Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » Это было там... давно
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
31-10-2012, 11:20 Грамадства  ] • Это было там... давно   |  
 
Назва: Гэта было там… даўно      

Это было там... давно У пачатку года на старонках раённай газеты (№10) быў змешчаны артыкул “Шчодрай жменяй”, у якім расказвалася пра сям’ю Валянціны Фёдараўны і Мікалая Парфіравіча Раганавых. Гэтых людзей міярчане добра ведаюць, бо абодва педагогі, яны выхавалі сотні хлопчыкаў і дзяўчынак.

 

У публікацыі гаварылася пра трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны. На абарону роднай зямлі сталі ўсе. У тым далёкім 41-ым бацька Мікалая, Парфір Міхайлавіч, пайшоў на фронт. Ён не ведаў, што ў яго хутка народзіцца сын. Жонка Пелагея Ануфрыеўна хацела паведаміць радасную вестку мужу, але як? Зрабіла гэта толькі пасля вызвалення родных мясцін ад акупантаў — вёскі Троснае, што ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласці. А потым у сям’ю прыйшоў пахавальны ліст з лаканічнымі радкамі: “Ваш муж Раганаў Парфір Міхайлавіч загінуў пад Смаленскам і пахаваны ў брацкай магіле”.

 

Гэтую адзіную вестачку з фронта беражліва захоўвалі ў сям’і. Сын Мікалай неаднойчы спрабаваў даведацца, дзе пахаваны бацька. Адказы прыходзілі несуцяшальныя.

Сёлета сітуацыя змянілася. Мікалай Парфіравіч нарэшце даведаўся пра месца спачыну дарагога чалавека, 9 мая пабыў на магіле. Разам з ім у паездцы былі дачка Ала, зяць і чацвёра пляменнікаў. Па словах Мікалая Парфіравіча, у пошуках вельмі дапамагла дачка Ала.

 

— Мы шукалі пахаванне ў Смаленскай вобласці, як і было ўказана ў пахавальным лісце, — гаворыць Ала. — Інтэрнэт не дапамог. Давялося выйсці на самога губернатара Смаленскай вобласці. Той параіў перанесці пошукі на тэрыторыю Калужскай вобласці і растлумачыў, што Смаленская была ўтворана ў 1937 годзе, перад самай вайной. Многія дакументы можна знайсці ў Калузе.

 

Мікалай Парфіравіч дадаў, што паездка на магілу бацькі была эмацыянальнай.

— Расіяне ўшаноўваюць памяць загінулых, — гаварыў ён. — 9 мая на мемарыяльным комплексе быў рэквіем, прысутнічалі кіраўнік адміністрацыі Е. С. Сярдзюкова і спецыяліст Т. В. Чакрыжава, прадстаўнікі муніцыпальнага ўтварэння сельскага пасялення вёскі Хвашчы, навучэнцы мясцовай школы, якія даглядаюць магілы, а таксама святар. Удалося пагутарыць з ветэранамі, якія ваявалі ў гэтых мясцінах. Мы быццам бы акунуліся ў тыя страшныя 1941-42 гады, калі ішлі баі за Маскву.

 

Это было там... давно Вызваленне Ізноскаўскага раёна ад нямецка-фашысцкай акупацыі пачалося ў ходзе студзеньскага (1942 г.) наступлення савецкіх войск, якое з’яўлялася працягам ранейшай снежаньскай наступальнай аперацыі пад Масквой. Яно праходзіла ў вельмі цяжкіх умовах. У сям’і Раганавых пакуль дакладна не ведаюць, у якіх часцях ваяваў Парфір Міхайлавіч. Ала пераканана, што дзядуля быў байцом 9-ай гвардзейскай дывізіі 43-яй арміі. Яна зыходзіць са звестак пахавальнага ліста, дзе напісана: гвардыі чырвонаармеец. А гвардзейская была толькі 43-яя армія, і ваявала яна менавіта ў тых мясцінах.

 

Камандаванне вермахта да студзеня 1942-га перакінула на накірункі галоўных удараў савецкіх войк буйныя сілы. Немцы адчайна супраціўляліся. Праяўляючы гераізм, часта ідучы на самаахвяраванне, байцы Чырвонай Арміі хаця павольна, але ўсё ж цяснілі ворага. Тэрыторыю Ізноскаўскага раёна вызвалялі часці і злучэнні трох армій: 43-яй пад камандаваннем генерал-маёра К. Голубева, 33-яй генерал-лейтэнанта М. Яфрэмава і 49-ай генерал-лейтэнанта І. Захаркіна. Жорсткія баі працягваліся паўтара года. Жыццямі тысяч сваіх сыноў заплаціла Радзіма за вызваленне гэтых месц.

 

Раніцай 14 студзеня 1942 г. на ізноскаўскую зямлю першымі ступілі воіны 43-яй арміі. Яны вызвалілі ад ворага населеныя пункты Нікуліна, Даманава, Кукушкіна, Панава, захапілі шмат трафеяў: сотні аўтамабіляў, танкаў, шмат ваеннага рыштунку. Дзейнічалі лыжныя батальёны.

Баі былі вельмі зацятымі. Некаторыя населеныя пункты па некалькі разоў пераходзілі з рук у рукі.

 

З 2 па 3 лютага працягвалася жорсткая барацьба за вёску Захарава. І савецкае, і нямецкае камандаванне надавалі ёй вялікае тактычнае значэнне. Немцы паспелі моцна ўмацаваць захараўскі рубеж. Яго абаранялі чацвёрты полк дывізіі СС “Мёртвая галава” і іншыя адборныя нацысцкія часці. Само Захарава і суседнія з ім населеныя пункты немцы ператварылі ў апорныя вузлы супраціўлення. Была ўзведзена цэлая сістэма дзотаў, устаноўлены мнагарадныя дротавыя загароды, перад якімі былі мінныя палі. У баях удзельнічалі з абодвух бакоў тысячы людзей. З савецкага боку гэта былі часці і злучэнні 33-яй і 43-яй армій.

 

У ваеннай хроніцы чытаем: “У сувязі з тым, што ўсе спробы 9-ай гвардзейскай дывізіі 43-яй арміі ўзяць Захарава закончыліся няўдачамі, 10 лютага ў распалажэнне дывізіі прыбыў камандуючы арміяй генерал-маёр Голубеў. Ён загадаў арганізаваць новую атаку на вёску, мабілізаваўшы ўсе рэзервы злучэння. Стралковыя ланцугі атакуючых узначаліла камандаванне дывізіі на чале з генерал-маёрам Белабародавым. Аднак і гэта атака поспеху не прынесла. Безвынікова закончыліся таксама атакі першай гвардзейскай мотастралковай і 17-й стралковай дывізій”. І толькі вечарам 13 лютага Захарава было ўзята.

 

... Магіла бацькі Мікалая Раганава знаходзіцца ў вёсцы Сямёнаўская Ізноскаўскага раёна Калужскай вобласці — у 200 кіламетрах ад Масквы. У 50-х гадах астанкі загінулых воінаў былі перанесены з адзіночных і невялікіх пахаванняў у брацкую магілу, дзе знайшлі спачын 1257 воінаў, з якіх і па сённяшні дзень прозвішчы 189 невядомы. Беларусы прывезлі роднай зямлі на пахаванне і ўзялі жменьку расійскай.

— На магіле мы не маглі стрымаць слёз, — расказвае дачка Ала. — Шмат перажылі да гэтай сустрэчы, а тут спатканне ў такія памятныя дні. Зваротны шлях, а гэта прыкладна 400 кіламетраў, здаўся нам доўгім. На расійскай зямлі шмат помнікаў, мемарыялаў і брацкіх магіл. Мы спыняліся, каб аддаць даніну павагі тым, хто загінуў. Вельмі здзівіліся, калі ўбачылі магілу Івана Андрэеевіча Флёрава, нашага земляка, які загінуў у 1941 годзе, узарваўшы сябе разам з вядомай устаноўкай Кацюша. У 2010 годзе яму пасмяротна прысвоілі званне Героя Расіі.

 

А яшчэ мы наведалі мемарыяльны комплекс “Скорбящая мать” у г. Горкі на Магілёўшчыне, дзе на пліце высечаны ўсе імёны загінулых чырвонаармейцаў, якія пайшлі на фронт з Горацкага раёна. Убачылі прозвішча і нашага родзіча. Безумоўна, заехалі ў вёску Троснае, дзе нарадзіўся тата.

 

Л. КАСАТЫ.

 

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar