Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » Он был трудолюбивым
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
31-08-2012, 15:16 Грамадства  ] • Он был трудолюбивым   |  
 
Назва: Ён быў працалюбівым      

Он был трудолюбивым ПАМЯЦЬ

У пачатку жніўня на 88 годзе жыцця не стала Цімафея Васільевіча Іванова з Волкаўшчыны. Шмат год ён адпрацаваў  на заправачнай станцыі ў былым калгасе “Рассвет” (цяпер гэта ААТ “Любінова”). Гаспадарлівасці, клапатлівасці і ўмеласці варта было ў яго павучыцца.

 

“Не раз у складаны для калгаса час дапамагала выкруціцца знаходлівасць таты, калі на сельгасработу не было паліва для транспарту, то з некаторымі іншымі гаспадаркамі раёна наладжваў бартар: зерне мяняў на салярку. Адным словам, выхад заўсёды знаходзіў, а таму работы не затрымліваліся. За знаходлівасць і працалюбства любілі Цімафея Васільевіча аднавяскоўцы і калегі. Да апошніх дзён трымаў гаспадарку. Займаўся пчалярствам, а калі адчуў, што не мае больш сіл для гэтай справы, то падарыў пчол свайму вучню Віталію Петкуну…” — так узгадвае яго дачка Ірына.

 

Цімафей Васільевіч з жонкай Анафай Васільеўнай вырасціў траіх дзяцей — Ірыну, Барыса і Надзею. Апошняя трагічна загінула з мужам. Тады іх сына, свайго ўнука Мікалая, дзядуля і бабуля ўзялі на выхаванне. Ён ужо дарослы і працуе ў адным з аддзяленняў паліцыі ў Маскве. “Вельмі ўдзячны дзядулю за яго навуку, настаўленні і прыклад, — усё гэта дазволіла мне не згубіцца ў жыцці, дасягнуць поспехаў. Часам атрымліваў ад яго дзягай, але ўсё было на карысць,” — з любоўю і жартам узгадваў у час нашай сустрэчы Мікалай Аляксандравіч Мінушоў роднага чалавека.

 

Он был трудолюбивым Пахаваць нябожчыка патрабавалася на могілках стараабрадцаў у Мендрыне. Аднак, на жаль, даезду туды не было, бо там даўно ніхто не жыве. Сваякі звярнуліся за дапамогай да дырэктара ААТ “Любінова” Васілія Рыгоравіча Яфімава. Ветэрана працы Цімафея Васільевіча добра памятаюць у гаспадарцы, таму з павагай аднесліся да гора родных і ў выхадны дзень прыгналі тэхніку і добраўпарадкавалі дарогу. Памінальную службу правёў бацюшка Пётр з Кублішчыны. 

 

Цімафея Васільевіча трагічна не стала, пакуль вядзецца следства. Родныя памерлага спадзяюцца на правасуддзе, выказваюць падзяку за ўважлівыя адносіны да справы Следчаму камітэту, асабліва  Івану Мечаслававічу Фурсу, і намесніку начальніка РАУС Сяргею Васільевічу Каліноўскаму.

 

На здымках: 1. Ц. І. Іваноў; 2. Добраўпарадкаванне дарогі да могілкаў.

 

Падрыхтавала Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

 


 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar