Будучае падлеткаў
Многія людзі сыходзяцца на думцы, што юнацтва — пераломны момант у працэсе сацыялізацыі і што менавіта ў такім узросце зносіны носяць асабліва напружаны характар. Пры гэтым цяжка вызначыць, калі пачынаецца і калі заканчваецца падлеткавы ўзрост, але існуе думка, што з 12 і да 18 гадоў доўжыцца гэты няпросты перыяд.
Правапарушэнні — з’явы, якія часта сустракаюцца ў падлеткавым узросце. Яны носяць кароткачасовы характар, ці з’яўляюцца пачаткам злачыннай кар’еры? Высновы можна зрабіць, калі прааналізаваць паво-дзіны і сацыяльнае паходжанне падлетка, а таксама паступова вывучаць яго асобу. Акрамя гэтага прымаюцца да ўвагі ўзрост і здольнасці, улічваецца ўзровень развіцця. Пазітыўнае развіццё дзяцей аказвае вялікі ўплыў на тое, як можа скласціся іх далейшы лёс. У Новапагосцкай школе, як і ў іншых, “цяжкія” падлеткі на асаблівым уліку. Аднак яны займаюцца ў гуртках і спартыўных секцыях, з імі праводзяцца размовы на тэмы “Сямейныя каштоўнасці”, “Я дзіця — я грамадзянін”, “Паразмаўляем пра адказнасць”, “Грошы — дрэнны гаспадар, або добры слуга” і інш. Кожную суботу яны “падарожнічаюць” па прававым сайце.
Асноўная праблема, якую трэба вырашыць у гэтым узросце, — пошук свайго “Я”. У працэсе самавызначэння падлетак павінен адказаць на тры пытанні: “Хто я?”, “Адкуль я?” і “Куды я іду?” Ён будзе прымяраць на сябе розныя сацыяльныя ролі, пакуль не знойдзе тую, якая падыходзіць для яго найлепш. Калі хлопец ці дзяўчына выбралі правільны шлях, ім трэба дапамагчы не толькі ў школе, але і дома. Толькі такая сувязь дае станоўчы вынік. Для гэтага ў нашай школе працуе служба СППС. Раз у чвэрць школьная гас-ціная “Шчаслівае дзяцінства” збірае бацькоў. На жаль, не ўсе запрошаныя маюць жаданне прымаць удзел у школьным жыцці сваіх дзяцей.
Паважаныя таты і мамы, толькі ад вас залежыць будучае вашых дзяцей.
Наталля КУДРАШОВА,
педагог сацыяльны
Новапагосцкай СШ-сада.