У Сіцькоўскай СШ прайшоў канцэрт "Любімыя песні нашых матуль".
У зале месцы занялі матулі, настаўнікі і вучні. Вялі праграму васьмікласнікі Андрэй і Кірыл Ганебныя. У выкананні вакальнай групы 1-3 класаў прагучала песня "Маманцёнак". Як сонечныя праменьчыкі з'явіліся на сцэне выхаванцы дзіцячага садка. Увогуле ў праграме ўдзельнічалі таленавітыя вучні з кожнага класа, сольныя песенныя выступленні падарылі Кацярына Шульга і Юлія Красько.
Дарэчы, каб падрыхтаваць гэтую праграму, папярэдне дзеці праводзілі сацыялагічнае апытанне сярод сваіх мам, якія ім песні падабаюцца.
Ад імя ўсіх матуль, якія прысутнічалі на канцэрце, выказваю падзяку вучням і іх педагогам, за падараваны цудоўны адпачынак і вясенні настрой.
Іна ГАНЕБНАЯ.