Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10  Слова делом подтверждать »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Грамадства » Слова делом подтверждать
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

14-06-2013, 16:26 Грамадства  ] • Слова делом подтверждать   |  
 
Назва: Словы справай пацвярджаць      

16 чэрвеня — Дзень медыцынскіх работнікаў

Слова делом подтверждать
Сустрэцца з урачом-кардыёлагам УАЗ "Міёрская ЦРБ" Збышакам Іванавічам Пабяржыным не адразу ўдалося, настолькі ён заняты.
Як правіла, да гадзіны дня прыём у паліклініцы, пасля абеду кансультацыя хворых у бальніцы. Два разы на тыдні доктар выязджае ў Дзісну і ў Туркова, працуе з насельніцтвам на ФАПах, выступае з асветніцкімі гутаркамі ў калектывах.

Нарэшце дамовіліся. Набліжаўся назначаны час, здавалася, у запасе заставалася яшчэ дзесяць хвілін, аднак на рандэву з героем будучай публікацыі я крыху спазнілася. Спаткала яго на вуліцы. Тут ужо не цяжка было здагадацца, што шанцаў на размову ў мяне амаль не засталося. Аднак, на здзіўленне, Збышак Іванавіч звярнуў з намечанага курсу і накіраваўся зноў у паліклініку ў свой кабінет.

— Цярпець не магу ў людзях непунктуальнасці і неабавязковасці, — строга заўважыў мне доктар па дарозе. — Паабяцаў — значыць, выконвай!"

Толькі на першы погляд доктар нібы грозны. Твар у яго адкрыты, добры, позірк сяброўскі. Размаўляе эмацыянальна, але без металу ў голасе. Проста ў яго сур'ёзная працоўная загартоўка, адсюль такое высокае пачуццё адказнасці.

 

Збышак Іванавіч прыехаў да нас са сталіцы. Усё на міёрскай зямлі яму роднае і блізкае. У райцэнтры нарадзіўся, вырас, закончыў школу. Тое, што стане абавязкова ўрачом, ведаў з дзяцінства. Яго бацькі — простыя працаўнікі, заўсёды хацелі, каб сыны мелі добрую адукацыю. У іх разуменні атрымаць яе можна было толькі ў прэстыжных навучальных установах. Хлопцы не расчаравалі. Збышак Іванавіч закончыў Віцебскі медыцынскі інстытут, а яго брат Віктар Іванавіч Пабяржын, які загадвае райфінаддзелам, мае нават дзве вышэйшыя адукацыі — педагагічную і юрыдычную.

 

Урачэбную практыку малады спецыяліст пачынаў у Крычаўскай райбальніцы, што ў Магілёўскай вобласці. Працаваў загадчыкам аддзялення анестэзіялогіі-рэанімацыі, намеснікам галоўнага ўрача па лячэбна-прафілактычных пытаннях. Там і прыкмецілі Збышака Іванавіча, які ўмеў не толькі лячыць, але і заваяваць людзей, рабіць канкрэтныя карысныя справы. Так, па волі лёсу доктар стаў грамадскім дзеячам, дэпутатам. Працаваў намеснікам старшыні пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па ахове здароўя, фізкультуры і спорту. Затым быў абраны старшынёй пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ па працы, сацыяльных пытаннях, ахове здароўя, фізкультуры і спорту. Аднак служачы дзяржапарата так і не стаў чыноўнікам у душы. Практычная ўрачэбная дзейнасць захапляла яго куды больш, чым грамадская. Пасля заканчэння дэпутацтва працаваў ва ўрачэбна-санітарнай службе беларускай чыгункі, на стацыі пералівання крыві, а затым вярнуўся на радзіму.

 

Ужо амаль чатыры гады Збышак Іванавіч займаецца лячэннем, прафілактыкай, дыягностыкай хвароб сардэчна-сасудзістай сістэмы ва УАЗ "Міёрская ЦРБ". Мяркуючы па водгуках людзей, можна сказаць, што адказнасць у рабоце і прафесіяналізм доктара Пабяржына выратавалі не аднаго чалавека. Ён дапамагае пацыентам змагацца з хваробамі сэрца, з арытміяй, артэрыяльнай гіпертэнзіяй, атэрасклерозам, ішэмічнай хваробай, перанесеным інфарктам міякарда. Да кожнага добразычлівыя адносіны. А вось на тых, хто не выконвае рэкамендацыі, урач можа звесці бровы.

 

На сваёй рабоце Збышак Іванавіч не проста ўрач, а дарадчык, псіхолаг, пазбавіцель ад душэўных ран. З кожным пацыентам пагутарыць, супакоіць, упэўніць прымаць неабходныя таблеткі, выконваць працэдуры. Акрамя таго, людзей з сардэчна-сасудзістымі захворваннямі трэба навучыць весці здаровы лад жыцця. Збышак Іванавіч асаблівую ўвагу надае прафілактычнай дзейнасці.

— Работы шмат, — заўважае доктар. — У структуры агульнай смяротнасці лятальнасць ад хвароб кровазвароту вельмі высокая. Наш раён у вобласці адзін з лідараў. Звязана гэта ў першую чаргу з састарэннем насельніцтва. А яшчэ ў нас нізкая медыцынская граматнасць. Людзі не клапоцяцца пра сябе і па-ранейшаму перакладваюць адказнасць за ўласнае здароўе на ўрачоў.

 

Напэўна, няма вышэйшага шчасця для доктара, чым ратаваць ад хвароб землякоў. А яшчэ яго прываблівае экалагічна-чыстае навакольнае асяроддзе роднай старонкі.

— Ні кроплі не шкадую, што развітаўся са сталічным жыццём, — заўважае Збышак Іванавіч. — Так прыемна пастаянна знаходзіцца побач з прыродай, дыхаць свежым паветрам, бачыць раніцай світанне, есці агародніну са сваіх градак.

Прачынаецца доктар з пеўнямі, нават у выхадныя. Толькі радыё прапікае шэсць гадзін раніцы, як ён ужо на нагах. "Хто рана ўстае, таму Бог падае", — гэта народная мудрасць стала жыццёвай патрэбай, з якой пачынаецца кожны яго дзень.

Адводзіць душу і чэрпае натхненне на дачы. У яго дар прыроджанага гаспадара. Любіць корпацца ў зямлі, эксперыментуе, і паспяхова, з вырошчваннем бульбы. Як сапраўдны мужчына ўмее абыходзіцца з малатком, пілой, сякерай. Будаваць, перарабляць, рамантаваць — тое, ад чаго адчувае неверагоднае задавальненне. А яшчэ Збышак Іванавіч заядлы рыбак. Не ўпусціць магчымасці і ў пацыентаў на прыёме пацікавіцца, дзе добра рыба бярэцца. Такое ж хобі ў дваіх сыноў урача. Яны жывуць і працуюць у сталіцы, занятыя на адказных пасадах, але стараюцца найчасцей наведвацца да бацькі. Дарэчы, адзіны ўнук таксама рыбачок.

 

У роднай старонцы наладзілася і асабістае жыццё доктара. Побач з ім выдатная жанчына, аўтарытэтны ў раёне чалавек Людміла Панцялееўна Бяззубенак. — "Пра такую палавінку нават не марыў, зверх усялякіх чаканняў", — пахваліўся Збышак Іванавіч.

Слова делом подтверждать
— Наогул, у жыцці мне заўсёды шанцавала на добрых людзей, — заўважае ўрач. — Камфортная і добразычлівая абстаноўка ў калектыве УАЗ "Міёрская ЦРБ", і гэта адбіваецца на працоўнай дзейнасці і яе выніках. З Ірынай Станіславаўнай Дзмітрыевай склаўся цудоўны тандэм. Я — кардыёлаг, яна — памочнік урача. Такая надзейная, добрасумленная, як дачка, на яе заўсёды можна разлічваць.

Вось такое яно — шчаслівае правінцыяльнае жыццё доктара Пабяржына.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar