Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » Матэматык з душою філолага
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
31-08-2010, 16:27 Грамадства  ] • Матэматык з душою філолага   |  
 
Назва:      

Матэматык з душою філолагаЖанчына-матэматык... Ва ўяўленні з’яўляецца вобраз сур’ёзнай дамы ў дзелавой вопратцы са скупой усмешкай на твары і строгім позіркам. Аднак настаўніца матэматыкі Слава Пятроўна Туча зусім не адпавядае такому апісанню. Па знешняму выгляду ўвогуле цяжка сказаць, хто па прафесіі гэтая жанчына. Яна шчыра ўсміхаецца, а вочы так і свецяцца дабрынёй, здаецца, нібыта перад табою добразычлівая казачная гераіня сталага ўзросту, якая дапаможа пераадолець цяжкасці і дасць мудрую параду. А ўменню Славы Пятроўны апранацца і выглядаць элегантна ў сваім узросце можа пазайздросціць нават францужанка. Таму і не дзіўна, што многія людзі, калі і бачаць у ёй настаўніцу, то ўжо ніяк не матэматыка.

—Сапраўды,—пагаджаецца жанчына,—мяне часта за філолага прымаюць. Лічаць, што я настаўніца мовы і літаратуры. І мала ў каго ўзнікае думка, што вучу дзяцей матэматыцы.

Нягледзячы на тое, што ўжо некалькі гадоў на пенсіі, Слава Пятроўна актыўна займаецца любімай справай. І ад прапаноў папрацаваць у школе не адмаўляецца. Таму з 2006 па 2009-ы выкладала ў Цвецінскай СШ-садзе. Апошнім часам матэматыкай займаецца дома проста для душы.

Прафесійную будучыню Славы Пятроўны, напэўна, перадвызначыў лёс. У школьныя гады яна зусім не думала ні пра педагогіку, ні пра матэматыку. Пасля заканчэння васьмігодкі ў роднай вёсцы Котава Бярэзінскага раёна вырашыла вучыцца на прадаўца. Бацькі пагадзіліся з выбарам дачкі, а вось дырэктар школы не хацеў адпускаць здольную вучаніцу ў сферу гандлю. Дакументы затрымаў, а потым перадаў у суседнюю сярэднюю школу, што знаходзілася за 8 кіламетраў.

—У выпускным класе,—успамінае Слава Пятроўна,—я сур’ёзна захапілася матэматыкай, гэтаму паспрыяла маладая настаўніца з Віцебска, якая прыехала працаваць у нашу школу. Менавіта яна параіла мне і дзвюм маім аднакласніцам паступаць у Віцебскі педагагічны інстытут (зараз ВДУ імя П. М. Машэрава) на фізіка-матэматычны факультэт, і ўсе трое паступілі.

У студэнцкія гады Слава Пятроўна сустрэла свайго будучага мужа. Хлопец з Міёршчыны вучыўся на тым жа факультэце. У хуткім часе згулялі вяселле, і з той пары Мілецій Андрэевіч і Слава Пятроўна Тучы разам ідуць па жыцці, пароўну дзелячы яго радасці і нягоды.

Першым працоўным месцам маладога матэматыка стала Бялянская васьмігадовая школа, куды Слава Пятроўна прыехала ў 1967 годзе. Асаблівых цяжкасцяў у выкладчыцкай справе не ўзнікала, бо жанчына заўсёды з аптымізмам глядзела наперад. Тым больш, падтрымлівалі родныя мужа, які на той час яшчэ заканчваў апошні курс інстытута. А калі Мілецій Андрэевіч вярнуўся ў родныя мясціны, маладая сям’я пасялілася ў Дворным Сяле. У мясцовай школе Слава Пятроўна з захапленнем і адказнасцю выкладала любімы прадмет. Пэўны час яна нават з’яўлялася дырэктарам Дварнасельскай СШ. Толькі мужа Мілеція Андрэевіча зацвердзілі кіраўніком Дзісенскай сярэдняй школы, і Слава Пятроўна стала вучыць матэматыцы дзісенскіх школьнікаў. Яна з’яўлялася класным кіраўніком 11 класа, у якім займалася яе старэйшая дачка Наталля. Напрыканцы навучальнага года прапанавала выпускнікам пасадзіць на памяць пра сябе алею дрэў. Вучні з радасцю падтрымалі ідэю, і непадалёку ад школы з’явіліся клёны, ліпы, бярозкі. Не ўсе дрэўцы прыжыліся, а бяроза, пасаджаная Наташай ля бацькоўскага дома, красуецца да гэтага часу. Толькі сама Наталля бачыць яе рэдка, бо жыве ва Украіне і бацькоў наведвае раз за год.

Дзе б ні працавала Слава Пятроўна, яе заўсёды любілі дзеці, паважалі калегі.
—Настаўніца я строгая,—характарызуе сябе жанчына,—але канфліктаў з дзецьмі ў мяне не было. Калі вучань заслужыў дрэнную адзнаку, я пастаўлю яе ў дзённік, але пры гэтым буду ўсміхацца. Асабістых адносін да вучняў ніколі не паказвала, для мяне ўсе дзеці роўныя: і здольныя, і тыя, каму мой прадмет даецца цяжка. Таму многія мае любімчыкі і зараз не ведаюць, што я ставілася да іх з асаблівай сімпатыяй.

Быць адначасова прафесіяналам і звычайным простым чалавекам—задача не з лёгкіх. Слава Пятроўна дзіўным чынам спалучае ў сабе строгасць і шчырасць, патрабавальнасць і дабрыню, імкненне захапіць сваім прадметам і ўменне зразумець праблемы вучня. Чалавек міласэрны, шчыры, спагадлівы, аптымістычны, яна і ў іншых таксама паважае дабрыню, чуласць і мэтанакіраванасць. Адзінае, чаго ніколі не даруе, гэта здрадніцтва. Людзей, якія пераступілі мяжу сумлення, Слава Пятроўна проста выкрэслівае са свайго жыцця.
У жанчыны шмат розных захапленняў, для якіх яна ўмее знаходзіць час. Адно з іх—здаровы лад жыцця. Кожную раніцу Слава Пятроўна пачынае з зарадкі. Летам у распарадку дня абавязкова значыцца плаванне ў рацэ, зімой—лыжная прагулка. Любіць чытаць мастацкую і прафесійную літаратуру, сучасную беларускую перыёдыку. Адзінае, чаго не хапае зараз—падарожжа. Калісьці з экскурсіямі, арганізаванымі аддзелам адукацыі, Слава Пятроўна пабывала ў Кіеве, Пецярбургу, Маскве, ва Украіне. Цяпер шмат падарожнічаць не атрымліваецца, але яна марыць у чарговы раз пагасцяваць у дачкі на Украіне. І ўсё ж самае галоўнае захапленне жанчыны—матэматыка. Для яе выконваць тэставыя заданні, рашаць задачы—адно задавальненне. І ўнукам дапамагае разбірацца ў матэматычных галаваломках (яе малодшы сын Юрый таксама жыве ў Дзісне, а ўнукі Аксана і Дзмітрый частыя госці ў доме бабулі).

Чалавеку, для якога захапленне стала справай жыцця, можна па-добраму пазайздросціць. Хто ведае, як склаўся б лёс Славы Пятроўны, калі б не сустрэліся на яе шляху настойлівы дырэктар Котаўскай васьмігодкі ды захопленая матэматыкай маладая настаўніца. Дзякуючы ім і выбрала сваю прафесійную дарогу. А дзень першага верасня стаў двайным святам: днём нараджэння і Днём ведаў.

Кацярына СУРАВЕЦ.

 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar