Заботиться о месте, где живешь »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Грамадства » Заботиться о месте, где живешь
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

14-09-2012, 14:38 Грамадства  ] • Заботиться о месте, где живешь   |  
 
Назва: Клапаціцца пра месца, дзе жывеш      

Заботиться о месте, где живешь Чаму ля аднаго дома растуць кветкі, а ля другога пустазелле? На гэтае пытанне адказ просты — усё залежыць ад гаспадара. Чаму ж не браць прыклад з лепшых, не знайсці нейкую альтэрнатыву хламу, крапіве?

 

Чарговы рэйд па Міёрах пачаўся з вуліцы Кастрычніцкай. Некаторыя гаспадары за домам №15 ужо знеслі далёка непрывабнага выгляду хлеўчукі, якія адкрыліся ў цэнтры, калі быў знесены будынак на скрыжаванні. Іншыя згодныя, каб гэта зрабілі работнікаў УП ЖКХ, але рашаючае слова ўсё ж застаецца за гаспадарамі.

Вельмі непрыемна назіраць з акон пабудоў на новай вуліцы Ціхай на пустазелле, якім параслі гаспадарчыя напаўразбураныя хлеўчукі за дамамі №19, 21, 23, 25 па вуліцы Камуністычнай. Многія з іх пабудаваны самавольна, таму і знесці трэба іх гаспадарам, або звярнуцца ва УП ЖКГ.

 

На вуліцы Завадская, што ў напрамку льнозавода — парадак на ёй павінна падтрымліваць згаданае прадпрыемства, даўно не прыбраныя сметніцы, пах ад іх адпаведны… Тратуар ад магазіна "Вецярок" і па вуліцы Ізварына таксама жадае выглядаць лепш: парастае травой.

 

Аўтобусны прыпынак па вуліцы Кірава ля райаграсервісу другі год чакае рэканструкцыі або аднаўлення, што прадпісана ў адпаведным рашэнні райвыканкама. Праз дарогу зарасла і сажалка, праз якую пралягае масток. На ім любяць прагульвацца маладажоны, рабіць фотасесію ў дзень вяселля. Можа варта было б і тут навесці парадак?

 

Заботиться о месте, где живешь Прыгожыя і дагледжаныя клумбы ля райгазу. Улетку тут працаваў фантан. Вось у каго трэба павучыцца парадку. Рэгулярна сочыць яго калектыў за тэрыторыяй горада і дарог, якія за ім замацаваны. За гэтым і засталі работнікаў у час чарговага рэйду.

Дагледжаныя клумбы ля санстанцыі, газон ля тэрыторыі ПМК-55 таксама цешыць вока. А вось канава па вуліцы П. Брынкевіча насцярожвае: зарастае кустамі, якія хутка «падапруць» правады. Прыбраць «прыродныя слупы» трэба тэрмінова.

 

Безумоўна, некаторым падасца, што лёгка вось так бачыць чужыя недаробкі і ўказваць, дзе што не так. На самой справе, душа баліць за тыя мясціны, якія не захоўваюцца ў належным стане. Не павінна быць у кожнага чалавека абыякавых адносін да месца, дзе жывём.

 

Заботиться о месте, где живешь Закранём яшчэ раз пытанне самавольнага будаўніцтва, у прыватнасці, што ля шматкватэрных дамоў. Карацца яно будзе па закону. Аднак, у кодэксе аб зямлі арт. 41 прадугледжваецца, што прадастаўленне зямельных надзелаў для будаўніцтва і (або) абслугоўвання гаражоў і аўтамабільных стаянак, будаўніцтва (устаноўкі) часовых індывідуальных гаражоў юрыдычным асобам робіцца без правядзення аўкцыёнаў у пастаяннае і (або) часовае карыстанне.

 

Зямельныя надзелы для будаўніцтва (устаноўкі) часовых індывідуальных гаражоў на прыдамавой тэрыторыі могуць прадастаўляцца ў часовае карыстанне раённым, ці сельскім выканкамамі грамадзянам Рэспублікі Беларусь—інвалідам І і ІІ групы, інвалідам з парушэннямі апорна-рухальнага апарата, інвалідам Вялікай Айчыннай вайны або грамадзянам, якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу, выкліканую вынікамі катафстрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама інвалідам, у адносінах якіх устаноўлена прычынная сувязь у выніку атрымання інваліднасці пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, што з'яўляюцца ўласнікамі транспартных сродкаў; а таксама сельскімі выканкамамі грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія зарэгістраваны па месцы жыхарства ў шматпавярховых жылых дамах, размешчаных у сельскіх населеных пунктах.

 

Рэйдавая брыгада:

Ж. ПАДАЛЯКА, начальнік аддзела архітэктуры і  будаўніцтва райвыканкама, галоўны архітэктар;

В. ЯРАХНОВІЧ, начальнік аддзела  жыллёва-камунальнай гаспадаркі  райвыканкама;

В. ВІШНЕЎСКАЯ, карэспандэнт.

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar