Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » В районном диапазоне
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
29-06-2012, 09:02 Грамадства  ] • В районном диапазоне   |  
 
Назва: У раённым дыяпазоне      

Службай добрага настрою называе сваё прадпрыемства дырэктар УП ЖКГ У. І. Мяцеліца. І ў гэтым вялікая доля праўды: калі ў чалавека цёпла ў кватэры, падведзена вада, у тым ліку і гарачая, чыста ў пад’ездзе і ў двары, то неабходны мінімум для станоўчых эмоцый забяспечаны.

Уладзімір Іванавіч, лета — спрыяльны перыяд для работнікаў камунгаса. Як увасабляецца задуманае?

— Сапраўды, цяпер нам трэба паспець зрабіць многае. У першую чаргу паклапаціцца пра цеплазабеспячэнне зімой. Таму падрыхтаваць цеплавыя сеткі да эксплуатацыі ў ацяпляльны сезон — адна з важных задач. Сёлета трэба памяняць 3,5 км труб. Ужо кіламетр замянілі. Патлумачу, што выкарыстоўваем сучасныя трубы, якія даўжэй служаць і памяншаюць страты.

 

Паралельна з цепласеткамі рамантуюцца і кацельні?

— У нас на балансе 23 кацельні, летась прынялі 12 школьных, што выклікала рост затрат па цеплазабеспячэнні.

І яшчэ адзін накірунак у сувязі з падрыхтоўкай да ацяпляльнага сезона — да 1 кастрычніка нарыхтаваць для кацельні “Паўночная” 6000 кубічных метраў шчапы, назапасіць 10000 кубічных метраў дроў. Зразумела, што даведзены заданні, у першую чаргу лясгасу. Аднак складанасці з фінансамі прымушаюць нас рабіць стаўку на ўласныя сілы. Ужо нарыхтавана прыкладна 1 тыс. кубічных метраў шчапы і 4 тыс. кубічных метраў дроў. Назапашванне паліва працягваем.

 

Водаправодныя сеткі патрабуюць не менш пільнай увагі, чым цеплавыя?

— Займаемся і імі. На нашым балансе 43 артэзіянскія свідравіны.  Пры неабходнасці праводзім бягучыя рамонты. У парадак неабходна прывесці зоны строгай санітарнай аховы. Тут трэба ў некаторых месцах адрамантаваць агароджы, а яшчэ выканаць профільныя работы, прамыўкі, адладзіць гідранты.

У нас утварылася чарга на падключэнне домаўладанняў да водаправодных сетак. Гэта платныя паслугі, мы імкнёмся нарошчваць іх аб’ёмы. Выканалі 114 заявак.

 

Адначасова неабходна выпрабоўваць існуючыя цеплавыя сеткі?

— Іх трэба праверыць 64 кіламетры. На 5 чэрвеня прыкладна 20% работ выканана. У парадку падтрымліваем  чатыры цэнтральныя цеплавыя вузлы. 23 аб’екты да ацяпляльнага сезона павінны мець пашпарты гатоўнасці. Правяраем прыборы ўліку вады.

 

Як забяспечваюцца планы сёлетняга года?

— Асноўныя паказчыкі бізнес-плана за першы квартал выкананы. Мы памяншаем затраты, развіваем дадатковыя паслугі. У грашовым выражэнні выканана платных паслуг на 776 млн. рублёў і дадатковых на 145,7 мільёна. Укараняем дадатковыя платныя паслугі: распілоўку драўніны на дошку абразную, пракладку водаправодных сетак да жылля сядзібнага тыпу, пашыраем пералік работ па рамонце дамоў. Усё гэта строга кантралюецца.

 

Жыллёва-камунальная гаспадарка займаецца рамонтам жылля, што паспелі зрабіць?

— Займаемся рэканструкцыяй вуліц у Дзісне, капітальна рамантуем з мадэрнізацыяй дом №12 па вуліцы Камсамольская ў Міёрах. У Дзісне абноўлена гасцініца.

Эксплуатуюцца 6 станцый абезжалезвання—у Язне, Цвеціне, Мікалаёве, Чэрасах, Чапуках, Узмёнах. На чарзе Туркова.

 

Некалькі слоў пра добраўпарадкаванне.

— Выконваем розныя работы і ў розных месцах. Завяршылі добраўпарадкаванне сквера насупраць РДК. Паўсюдна ў гарадах высаджаны кветкі, цяпер трэба іх даглядаць. Каб зялёныя насаджэнні радавалі людзей ад вясны да позняй восені, мы стараліся пасадзіць не толькі аднагадовыя кветкі, а і шматгадовыя. Ёсць пэўныя задумкі, як упрыгожыць Міёры і Дзісну, але для гэтага патрэбны грашовыя выдаткі. Па магчымасці будзем імкнуцца, каб людзі нашы жылі ў камфортных умовах. Стараемся своечасова падкошваць травы. Разавы ўкос трэба правесці на 54 га.

 

Гутарыў Л. КАСАТЫ.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar