12 немаўлятак нарадзілася ў нашым раёне ў сакавіку — 4 дзяўчынкі і 8 хлопчыкаў. Дзяўчынкі атрымалі імёны Нікаліна, Ксенія, Валерыя, Анастасія, а хлопчыкаў назвалі Арцём (2), Цімур, Максім, Захар, Ягор, Уладзіслаў, Арсеній. Дзяцей, народжаных у няпоўных сем`ях, не зарэгістравана.
У шлюб уступілі 10 пар, прычым адна з іх пенсійнага ўзросту. Зарэгістраваны 3 выпадкі сямейных адносін.
Зроблены 41 запіс аб смерці. Памерла 20 мужчын і 21 жанчына, з іх 13 — працаздольнага ўзросту. Асноўныя прычыны смерці — хваробы сістэмы кровазвароту, старасць, новаўтварэнні, траўмы і атручванне, суіцыд (1).
В. ПАШКОЎСКАЯ,
в. а. начальніка аддзела загса.