Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » "Топи"
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Студзень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
24-04-2013, 14:00 Грамадства  ] • "Топи"   |  
 
Назва: "Багна"      

Розныя хваробы называлі раней і завуць цяпер "чумой стагоддзя". Да яе можна аднесці і алкагалізм.

Нехта з вялікіх назваў алкагалізм добраахвотным вар'яцтвам. Гэта правільнае вызначэнне. Самае страшнае, што чалавек, які злоўжывае спіртным, не выклікае асуджэння ў навакольных. Над алкаголікамі смяюцца, жартуюць, пра іх расказваюць анекдоты і розныя гісторыі. Такім чынам, гэтыя людзі становяцца нібы героямі аповядаў і нашага паўсядзённага жыцця. П'янаму нават спачуваюць: падумаеш, перабраў, з кім не бывае. Мы нібы і не разумеем, што чалавек ужо стаіць адной нагой у багне, калі не завяз у ёй зусім. Хаця трапіўшаму ў балота звычайна абавязкова дапамагаюць.

 

Мне ўспамінаюцца 50-я і 60-я гады мінулага стагоддзя. Тады ў вёсцы выпівалі па святах, на сямейных урачыстасцях, але не співаліся. Калі нехта перабіраў норму, яго ўсе моўчкі асуджалі. Ніхто не чытаў маралі, ніхто не казаў, што ён зрабіў дрэнна. Гэта жонка ці маці маглі пасварыцца. Але ўся вёска не ўспрымала такога чалавека. Мы ведаем, што думка матэрыяльная. І пад уздзеяннем агульнага маўклівага асуджэння чалавек адчуваў сябе вельмі няўтульна, як казалі — не ў сваёй талерцы. Хадзіў ён па вёсцы з апушчанай галавой, баяўся першаму сустрэчнаму ў вочы паглядзець. У другі раз ён ужо не напіваўся.

 

Такім чынам, асуджэнне грамадства папярэджвала алкагалізм без гучных прызываў і забаронаў, без штрафаў і пазбаўлення прэміяльных.

Шчырага, усеагульнага асуджэння было дастаткова, бо не адчувалася крывадушнасці. Гэта ўжо потым распаўсюдзіліся лекцыі, кінафільмы, плакаты аб шкодзе алкаголю, нават безалкагольныя вяселлі, пасля якіх пачыналася натуральная барацьба са злом за сталом.

 

Чалавеку, які праваліўся ў алкагольную багну, дапамогуць нямногія. І не заўсёды. Спіртное трывала ўвайшло ў наша жыццё. Яно суправаджае чалавека ад нараджэння. А падзей хапае: першы крок, першы клас, выпускны, атэстат ці дыплом, армія, вяселле, пахаванне — усё суправаджаецца застоллем. Гэта становіцца нормай жыцця, адступіш ад яе, і цябе пачынаюць асуджаць.

 

Чалавеку вельмі цяжка змагацца, цяжка вылезці з гэтай багны, бо дапамогі іншых амаль няма. Толькі кожны сам павінен усвядоміць, што ў яго няма іншага шляху, як кінуць выклік п'янаму грамадству. Вялікая сіла волі і жаданне патрэбны, каб уратаваць самога сябе.

 

Цвярозыя інтарэсы і імкненні нельга забяспечыць без такога ж акружэння. Між тым, багна не адпускае, з ёй трэба змагацца, нярэдка месяцамі і гадамі. І трэба перамагчы. Інакш смерць, ганебная і п'яная.

Поспехаў табе, чалавек, у гэтай барацьбе.

 

Славамір ДАРГЕЛЬ.

 

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar