Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10  Время засучить рукава »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Грамадства » Время засучить рукава
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

14-07-2013, 08:35 Грамадства  ] • Время засучить рукава   |  
 
Назва: Час закасаць рукавы      

Время засучить рукава Кожнаму прыемныя чысціня і парадак, свежае паветра і прыгожыя навакольныя пейзажы. У гэтым плане за нас многае зрабіла прырода — жывём у цудоўным месцы. У добраўпарадкаванне горада ўкладваецца нямала сродкаў. Аднак калі мы не навучымся самі падтрымліваць парадак, ніякіх грошай не хопіць, каб зрабіць яго чыстым і прыгажэйшым. І пачынаць трэба з уласнага двара.

 

Кантролю за добраўпарадкаваннем дваровых тэрыторый 8 ліпеня быў прысвечаны чарговы рэйд спецыяльнай камісіі ў складзе начальніка аддзела будаўніцтва і архітэктуры райвыканкама В. А. Ярахновіча, галоўнага архітэктара раёна Ж. Д. Падаляка і прадстаўніка рэдакцыі раённай газеты. Зазірнулі і ў тыя месцы, дзе ўжо раней выяўляліся парушэнні, аднак нічога не памянялася.

 

Время засучить рукава На цэнтральных вуліцах Міёр вялікая колькасць прыватных дамоў. Акуратныя, дагледжаныя, з густам аформленыя дворыкі надаюць гораду пэўны каларыт. А вось з беспарадкам і пустазеллем мірыцца немагчыма.

 

На вуліцы Вакзальнай, 17, што ля камбікормавага завода, дом на двух гаспадароў. Адна палова — акуратная, тэрыторыя абкошана. Парадак падтрымлівае пажылая жанчына, якая тут жыве. А вось другая частка дома літаральна патанае ў бур'яне. Прабірацца да ганку патрэбна дзе шырокім крокам, дзе з падскокам, каб не апячыся крапівой. Гаспадар выглянуў з-за дзвярэй і хуценька знік. Нечаканы візіт гасцей мужчыну збянтэжыў, у тупік паставіла пытанне, ці ёсць у яго каса. Аднак пасля ён выйшаў і даў слова выправіць сітуацыю.

 

Па вуліцы Кірава ля фірменнага магазіна хлебазавода на відавоку аблезлая драўляная хацінка, а ў двары — кучы смецця, праз якое ўжо прарастае пустазелле. Спробы заклікаць гаспадара прывесці ў належны выгляд фасад жылля і вывезці непатрэбнае застаюцца дарэмнымі, ён толькі абяцае.

Дому №56 па вуліцы Леніна непрывабны выгляд надае засохлая вішня. Няўжо ў гаспадара няма часу і пілы, каб пазбавіцца ад сухастою?

 

Время засучить рукава Нямала прэтэнзій да агароджаў на цэнтральных вуліцах райцэнтра: Кастрычніцкай, Кірава, Вакзальнай, Леніна.

— Поўнай замены патрабуе агароджа па Ізварына, — адзначае галоўны архітэктар раёна Ж. Д. Падаляка. — У хуткім часе за кошт бюджэту і сродкаў жыхароў вуліцы тут плануецца ўстанавіць 1200 метраў новай драўлянай у адзіным архітэктурным стылі. У астатніх выпадках людзі самі павінны прывесці свае ўладанні ў належны стан. Дастаткова элементарнага рамонту.

 

Гараджанам і кіраўнікам прадпрыемстваў неаднойчы нагадвалася пра неабходнасць прывесці ў парадак агароджы, але справы не зрушваюцца з мёртвай кропкі. Невядома, на каго спадзяецца гаспадар дома №49 па вуліцы Леніна. Так, агароджа ўстаноўлена за бюджэтныя грошы, але ж не толькі работнікам камунальнай службы трэба клапаціцца пра тое, каб знешні выгляд яе заставаўся дагледжаным і акуратным. А дзе ўласны гаспадарскі падыход? Успомніце, наколькі прыгажэюць агароджаныя вуліцы. А што адбываецца праз нейкі час? Канструкцыя блякне, становіцца бруднай, месцамі хіліцца долу — няўжо самім вочы не мазоліць? Гэта праблема нашага менталітэту — перакладваць адказнасць на тых, хто павінен кантраляваць ці штосьці берагчы. Вось каб за свае грошы агароджу паставілі, тады не было б такога раўнадушша. Падраўнівалі б, падпраўлялі, падфарбоваўлі. Аднак прывесці агароджы ў належны выгляд, даказаць, што кожны гаспадар у сваім горадзе, прыйдзецца, інакш, як сцвярджае Ж. Д. Падаляка, яны будуць дэманціраваны.

 

Мы ўсе сучасныя людзі, і большасць з нас усё ж ведае, што жыць у смецці і хаосе сорамна. А дзе парадак, там і прыгажосць. Завулак Леніна — райскі куточак. Двары — адзін лепш другога. Па ўсяму бачна, тут жывуць працавітыя людзі, якія любяць свой горад, паважаюць сябе, таму так чыста, акуратна і паўсюль кветкі. Асабліва патанае ў фарбах кветніку сядзіба Яраслава Іосіфавіча і Ірыны Чаславаўны Арлюкевічаў. У раённым аглядзе-конкурсе па добраўпарадкаванні ў ліку лепшых гаспадароў яны адзначаны невыпадкова. Ля дома ідэальны парадак, у які выдатна ўпісваюцца малыя архітэктурныя формы. Кветкі ўсюды: у гаршчках, у кашпо, на сценах, ля ганку, здаецца, ступіць недзе. Такія сакавітыя, буйныя, яркія. Колькі ж клопатаў з імі! Калі проста высадзіць у грунт і пакінуць на волю лёсу — такой прыгажосці не атрымаецца. Догляд патрэбны, ды яшчэ лета такое засушлівае.

 

Акуратна і з густам ля дома Васіля і Наталлі Булгакоў, якія жывуць па Верхнядзвінскай. У цэнтры іх двара асабліва прываблівае вока аазіс з каскадам. Надзвычайнай уладкаванасцю вылучаецца сядзіба Аляксандра Віктаравіча і Жанны Францаўны Савуцяў па вуліцы Маякоўскага. На іх тэрыторыі адчуваеш сябе ў гасцях недзе далёка за мяжой.

 

Время засучить рукава На шчасце, гаспадароў, ля дамоў якіх пануе чысціня і парадак, у нас больш, чым нядбайных. Калі рыхтаваўся матэрыял па выніках рэйду, хацелася назваць прозвішчы тых, да каго ёсць прэтэнзіі. Аднак на першым часе толькі абазначым праблемы. Горад наш дастаткова вялікі, за дзень усё аб'ехаць немагчыма. Таму рэйды па добраўпарадкаванні будуць працягвацца. А вось вынікі наступнага абавязкова "агучым" канкрэтнымі імёнамі.

На здымках: Сядзіба Арлюкевічаў;  Кампазіцыя ў двары Булгакоў; Сядзіба Савуцёў; …і тое, што неабходна паправіць…

 

Наталія СТАНКЕВІЧ.

 

 

 

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar