваць у мясцовай школе. Кадраў пасля вайны не хапала, і піянераў тады яшчэ не было ў райцэнтры, а працы — шмат.

 

Актыўная і энергічная Тамара Георгіеўна не спынілася на тым, што за год усіх  дзяцей ад 10 да 14 гадоў прынялі ў піянеры. Яна сабрала піянерскі хор, вакальную і танцавальную групы. Дзяўчына яшчэ стала дырыжорам хору настаўнікаў, прымала самы актыўны ўдзел у мясцовым драматычным тэатры.

У 1950-ых гадах веды па педагогіцы і псіхалогіі паглыбляла ў Полацкім педагагічным вучылішчы, скончыла Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум. Працавала ў школьнай бібліятэцы да пенсіі.

 

З мужам Аляксандрам Іосіфавічам, настаўнікам фізікі і матэматыкі, лёс звёў у школе. Прыглянулася маладому выкладчыку актыўная і артыстычная дзяўчына, успыхнула каханне — пажаніліся. Выхавалі дваіх дзяцей: дачку Ніну, якая і сёння працуе настаўніцай у СШ №2, і сына Віктара, — ён дырэктар школы ў Брэсцкай вобласці. На юбілейны дзень нараджэння падарыў любімай маці “Радавое дрэва Капітанавых Тамары Георгіеўны і Аляксандра Іосіфавіча”. Пасля сустрэчы дзеці з цікаўнасцю разглядалі фотаздымкі дынастыі Капітанавых-настаўнікаў, некаторыя з іх рабіў яшчэ Аляксандр Іосіфавіч. 

 

Ганаровы донар, дыктар раённага радыё, актыўны прафсаюзны дзеяч, выдатнік школьнай бібліятэкі — вось толькі некаторы пералік яе заслуг перад грамадствам. Падзяку ад школы атрымлівалі Капітанавы ў свой час за добрае выхаванне дзяцей — Ніны і Віктара, вучняў СШ №2, а сёння яны таксама бацькі прыкладных і адказных, таленавітых ужо дарослых дзяцей. Ёсць у Тамары Георгіеўны і ўнукі. Вялікі стос грамат—яе выдатнае грамадскае прызнанне як добрага спецыяліста.

 

Жанчына ведае шмат твораў на памяць з беларускай і рускай класікі, сама пісала вершы. Дэкламавала гумарыстычны верш уласнага сачынення і нават праспявала некалькі песняў на ваенную тэматыку.  Ірына Генадзьеўна ўзгадала, што некалькі год таму, яшчэ калі толькі прыехала працаваць у Міёры, была вельмі ўражана выступленнямі Тамары Георгіеўны на конкурсах мастацкай самадзейнасці: “Па жыцці — аптымістка і сапраўдная артыстка. Калі дэкламавала на сцэне штосьці сур’ёзнае — усе ўважліва слухалі, калі гумарыстычнае, то смяяліся ад душы, а калі пра вайну — плакалі…”

 

З перажытага Тамара Георгіеўна за гадзіну спаткання расказала толькі невялікую частку, а шмат засталося ў памяці.

Можна з упэўненасцю сказаць, што такі ўрок-сустрэча з выдатным чалавекам, які жыве побач з намі ў райцэнтры, у сэрцах дзяцей застаўся светлым успамінам. Яны падарылі Тамары Георгіеўне кветкі.

 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar