Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » Мы должны помнить прошлое!
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
8-05-2013, 16:03 Грамадства  ] • Мы должны помнить прошлое!   |  
 
Назва: Мы павінны памятаць мінулае!      

Прачытаў у раёнцы, што да 2014 года выйдзе ў свет другая частка кнігі "Памяць. Міёрскі раён". Адчуваеш маральнае задавальненне ад таго, што будуць асветлены тыя бакі жыцця раёна, якія прапусцілі ў першай. А з другога боку, неяк не па сабе ад таго, што ці ўсё мы зрабілі, каб гэтыя прабелы былі поўнасцю запоўнены і ўвайшлі ў другую кнігу? Калі потым нехта раптам захоча больш падрабязна нешта расказаць пра раён і яго людзей, гэта будзе вельмі складана. Пойдуць з жыцця жывыя сведкі, згубяцца дакументы. Няўжо сёння мы не сустракаемся паўсюдна з падобнымі цяжкасцямі?

 

Вось канкрэтны прыклад, з чым давялося сутыкнуцца мне. Уладзімір Пятровіч Рэдзька, жыхар в. Касабукі Мікалаёўскага сельсавета, ажаніўся перад самай вайной. У сям'і нарадзілася дачка Галя. Вайна перакрэсліла ўсе мірныя планы. У канцы сакавіка 1944 года Уладзіміра Пятровіча забралі ў партызаны, ён знаходзіўся ў 3-ім атрадзе 4-й Беларускай брыгадзе, якім кіраваў камандзір Буваленка. Служыў як і ўсе, толькі ўмеў рамантаваць конскую вупраж, таму аднаўляў сёдлы, хамуты, сядзёлкі і іншае. Дыслакаваліся ў раёне Брушак-Навінцаў у вёсках, што размешчаны ўздоўж балота Ельня. Яго жонка зрэдку вярхом на кані прывозіла яму хатнюю ежу.

 

Калі пачалася блакада партызанскай зоны, усе атрады арганізавана пачалі адыходзіць на балота Ельня. Камандзір 3-га атрада Буваленка са штабам і часткай атрада, штаба брыгады на чале з камандзірам Ермаком, як выявілася пазней, вырашылі невялікай групай прайсці скрозь кальцо блакады, але іх выявілі немцы, і амаль усе загінулі на балоце.

 

Тая частка партызан 3-га атрада, што засталася, самастойна знайшла выхад са становішча. Праціўнік стаў падыходзіць да размяшчэння партызан. Камандаваць было некаму. Некалькі стрэлаў — і маглі запалаць вёскі і хутары. Лясныя салдаты самі выбралі камандзіра і арганізавана пайшлі на балота, каб далучыцца да брыгады. Яны нікога не знайшлі, не было і слядоў. Партызаны ўладкаваліся на начлег, закапаўшыся ў мох. А раніцай убачылі, што іх выдаваў пар, які ўздымаўся над кожным. Вырашылі ісці на возера Ельня, дзе павінны былі стаяць нашы атрады. Не паспелі прайсці 2-3 кіламетры, як іх акружылі немцы з сабакамі… Былі забітыя і параненыя, якіх тут жа дабілі. Астатнім давялося здацца ў палон, а потым іх пад канвоем павялі ў вёску.

 

Затым — лагеры ваеннапалонных, катаржная праца, здзекі, голад. Уладзіміра Пятровіча на параходзе павезлі ў Нарвегію. Там яго вызвалілі нашы войскі. Прайшоў фільтрацыю следчых органаў і быў накіраваны на працу ў Ленінград. Значна разбураны горад трэба было ўзнаўляць.

Дадому вярнуўся ў 1946 годзе. Работы было шмат. Не паспеў прывесці ў парадак уласную гаспадарку, як арганізавалі калгас "1-е Мая", дзе старшынёй стаў Балтрушэвіч. Мужчыну даверылі адказны ўчастак — догляд коней — асноўную цяглавую сілу. Калі расфарміравалі МТС і тэхніку аддалі калгасам, Уладзіміра Пятровіча накіравалі ў Язненскую МТС на курсы трактарыстаў. Давялося папрацаваць і на стальным кані, у асноўным гэта былі гусенічныя ДТ-54 (машыны па тым часе добрыя). Калі стала падводзіць здароўе, быў вартаўніком. Так што біяграфія Уладзіміра Пятровіча Рэдзькі — жыццё звычайнага чалавека таго часу, які шчыра і добрасумленна нёс свой хрэст да апошніх дзён. Уся гісторыя запісана са слоў яго дачкі Галіны Уладзіміраўны Шымуковіч. Яна лічыць, што яе бацьку незаслужана забылі і ён мае права быць унесеным у кнігу "Памяць". Дакументы згублены падчас пераездаў з аднаго месца на другое. Але ж чалавек быў… Задумайцеся, навошта мы тут, калі не можам увекавечыць памяць тых, хто рабіў усё, што ад яго залежала, каб нам добра жылося?!

 

Ф. ШЫМУКОВІЧ,

няштатны карэспандэнт.

 

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar