Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » Любовь родителей — великое наследие
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Студзень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
26-11-2013, 16:34 Грамадства  ] • Любовь родителей — великое наследие   |  
 
Назва: Любоў бацькоў — вялікая спадчына      

Усе дзеці Мар'яна Уладзіміравіча і Ангеліны Іванаўны Анашкаў — чатыры дачушкі і два сыночкі — вучыліся ў Перабродскай школе. Цяпер кожны з іх  самастойна крочыць па жыцці: мае прафесію, работу, сям'ю. Наталля настаўнічае на Браслаўшчыне. Аксана і Надзея медыкі. Алеся стала тэхнолагам і працуе на прадпрыемстве лёгкай прамысловасці ў Баранавічах. Яўген замацаваўся ў Мінску на заводзе МЗКТ, ён інжынер-канструктар. Аляксандр задзейнічаны ў будаўнічай галіне. Бацькі далі сваім дзецям магчымасць не толькі атрымаць прафесію, але і стаць высокаадукаванымі спецыялістамі: пяцёра іх "крывіначак" закончылі ВНУ.

 

Цяпер прымаюцца розныя меры, распрацоўваюцца шматлікія праграмы па паляпшэнні дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне. Але прапануемыя матэрыяльныя стымулы — гэта толькі паўсправы. Трэба найперш сфарміраваць станоўчае стаўленне да шматдзетных сем'яў і павялічыць іх ролю ў грамадстве. Зразумела, што і на бацькоў, якія маюць дзяцей, кладзецца вялікая адказнасць за іх выхаванне. Татам і мамам трэба памятаць, што з першых гадоў жыцця малыя капіруюць не толькі іх паводзіны і манеры, але і трывала засвойваюць многія іншыя жыццёвыя ўрокі: пераймаюць іх светапогляды, культуру ўзаемаадносін… І галоўныя "арыенціроўкі", несумненна, дае мама, якая, як правіла, заўсёды побач з дзецьмі: і калі яны маленькія, і калі падрастуць, і нават у дарослым жыцці многія звяртаюцца да яе за парадамі. Вось і ў шматдзетнай сям'і  Анашкаў менавіта ад Ангеліны Іванаўны- жанчыны мудрай, сціплай, гасціннай і вельмі працавітай-многаму навучыліся яе дзеці. Яна падтрымлівала ў доме парадак, лад, згоду і была, вобразна кажучы, падмуркам, на якім будавалася сям'я. Дзеці нараджаліся адзін за другім. І са з'яўленнем кожнага малога турбот у яе па доглядзе за імі прыбаўлялася.

 

Жыла сям'я Анашкаў не ў раскошы, заробак у дарослых быў невялікім. Дарэчы, гэтая акалічнасць у пэўнай ступені прынесла і станоўчы выхаваўчы эфект. Каб палепшыць матэрыяльнае становішча, трымалі вялікую гаспадарку: разводзілі качак, гусей, курэй, свіней, трусоў, гадавалі карову. Даглядалі статак усёй сям'ёй, і на плечы дзяцей з маленства ўскладваліся абавязкі па выкананні пэўнай хатняй работы. Гэта прывучала іх да працавітасці і адказнасці. А яшчэ хлопчыкі і дзяўчынкі хадзілі па грыбы, збіралі ягады, з матуляй палолі градкі, дапамагалі ёй на ферме. З ранніх гадоў яны ўсвядомілі: каб штосьці мець, трэба працаваць.

 

Нормай жыцця для сям'і  была ўзаемападтрымка. Старэйшыя дзеці заўсёды клапаціліся пра меншых, падстаўлялі ў любы момант надзейнае плячо, не дзялілі  на "тваё" і "маё", нічога не шкадавалі адзін для другога. Напрыклад, калі Яўгену спатрэбіўся для вучобы ноўтбук, старэйшая сястра Надзя, якая на той час ужо мела ўласны заробак, дапамагла яму набыць гэтую не танную рэч. Маёмаснага падзелу ў сям'і няма — усё агульнае. І пры гэтым праяўляецца беражлівасць. Калі хлопчыкі і дзяўчынкі былі малымі, яны заўсёды стараліся назапасіць грошай, каб купіць для мамачкі якую-небудзь, хаця і не дарагую, але патрэбную ёй рэч. І як бы ні было матэрыяльна цяжка, абавязкова на Новы год кожны з дзяцей знаходзіў для сябе пад ёлкай невялічкі падарунак.

У многіх сем'ях цяпер не захоўваецца традыцыя штодзённа "трапезнічаць" за агульным сталом. Імклівае жыццё папулярызавала "перакусы на хаду". А гэта няправільна. Збіраючыся разам, сям'я аб'ядноўваецца і ўмацоўваецца. У гэтым упэўнены дзеці Ангеліны Іванаўны і Мар'яна Уладзіміравіча. Яны нярэдка прыгадваюць як матуля ўсаджвала іх за вялікім сталом для сняданку ці вячэры, дзе ў кожнага было "сваё" месца. З вялікім апетытам з'ядалі прыгатаваныя ёй стравы: супы, кашы, клёцкі, пельмені, бліны, булкі… Для матулі было вельмі важна ўсіх сытна накарміць. Дарэчы, на сям'ю з 8 чалавек даводзілася закупляць у магазіне шмат розных прадуктаў. Несумненна, Ангеліна Іванаўна турбавалася і пра тое, каб стварыць добры запас хатніх харчовых нарыхтовак: варэння, салянак, мясных прадуктаў. Асабліва багатымі на розныя пачастункі былі святочныя сталы падчас Калядаў, на Новы год, Вялікдзень. У прыгатаванні "дэлікатэсаў" абавязкова дапамагалі гаспадыні дзеці.

 

Была ў сям'і добрая традыцыя вечарам на сямейных нарадах абмяркоўваць падзеі, якія адбыліся днём і, несумненна, на першы план вылучалі "дзіцячыя" пытанні. Сумесна вырашалі розныя праблемы. Пры прыняцці рашэнняў галоўным было слова маці. Бацька яе заўсёды падтрымліваў, і такая згода толькі на карысць. Несумненна, дарослыя штодзённа кантралявалі дзяцей, цікавіліся іх паводзінамі, справамі, ускладвалі на іх пэўныя абавязкі і патрабавалі іх выканання. Аднак у вольны час ім бесперашкодна дазвалялі "тусавацца" з сябрамі. А таму ў доме Анашкаў заўсёды было шматлюдна. Ангеліна Іванаўна шчыра частавала моладзь духмянымі піражкамі з начыннем.

 

У шматдзетнай сям'і на належным узроўні была культура паводзін. Пасеяныя ў сямейным асяродку зярняткі дабрыні і любові далі добрыя ўсходы. Можна толькі пазайздросціць  узаемаадносінам, што і цяпер падтрымліваюцца ў гэтай "грамадскай ячэйцы". Сыны і дочкі, якія ўжо пакінулі бацькоўскі дом, не сталі тут "гасцямі", яны часта прыязджаюць, дапамагаюць у рабоце, стараюцца падтрымаць тату і маму лагоднымі словамі, добрымі справамі. Напрыклад, дзякуючы сынам, у доме Анашкаў цяпер ёсць водаправод. Увогуле, прыемных  момантаў для бацькоў дзеці ствараюць нямала.

 

С. ПАШКОВА,

педагог сацыяльны ДУА

"Перабродская ДС-СШ".


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar