Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10  Главное — не падать духом! »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Грамадства » Главное — не падать духом!
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

26-11-2013, 16:29 Грамадства  ] • Главное — не падать духом!   |  
 
Назва: Галоўнае — не падаць духам!      

У аўторак 5 лістапада адбыліся перавыбары старшыні Міёрскай раённай грамадскай арганізацыі "Беларускае таварыства інвалідаў". Яе новым кіраўніком стала Марына Аляксандраўна Смулькевіч, якая расказала карэспандэнту пра аб'яднанне і тых, хто ў яго ўваходзіць.

 

Марына Аляксандраўна, як адчуваеце сябе на новай пасадзе?

— Вельмі хвалююся, бо цяпер на мне вялікая адказнасць, але думаю, што спраўлюся. Галоўнае — не губляць упэўненасці, што абраны мной шлях — правільны.

 

У чым заключаюцца Вашы абавязкі як старшыні?

— У асноўным гэта вырашэнне арганізацыйных пытанняў: правядзенне мерапрыемстваў, сустрэчы са спецыялістамі, сумесныя праекты з тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання.

 

Ці ёсць у Вас памочнікі?

— Канешне, вялікую падтрымку мне аказваюць сакратар Таісія Уладзіміраўна Няміра і бухгалтар Валянціна Іванаўна Юшкевіч.

 

— Ці шмат людзей з'яўляюцца членамі таварыства?

— Не вельмі. І гэта нягледзячы на тое, што мы стараемся цікава арганізаваць нашы сустрэчы: ездзім на экскурсіі, наведваем музеі, адзначаем амаль усе святы. Не так даўно распачаў сваю дзейнасць клуб "Надзея". Пастаяннымі яго ўдзельнікамі сталі прыкладна 15 чалавек-людзі творчыя і таленавітыя: нехта спявае, іншыя займаюцца рукадзеллем, у некага атрымліваецца цудоўная выпечка. Раней удзельнікі клуба сустракаліся ў чацвер. Зараз бачымся па суботах, бо ў выхадны дзень лягчэй сабрацца.

 

Як Вы лічыце, чаму аб'яднанне не становіцца больш масавым?

— Як чалавек, які непасрэдна бачыць сітуацыю знутры, я лічу, што асноўная праблема ў тым, што большасць прыходзіць да нас нешта атрымаць. Такія хутка знікаюць. Мы хацелі б, каб людзі зразумелі — наша арганізацыя створана для ўзаемадапамогі, а не для раздачы матэрыяльных каштоўнасцей.

 

— Чаму ўзнікаюць такія сітуацыі?

— Часта людзі, якія па тых або іншых прычынах страцілі здароўе, лічаць, што ім нехта нечым абавязаны. Аднак чалавек павінен сам сябе падняць над гэтай сітуацыяй, каб не наступіў упадак. Я заўсёды кажу: інвалідамі называюць людзей з абмежаванымі магчымасцямі, але гэта не так, бо іх магчымасці — неабмежаваныя. Усё залежыць ад чалавека, яго сілы духу.

 

Ці атрымлівае таварыства спонсарскую дапамогу?

— Безумоўна. Ёсць людзі і арганізацыі, якія пастаянна аказваюць нам матэрыяльную падтрымку і мы вельмі за гэта ўдзячныя. Аднак вельмі хацелася б звярнуцца да астатніх. Многія могуць дапамагчы, але па нейкіх прычынах пазбягаюць такой магчымасці. Для нас жа вельмі важная ўвага, бо яна дапамагае не адчайвацца і не падаць духам.

 

Якія мерапрыемствы плануюцца таварыствам на бліжэйшы час?

— Мы ўжо пачалі рыхтавацца да Дня інвалідаў, які адзначаецца на пачатку снежня. Увогуле, планаў і задумак шмат — быў бы час і магчымасць усё здзейсніць.

 

Што б Вы хацелі сказаць тым, хто не ведае пра аб'яднанне?

— Я хачу звярнуцца да ўсіх людзей, якія страцілі сваё здароўе — прыходзьце да нас і паверце, што час, праведзены з намі, зарадзіць вас добрым настроем надоўга. Мы рады абсалютна ўсім, хто хоча да нас далучыцца. Галоўнае — не губляць сілу духу, адшукаць у сабе патэнцыял і расказаць пра яго ўсяму свету.

 

Дзякую за размову!


Арына БАРКОЎСКАЯ.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar