Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » О алкоголизме
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Студзень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
13-12-2011, 09:58 Грамадства  ] • О алкоголизме   |  
 
Назва: нет заглавия на бел языке      

Пра алкагалізм

 

О алкоголизме У СШ №1 прайшло карыснае мерапрыемства для падлеткаў. Пра шкоду ўжывання алкаголю расказалі школьнікам начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Дзмітрый Радзіхоўскі, інспектар па справах непаўналетніх РАУС Андрэй Ільніцкі і з РЦГЭ Валянціна Кудраўцава. Прысутнічала на мерапрыемстве і спецыяліст ГА РК БРСМ Надзея Якубёнак.

 

Падрабязна спынілася выступоўца з санстанцыі Валянціна Кудраўцава на піўным алкагалізме. Аказваецца, што ў піве ў некалькі разоў больш таксічных рэчываў, чым у іншых алкагольных напоях, а 0,5 л можна прыраўняць да 50 грам гарэлкі. Прычым спажыванне 3-4 бутэлек напітку ў месяц — ужо залежнасць. Гінуць ад адной да двух тысяч клетак пячонкі, аднаўляюцца яны вельмі марудна, што прыводзіць да цырозу гэтага жыццёва важнага органа. Жанчыны і дзяўчаты вельмі хутка прывыкаюць да алкаголю, і такі дыягназ «невылечны»,а спажыванне “гарачага напою” адмоўна ўплывае на будучых дзяцей, нават нараджаюцца калекі.

 

Андрэй Ільніцкі звярнуў увагу слухачоў на тое, што асабліва для хлопцаў, калі яны значыліся на ўліку ў камісіі па справах непаўналетніх, узнікае пытанне пры размеркаванні іх у войска. Як правіла, са станоўчай рэпутацыяй трапляюць у больш элітныя часці — спецыяльнага прызначэння, пагранічныя… Калі хтосьці, як кажуць, “засвяціўся”, але вядзе сябе добра, то ёсць варыянт зняць з уліку датэрмінова. Не выдаюць правы вадзіцеля тым, хто стаіць на ўліку ў нарколага. Вельмі не шанцуе тым, хто ў падлеткавым узросце цягнуўся да бутэлькі, а калі з 18 гадоў працягвае злоўжываць алкаголем — яму пагражае лячэбна-працоўны пра-філакторый.

 

О алкоголизме Дзмітрый Радзіхоўскі нагадаў хлопцам і дзяўчатам, што ў райцэнтры ёсць добрая база для заняткаў спортам, шмат цікавай літаратуры прапануе раённая бібліятэка, для развіцця талентаў працуюць розныя гурткі і секцыі.

 

Падобнае мерапрыемства праводзілася і ў СШ №2. Выступілі перад вучнямі зноў Дзмітрый Радзіхоўскі і Андрэй Ільніцкі, а ад ЦРБ — інструктар-валеёлаг Ганна Ліскова. Яна правяла анкетаванне. Уражваюць лічбы: з усіх апытаных 12-14 гадовага ўзросту 50% спрабавала курыць. Большасць “смакавала” цыгарэту з-за цікаўнасці. Гэты факт не можа не шакіраваць.

 

Дрэнныя звычкі хутка бяруць чалавека да сябе ў палон, таму на самым першым кроку нельга паддавацца розным спакусам.

 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

 

 

 


 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar