Дзейнасць раённай арганізацыі Беларускага таварыства "Чырвоны Крыж" мае некалькі накірункаў: ахова здароўя і догляд на даму, зніжэнне слабаабароненасці насельніцтва пры надзвычайных сітуацыях, распаўсюджанне інфармацыі пра дзейнасць, аказанне медыка-сацыяльнай і гуманітарнай дапамогі, навучанне насельніцтва і спецыялістаў зацікаўленых структур аказанню першай меддапамогі, супрацьдзеянне гандлю людзьмі, правядзенне мерапрыемстваў па прафілактыцы распаўсюджвання сацыяльна значных захворванняў (ВІЧ/СНІД, туберкулёз).
Сродкі, сабраныя з членскіх узносаў і з капілак, ідуць на рэалізацыю згаданых накірункаў і мерапрыемствы, звязаныя з імі. Дарэчы, у мінулым годзе было сабрана 24 мільёны беларускіх рублёў з членскіх узносаў, актыўна прынялі ўдзел у гэтым ЦРБ, мясакамбінат, ільнозавод, аптэка №111, "Белдзяржстрах", "Белаграпрамбанк", "Беларусбанк", аддзелы райвыканкама-спорту і турызму, адукацыі, культуры, хлебазавод, пракуратура, філіял КЗ "Павяцце", РАУС, РАНС, райгаз, ТЦСАН, РВПС, РВЭС. З капілак налічылі 615 тысяч рублёў.
Кожны ўнёсак становіцца добрай падтрымкай таму, хто аказаўся ў бядзе ці патрабуе дапамогі.
Ганна ЛІСКОВА,
старшыня раённай
арганізацыі БТ
"Чырвоны Крыж".