Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10  5 раз могла умереть »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Грамадства » 5 раз могла умереть
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

9-05-2012, 08:42 Грамадства  ] • 5 раз могла умереть   |  
 
Назва: 5 РАЗОЎ МАГЛА ПАМЕРЦІ      

5 раз могла умереть Трымаю ў руках апошнюю ўзнагароду Глафіры Васільеўны Качан (у дзявоцтве Рымдзёнак) — ордэн Парламенцкага цэнтра Расійскай Федэрацыі. Атрымала яго жанчына ў 2010 годзе. У суправаджальным лісце лаканічны запіс: “За вялікі асабісты ўклад у справу бяспекі краіны, ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі Расіі і Беларусі, за заслугі ў справе адраджэння нацыянальнай самасвядомасці”.

Лёс прыпадносіў Глафіры Васільеўне такія сюрпрызы, ад якіх складана было акрыяць.

 

— 5 разоў магла памерці, — адзначае жанчына. — У 1944-ым маці нават афіцыйнае паведамленне атрымала, што я прапала без вестак.

... Дзяцінства Глашы закончылася рана, адразу пасля арышту бацькі. Ён пры паляках адсядзеў 5 гадоў у Вільні як “палітычны”. Маці давялося ўзнімаць на ногі траіх дзяцей адной. Бацька вярнуўся дамоў з падарваным здароўем, хапіла яго ўсяго на год. А потым у жыццё дзяўчыны ўварвалася Вялікая Айчынная вайна. Старэйшы брат пайшоў добраахвотнікам у Чырвоную Армію, яе не ўзялі — не хапіла года. Ад акупантаў даводзілася ўцякаць не адзін раз. Успамінаючы былое, Глафіра Васільеўна ціхенечка насоўкай выцірала слёзы.

 

— Дзісна ў той перыяд была райцэнтрам, — распавядае жанчына. — Вестка пра немцаў, якія з’явіліся ў горадзе, маланкава распаўсюдзілася. Я з маці і брацікам сустрэла чужынцаў на шляху з роднай вёскі Бушава ў Гараны. У нас забралі каня, давялося ісці пешшу. А мы і паўшляху не зрабілі. У шасцігадовага браціка ножкі апухлі.

 

Фашысты паўсюдна наводзілі свой парадак. Карціны разбурэння і сёння стаяць перад вачыма пажылой жанчыны.

— Выбітыя шыбы, паламаныя агароджы, разбурэнні, — гаворыць субяседніца. — Бачу свежыя магілкі і крыжы на іх, зробленыя на скорую руку. Магілы з’явіліся там, дзе былі акопы. Забітых у іх і пахавалі.

 

Людзі хавалі запасы харчу — новыя гаспадары хадзілі па дварах і ўсё адбіралі.

Успомніла Глафіра Васільеўна, што фашысты сабралі людзей і кожнага дзесятага расстрэльвалі — для дысцыпліны. Вось такой запомнілася новая ўлада дзяўчыне. Днём Глаша з Тамарай Шкялёнак узялі лодку і перабраліся на другі бераг Дзвіны, дзе напярэдадні грымелі баі. Там убачылі параненага салдата. Ён аддаў ім пісьмо, партбілет і іншыя дакументы — прасіў, калі памрэ, каб паведамілі родным, дзе яго пахавалі.

 

— Хадзілі па лесе, шукалі параненых, але нікога больш не знайшлі, — гаворыць Глафіра Васільеўна, — затое ўбачылі шмат зброі. Вінтоўкі і аўтаматы замаскіравалі сасновымі галінкамі.

 

Вярнуўшыся ад сяброўкі дамоў, Глаша сустрэлася з мамай, даведалася, што камсамольцам трэба ісці на рэгістрацыю ў паліцыю і здаваць камсамольскія білеты.

— Я яшчэ раней, калі дапамагала адной гаспадыні палоць агуркі, — згадвае субяседніца, — загарнула свой білет у хусцінку і закапала пад расліну. Аднак у паліцыю ісці ўсё роўна давялося. Там сустрэла знаёмых хлопцаў — Андрэя Яленскага з Лугаўцоў і Ціхана Федарца з вёскі Федарцы. Расказала ім пра зброю. Так пачалася наша падпольная дзейнасць.

 

Пазней на Дзісеншчыне дыслакавалася 4-я Беларуская партызанская брыгада.

— Мы шукалі зброю, — расказвае Глафіра Васільеўна, — пераносілі ў лес цераз Дзвіну. Вясной 1942-га немцы апазналі двух ваеннапалонных, якія дапамагалі падпольшчыкам. Іх арыштавалі. Відаць, моцна катавалі, людзі не вытрымалі і расказалі пра падполле. Пачаліся арышты. Забралі каля сотні чалавек, трэцяя частка з якіх — дзяўчаты. Усе рыхтаваліся да смерці, але... дапамог святар са Сцефанполля, які паехаў у Мінск да самога гаўляйтэра. Даказаў, што моладзь не вінаватая. Усіх і выпусцілі, хаця некаторых паспелі расстраляць, у тым ліку і Ціхана. Забілі яго пад акном дома дзяўчыны, якую ён кахаў. Вось такі лёс.

 

Пасля такога выпрабавання многія падпольшчыкі пайшлі ў лес, некаторыя засталіся для сувязі. І зноў фашысты разнюхалі пра тое, што моладзь не падпарадкоўваецца новай уладзе. 18 камсамольцаў арыштавалі, сярод іх аказалася Глаша.

— У аднаго хлопца, — успамінае яна, — знайшлі нямецкія дакументы, карту, якія быццам я перадавала партызанам. Апраўданняў фашысты не слухалі. Зноў была на валаску ад смерці. Дзякуючы таму, што новы перакладчык ведаў хлопцаў і дзяўчат, і выратаваліся ад смерці.

 

... Потым Глаша была сувязной. Збірала інфармацыю пра чужынцаў, якую за Дзвіну перадавала ў надзейныя рукі. Кухаркай у паліцыі працавала яе напарніца. Сувязных ведалі пад імёнамі Надзя і Ліда. У Глафіры нават аўсвайс на імя Ліды быў.

 

У той дзень нічога не ўказвала на бяду. У Глашынай сястры нарадзілася дзіця — памыць нечым было...

— Узяла яйкі і пайшла мяняцца з немцамі на мыла, — успамінае яна. — Заадно наведалася на явачную кватэру, а там Надзя, хаця яе не павінна было быць. Сказала, што дакумент мой — у руках паліцыі. За мной сочаць.

Глафіра павярнула назад, а насустрач паліцай: “Ты куды?”

 

— Неяк вырвалася, а наперадзе рынак, міма якога ніяк не прайсці. Фашысты акружылі людзей, шукалі партызан. Як прарвацца? Думаю, зайду да знаёмай швачкі, папрашу схаваць. Так і зрабіла. У яе пераапранулася: змяніла новы кажушок на стар’ё. Прайшла міма пастоў, заматаўшы хусткай галаву, побач ішлі нейкія бедалагі. Прыбегла дамоў у Бушава. Вырашылі падацца ў партызанскую зону. Там была агентурнай разведчыцай. Раён дзеяння — Полацк-Дзісна-Боркавічы.

 

Чарговыя выпрабаванні на долю дзяўчыны выпалі вясной 1944-га. Немцы арганізавалі блакаду Ельні. Баі ўспыхвалі ў розных месцах. Партызаны аказвалі ворагу моцнае супраціўленне. Аднак супраць рэгулярных войск цяжка было змагацца, кола сціскалася. Немцы ішлі па балоце з сабакамі, калолі мох штыкамі. А пад купінамі хаваліся партызаны. Многія ў багне так і загінулі. У дадатак голад. Выручалі лясныя ягады. Разбіліся на групы. Хаваліся ў мох, залазілі па горла ў дрыгву. Карнікам выявіць партызан дапамагалі сабакі. Глафіра зноў трапіла ў рукі фашыстаў...

 

— Прывезлі ў вёску Канахі, — гаворыць Глафіра Васільеўна, — рукі ў ранах, ногі апухлі. А тут яшчэ і стараста апазнаў—на валаску ад гібелі была. Перад допытам адарвала ад ліпавага аўсвайса імя Ліды, прозвішча і вёску. А астатнія прыметы супадалі. “Чый дакумент? — задалі пытанне. — Хто даваў? Стараста гаворыць, што ты ездзіла з партызанамі...” Адказала: “Мост адзін для ўсіх. Усе ехалі і я ехала”.

 

Тады яе не палічылі за партызанку. Тым не менш, неўзабаве забралі і адправілі ў Германію. Часта перапраўлялі з месца на месца. Рабочую сілу выкарыстоўвалі на ўзвядзенні ўмацаванняў. Дзяўчаты нарыхтоўвалі драўніну, якая ішла на пабудову бліндажоў.

 

У маі 1945-га амерыканскія войскі вызвалілі вязняў.

— Непадалёку працякала рака Эльба, — успамінае Глафіра Васільеўна. — Радасць была бязмежная.

Мірнае жыццё. Яно нічым не адрознівалася ў Глафіры ад іншых людзей. Праца, выхаванне дзяцей. Сын Генадзь ваенны чалавек, служыў у авіяцыі, маёр. Яго дачка стала журналісткай. Глафіра Васільеўна спа-дзяецца, што ўнучка дапаможа ёй выдаць невялікую кніжку ўспамінаў. Матэрыял сабраны.

Яшчэ адзін сын Лёня служыў у міліцыі. Чарговы ўдар лёсу — яго смерць. Глафіра Васільеўна мужна перанесла і гэтае выпрабаванне.

Не так даўно з Дзісны яна пераехала ў Міёры. Жыве адна ў аднапакаёвай кватэры з усімі выгодамі.

 

— Гэта мяне вельмі выручае, — адзначае жанчына. — Усё на месцы. На вуліцу выходжу рэдка. Добра, што паліклініка побач. Вырашаць бытавыя праблемы дапамагае сацыяльны работнік. Цяпер да мяне прыходзіць Вольга Валынец. У Дзісне дапамагалі Аня Салачэнка, Люба Глебка. Пасля пераезду ў Міёры абслугоўвала Таня Сачыўка. Я ім усім вельмі ўдзячна.

Па меры сваіх сіл былая партызанка перадае свой вопыт моладзі, сустракаецца з грамадскасцю.

 

Л. КАСАТЫ.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar