Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » В комиссии по делам несовершеннолетних
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
26-08-2013, 15:27 Грамадства  ] • В комиссии по делам несовершеннолетних   |  
 
Назва: У камісіі па справах непаўналетніх      

А што калі бацькам, якіх выклікаюць на пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх, раздаваць буклеты ці памяткі з цытатамі вядомых педагогаў і педыятраў пра тое, як трэба выхоўваць дзяцей, як адбіваюцца на псіхіцы і самаацэнцы маленькіх чалавечкаў недахоп бацькоўскай увагі і цяжкая псіхалагічная атмасфера ў сям'і. Хто ведае, магчыма, для каго-небудзь гэта стала б  штуршком задумацца і зрабіць патрэбныя для сябе вывады.

 

Адзін выпадак

 

Жанчыне каля сарака. Яна маладая, прывабная. Дваіх дзяцей выхоўвае адна, муж памёр. Хлопчыку зараз адзінаццаць, дзяўчынка на год старэйшая. Працуе Н. цялятніцай. Заробак не вельмі вялікі, але на спіртное хапіла. Яна не адмаўляецца, што з алкаголем перабрала. "Было такое…" — адказвае камісіі. "Гэта адзін выпадак?" — "Адзін…" — сцвярджае Н. Праўду сказала жанчына ці не, з часам стане ясна. Сям'я ўзята пад асаблівы кантроль, і нават адзін крок на "спіртную" сцяжынку пагражае стратай родных дзяцей.

 

Трэба думаць наперад

 

Маладая маці С. уладкавалася на працу адразу пасля таго, як яе паўтарагадовага сыночка забралі ў дзяржустанову. З месца працы заўваг няма, дома таксама парадак, печку адрамантавалі, набыта неабходнае хлопчыку адзенне і іншыя рэчы, праходзіць лячэнне ад алкагольнай залежнасці. Само па сабе ўзнікае пытанне: "А чаму б усё гэта не зрабіць раней?" На жаль, даволі часта для таго, каб маці адумалася, даводзіцца забіраць у яе дзяцей.

 

Каб не было паўтору

 

Адразу пасля пасяджэння камісіі шчаслівая М. адправілася ў прытулак за сваёй дачушкай. Яна выканала ўсе пункты плана, каб вярнуць дзяўчынку. Адно, што трэба назаўсёды ўсвядоміць для сябе — больш не дапускаць такіх сур'ёзных памылак. "Калі гэта паўтарыцца, пазбавім бацькоўскіх правоў", — нагадалі М. на развітанне. Хочацца спадзявацца, што горкі вопыт стаў для яе навукай.

 

Ну што, па піву?!

 

Двое юнакоў распівалі піва ў грамадскім месцы. "У чым прычына?" — пытаюць у іх. "Дыскатэка была," — адказваюць хлопцы. Так, жывучы ў нас гэты незразумелы стэрыатып "раз дыскатэка, значыць, трэба выпіць". Ці то танцаваць без алкагольнага допінгу саромеюцца, ці то проста непрыкольна на такія мерапрыемствы цвярозымі прыходзіць. На пытанне, дзе спіртное бралі, спачатку адказалі, што папрасілі купіць, але потым прызналіся, што набылі яго самі. Хоць васямнаццаці хлопцам яшчэ няма, выглядаюць яны даволі дарослымі. Таму не дзіўна, што спіртное ім прадалі і не спыталі пра дакументы. Як вядома, за задавальненне часам даводзіцца плаціць. У гэтым выпадку штраф па адной базавай.

 

Кацярына СУРАВЕЦ.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar