Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » Услаўляем жанчыну
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
14-10-2011, 11:49 Грамадства  ] • Услаўляем жанчыну   |  
 
Назва:      

Услаўляем жанчыну Сёлета з сям’і Дзмітрыя і Ірыны Шавяковых у школу ходзяць чацвёра дзяцей. Нядаўна Ірына Вітальеўна ўзнагароджана ордэнам Маці.

Аднак свой аповед пачну з галавы сям’і — Дзмітрыя Віктаравіча Шавякова. Нарадзіўся ён у Полацку ў сям’і, як кажуць, з высокім сацыяльным статусам. Бацькі — людзі інтэлігентныя, імкнуліся даць сыну якасную адукацыю. З малых гадоў хлопчык добра разумеў, што вучоба — цяжкая, але вельмі неабходная праца. З навучаннем у школе праблем не было, па заканчэнні базавай Дзмітрый паступае ў ліцэй пры Наваполацкім політэхнічным інстытуце. Вучэбная праграма насычаная. У першую чаргу яна была разлічана на падрыхтоўку будучых студэнтаў ВНУ. Тры дні на тыдні заняткі будаваліся па праграме сярэдняй школы, а два дні адводзіліся на спецпадрыхтоўку.

 

Ліцэй Дзмітрый закончыў з сярэбраным медалём і аўтаматычна стаў студэнтам радыётэхнічнага факультэта Наваполацкага інстытута. З рэарганізацыяй інстытута ў Полацкі дзяржуніверсітэт адбыліся істотныя перамены. У якасці эксперыменту пачаў працаваць факультэт замежных моў. Дзмітрый становіцца студэнтам і тут, вывучае англійскую мову. Зразумела, што нагрузка каласальная. Да абеду займаўся на радыётэхнічным факультэце, а потым практыкаваўся па англійскай.

 

Але гэта яшчэ не ўсё. Калі Дзмітрый быў на трэцім курсе, пры Евангельскай пратэстанцкай царкве “Шлях да жыцця” адкрылася біблейская школа па асновах хрысціянскіх вучэнняў. Працавала яна ў вячэрні час. Дзмітрый паступае ў гэту школу. У многім паспяховаму навучанню спрыяла тое, што юнак атрымліваў павышаную стыпендыю ўніверсітэта, стыпендыю гарвыканкама і міжнародную для адораных маладых людзей у памеры 50 долараў ЗША штомесячна. Так што ў матэрыяльным плане ён быў чалавекам незалежным.

 

Універсітэт Дзмітрый заканчвае з чырвоным дыпломам, атрымлівае дыплом аб заканчэнні факультэта замежных моў, плюс дакумент аб заканчэнні курсаў пры царкве. Атрымаў накіраванне ў Полацкі дзяржуніверсітэт на пасаду выкладчыка-стажора. Паспяхова адпрацаваў два гады. Перад маладым, адукаваным, працалюбівым і таленавітым спецыялістам прэстыжнай прафесіі адкрывалася шматабяцаючая дарога кар’ернага росту, атрымання вучоных ступеняў і ганаровых званняў. Другі шлях — пастырскі. Да гэтага моманту Дзмітрый паспеў ажаніцца. На сямейным савеце было вырашана, што Дзіма выбірае шлях служэння Богу.

 

Ірына Вітальеўна паходзіла з сям’і вайскоўца. Бацька ў яе быў афіцэрам. Па гэтай прычыне сям’я часта пераязджала. А нарадзілася Ірына ў Германіі, аб чым сведчыць адпаведны запіс у пашпарце. Пасля выхаду бацькі на пенсію сям’я пераехала ў Полацк. У адной са школ горада Іра атрымала базавую адукацыю і паступіла ў Полацкі сельгастэхнікум. Па заканчэнні яго бухгалтарам накіравана ў калгас. Гаспадарка была слабая, неўзабаве яе далучылі да больш моцнай, а Іру скарацілі, ёй давялося вярнуцца ў Полацк, уладкавацца па спецыяльнасці на лесанарыхтоўчы ўчастак.

 

Неўзабаве малады спецыяліст знаёміцца з людзьмі, якім падабаецца вучэнне евангельскай царквы “Адраджэнне”. Менавіта маральная накіраванасць рэлігійнай плыні прывабіла Ірыну. Закончыла царкоўную школу, прымала актыўны ўдзел у розных мерапрыемствах. На гэтым шляху сустрэла Дзмітрыя. Маладыя людзі паступова зразумелі, што яны створаны адзін для другога. У 1998 годзе ўзаконілі свае шлюбныя адносіны. Спачатку маладая сям’я жыла ў бацькоў. Праз год на свет з’явілася Марыя. Маці Дзмітрыя даведалася, што ў адным з інтэрнатаў сямейнага тыпу можна зняць пакой. Туды і пераехалі маладыя. У 2002-ім нарадзілася Вікторыя. У гэтым жа годзе сям’я пераязджае ў Дзісну, дзе па вуліцы Кірава царкоўная абшчына купіла жылы дом.

 

Энергічны малады святар дабіваецца дазволу на адкрыццё ў горадзе Евангельскай царквы пратэстанцкага толку. На першым паверсе будынку — малітоўнае памяшканне, а на другім (мансарднага тыпу) жыла сям’я.

Ірына ўладкавалася бухгалтарам у Дзісенскі камбінат будаўнічых матэрыялаў. У 2003 годзе новае папаўненне, нарадзіўся сын Цімафей. Катастрафічна не хапала жыллёвай прасторы. У дадатак у 2005-ым на камбінаце скарачаюць пасаду бухгалтара. Праўда, Ірына хутка ўладкоўваецца на бухгалтарскую пасаду ў евангельскай царкве ў Міёрах. А летам таго ж года з’явілася дачушка Дана. Як мнагадзетнай сям’і, быў выдзелены льготны крэдыт для будаўніцтва жылля.

 

Дзякуючы працалюбству Дзмітрыя, за два гады дом у асноўным быў узведзены, куды і перасяліліся Шавяковы. Праўда, будаўніцтва працягваецца і цяпер. У асноўным муж і жонка займаюцца добраўпарадкаваннем. У доме ёсць усе зручнасці, а галоўнае — пануе гармонія ў сямейных адносінах.

Са з’яўленнем на свет сына Іосіфа ў 2009 годзе крэдыт поўнасцю пагашае дзяржава. Сям’я атрымлівае кожны месяц грашовую субсідыю, карыстаецца льготамі. Трое дзяцей наведваюць Дзісенскую музычную школу, вызвалены ад платы за навучанне. Так сям’я зноў адчула падтрымку дзяржавы.

 

У маральных адносінах гэта сацыяльная ячэйка ўнікальная. І не толькі таму, што тут пануе дух узаемаразумення і дапамогі адзін аднаму, не таму, што Ірына Вітальеўна цудоўная гаспадыня, клапатлівая жонка і маці. І не таму, што Дзмітрый Віктаравіч не спажывае алкаголь і тытунь. Ён цудоўны бацька, акуратыст і працалюбец. Члены сям’і разумеюць сацыяльныя праблемы, а галоўнае — стараюцца вырашаць іх у меру сваіх сіл і магчымасцей.

 

Кіраўніцтва горада прыкладае пэўныя намаганні, каб Дзісна стала турыстычным цэнтрам. Шмат высілкаў затраціў Дзмітрый у плане наладжвання сувязяў з рознымі арганізацыямі ў Швецыі. Гуманітарная дапамога з гэтай краіны — у многім яго заслуга. Сям’я падтрымлівае пажылых людзей у бальніцы. Хаця свой дом яшчэ поўнасцю не даведзены да ладу, а Дзмітрый і Ірына абсталёўваюць душавую для састарэлых.

 

Маральнае крэда Шавяковых — жыць па хрысціянскіх запаведзях. Дзмітрый перакананы, што не вельмі важна, у які храм ходзіць чалавек, галоўнае, каб разумеў і вёў сябе адпаведным чынам, што прыйшоў ён у малітоўны дом, каб пагаварыць з Богам. Вельмі важна верыць у дабрыню і па магчымасці тварыць яе для іншых.

Фадзей ШЫМУКОВІЧ.

 

 

 


 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar