Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » Через Арктику в Антарктику
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
31-07-2012, 14:21 Грамадства  ] • Через Арктику в Антарктику   |  
 
Назва: Праз Арктыку ў Антарктыку      

Через Арктику в Антарктику Цяпер звычайнымі становяцца на нашых палях яшчэ нядаўна крыху дзіўныя пнеўматычныя ўсюдыходы “Раса” і “Дзвіна”. Шлях у “вялікае жыццё” гэтых машын, якія стварыў мінскі канструктар Віктар Радкевіч, пракладваў і наш зямляк Уладзімір Нікандравіч Драба. Пра гэта, а яшчэ больш пра нашых падарожнікаў-экстрэмалаў, расказвае вялікі фотаальбом “АнтАрктыка. Хроніка дзвюх экспедыцый”, які захоўваецца ў раённым музеі. Ён выйшаў у свет у Мінску ў выдавецтве “Белпрынт” у 2002 годзе. Аўтар-укладальнік пакінуў на ім наступны надпіс: “Дарагім маім бацькам Лідзіі Пятроўне і Нікандру Флоравічу ад любячага вас сына”.

 

А цяпер пра Уладзіміра Нікандравіча Драбу больш падрабязна.

У гісторыі былой Наўгародскай школы ён запісаны пад нумарам адзін. Нарадзіўся ў 1953 годзе ў вёсцы Вострава Новапагосцкага сельсавета. У Красноўскую школу пайшоў у 1969-ым, дзе настаўніцай пачатковых класаў працавала яго маці. Вучням яна запомнілася прынцыповай, умеючай даць трывалыя веды. Потым закончыў Наўгародскую васьмігодку і Новапагосцкую СШ. Дыплом інжынера-механіка атрымаў у Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце. У той час вялікай была цікавасць грамадства да тэхнічнай творчасці, у тым ліку да розных машын і механізмаў. За публікацыямі на гэтыя тэмы пільна сачыў і Уладзімір Драба. Паступова ён і сам уцягнуўся ў канструяванне розных транспартных сродкаў. Гэта ў яго спалучалася з захапленнем Арктыкай, куды не раз накіроўваўся ў складзе лыжных экспедыцый. Там і выспела думка, што для падарожнікаў патрэбен больш надзейны сродак для перамяшчэння, чым уласныя ногі. Паступова ў яго акружэнні болела аднадумцаў і памочнікаў, якія падтрымлівалі словам і справай. А ў 80-х гадах з’явіліся першыя мадэлі пнеўмаўсюдыходаў, якія давалі магчымасць прабіцца ў самыя цяжкадаступныя мясціны. Вось за гэтую ідэю ўхапіліся падарожнікі-экстрэмалы, а ў першую чаргу прэзідэнт беларускага фонду “Полюс” Уладзімір Драба. На ААТ “Мінскі падшыпнікавы завод” была наладжана вытворчасць лёгкіх машын высокай праходнасці, што прывяло да падзей, без перабольшвання, сусветнага маштабу, якія і адлюстраваны ў фотаальбоме. Былі здзейснены ўнікальныя экспедыцыі “Насустрач ХХІ стагоддзю” ў Антарктыду і “Палярнае кальцо” — у Арктыку. Іх арганізацыяй займаліся “Беларустурыст”, Міністэрства спорту і турызму рэспублікі. У выніку дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь быў устаноўлены на Паўднёвым полюсе, з’явілася некалькі сусветных рэкордаў.

 

Через Арктику в Антарктику Экспедыцыя на Паўднёвы полюс пачалася высадкай з Іл-76 на лядовым кантыненце ў канцы снежня 1999 года. Міжнароднай экспедыцыі на беларускіх пнеўматычных усюдыходах трэба было прайсці 1100 кіламетраў, узняцца па лядовым купале са шматлікімі трэшчынамі на вышыню 3600 метраў.

У дзённіку У. Драба, якога ўсе звалі Камандорам, 3 студзеня 2000 года запісаў: “На маршрут выйшлі ў 10.00 і праз 45 хвілін ходу паломка адразу ў дзвюх машын. У Пятровіча “паляцеў” рэдуктар, а ў Ігара Быка падшыпнік задняга кола. Гэта на гадзіны дзве работы. А тут яшчэ з’явілася падцяканне ў радыятары. Карацей, давялося павалтузіцца.

 

Праз хвілін 40 новая паломка...”.

 

Але і ў такіх умовах за першыя суткі адолелі 216 кіламетраў. І гэта пры тым, што кожная машына мела прычэп з 300 кілаграмамі грузу, у першую чаргу паліва. Сонца не заходзіла, ад яго вялікая радыяцыя, ды ў дадатак высокія льдзіны, глыбокія правалы, мяцеліца. А яшчэ неабходна эканоміць паліва і спяшацца, бо на 10 студзеня заказаны самалёт, каб вярнуцца.

Можна сказаць, што за тым падарожжам сачыў увесь свет. Пра яго падрабязна расказвалі і нашы беларускія газеты. Немагчыма перадаць, з якой увагай пра падзеі сачылі ў нашых вёсках Наўгароды, Вострава і навакольных населеных пунктах.

7 студзеня Паўднёвы полюс “здаўся”. І зноў цытата: “У нас усё перамяшалася—эйфарыя, апатыя, дзікая стомленасць... Усё адбывалася ў нейкім сумбуры: абмен сувенірамі, вымпеламі, фатаграфаванне ля сцягаў, пад’ём паветранага шара, прыём у кіраўніцтва станцыі (маецца на ўвазе амерыканская антарктычная станцыя на Паўднёвым полюсе)...”.

 

Потым быў нялёгкі шлях назад.

Але хутка забыліся стомленасць, шматлікія рамонты і іншыя выпрабаванні ў экстрэмальных умовах. І вось новая экспедыцыя па шляху вялікіх даследчыкаў і падарожнікаў Дзежнева і Чалюскіна, Амундсена і Чэрскага, Пранчышчава і Лапцева, усіх тых, чые імёны захаваліся на сучасных геаграфічных картах ад Ямала да Чукоткі, а гэта каля 10000 кіламетраў па бездарожжы арктычнага ўзбярэжжа пры страшэнным марозе, ветры да касцей і асляпляючай мяцеліцы. Падарожжа пачалося 21 лютага 2001 года і закончылася 23 красавіка ў Пявеку. Ужо праз колькі дзён пасля старту ў дзённіку з’явіўся запіс: “Тэмпература мінус 40. Запаляр’е кусаецца... Рэльеф цяжкі... Машыны кідае, як шчэпкі. Расход паліва па незразумелых прычынах высокі, каля 25 літраў на 100 км. Як бы ў гэтым плане не сесці на галодны паёк”.

 

Было нямала іншых перашкод, паломак тэхнікі. Аднак уласная настойлівасць, падтрымка мясцовага насельніцтва ў вельмі рэдкіх населеных пунктах, паляўнічых, палярнікаў і пагранічнікаў дапамаглі адолець вялікі шлях. Вось кароткі запіс пра вынікі: “Закончаны маршрут, роўнага якому яшчэ не было. Ды і паўтарыць яго ў бліжэйшы час наўрад ці хто зможа”. А ў Уладзіміра Драбы ўжо думкі пра новыя экспедыцыі. І яны адбыліся ў 2004, 2006, 2008-ым гадах. Беларускія падарожнікі заявілі пра сябе на ўвесь свет, іх пачалі паважаць. І ў гэтым вялікая заслуга нашага земляка.

 

Цяпер Уладзімір Нікандравіч Драба — прафесійны палярнік, майстар спорту, сапраўдны член беларускага геаграфічнага таварыства, член Арктычнай акадэміі навук у Санкт-Пецярбургу, ён мае шматлікія званні за больш чым 50 арктычных і антарктычных экспедыцый, аўтар дзвюх кніг.

 

Падрыхтаваў

Л. МАТЭЛЕНАК.

 

 

 


 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar