Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » Сквернословию — НЕТ!
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Студзень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
13-12-2011, 09:52 Грамадства  ] • Сквернословию — НЕТ!   |  
 
Назва: нет заглавия на бел языке      

“Мова — гэта паказчык розуму”, — сказаў даўным-даўно Сенека. На жаль, сёння чалавек часцей за ўсё не звяртае ўвагі на сваю гаворку. Прыкра, што брыдкаслоўе запаланіла жыццё, і ад яго церпяць не толькі тыя, хто прывык свае думкі выказваць у такой форме, але і выпадковыя акружаючыя.

 

Школа не можа заставацца ў баку ад вялікай праблемы. На пасяджэнні савета школьнага самакіравання было вырашана правесці акцыю “Школа — тэрыторыя чыстага слова”. Мерапрыемствы праходзілі на працягу тыдня. Кожнаму класу знайшлася справа. 7-11-ыя ўдзельнічалі ў конкурсе лістовак “Мат — не наш фармат”. Вучні 11 “А” выйшлі на вуліцы горада з мэтай правесці відэаінтэрв’ю з жыхарамі на тэму “Брыдкаслоўе ў вашым жыцці”. Прахожым задаваліся пытанні “ці брыдкасловіце вы?”, “калі так, то чаму?”, “што вы пры гэтым адчуваеце?”, “што трэба зрабіць, каб людзі перасталі брыдкасловіць?”. Не ўсе змаглі адказаць, а некаторыя хуценька адыходзілі, іншыя праяўлялі нават агрэсію. Пра гэта з абурэннем гаварылі вучні. Відаць, не хапае нам яшчэ культуры, вось і льецца слоўны бруд.

 

Сярод вучняў праводзілася анкетаванне, вынікі якога разам з відэаматэрыялам былі прадстаўлены падчас вуснага часопіса “Вірусу брыдкаслоўя — НЕ!”, які падрыхтавалі і правялі навучэнцы 7-10 класаў. Да гэтага мерапрыемства дзевяцікласнікі аформілі актавую залу. Прысутныя даведаліся пра прычыны ўзнікнення брыдкаслоўя, пра тое, як яно перайшло ў паўсядзённае жыццё і як негатыўна ўплывае на арганізм чалавека, на яго фізічнае і ў першую чаргу духоўнае здароўе. Дэманстраваліся слайды. Можна было бачыць, як мяняюцца крышталікі вады пад уздзеяннем малітвы і брыдкіх слоў. Вучні дэкламавалі вершы аб прыгажосці роднага слова, выканалі частушкі, у якіх высмейваецца чалавечая загана. Гучалі песні і заклікі берагчы чысціню сваёй мовы.

 

На працягу тыдня былі арганізаваны сустрэчы са святарамі, якія адзначылі, што беларуская мова спрадвеку не мела ў сабе брыдкіх слоў, яны прыйшлі пазней пад уплывам іншамоўя. Айцец Аляксандр акрамя прамовы прадэманстраваў урывак з тэлеперадачы “Літаратурны квартал” на тэму “Грэх брыдкаслоўя”. Інспектар па справах непаўналетніх Андрэй Міронавіч Ільніцкі расказаў пра адміністрацыйную адказнасць за брыдкаслоўе ў грамадскіх месцах.

 

Пасля ўсіх мерапрыемстваў вучням было прапанавана пісьмова адказаць, што дало ім правядзенне акцыі і ўдзел у ёй. Адказы розныя, але сыходзіліся ў адным: брыдкаслоўе — страшная рэч, якая псуе жыццё чалавеку. Таму варта не ўжываць такіх слоў у сваім маўленні.

Думаецца, акцыя не прайшла бясследна, пакінула ў душы кожнага штосьці памятнае.

 

А. КРАСОЎСКАЯ,

намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце

ДУА “Дзісенская

сярэдняя школа”.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar