Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » Когда дома неуютно
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Студзень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
26-11-2013, 16:36 Грамадства  ] • Когда дома неуютно   |  
 
Назва: Калі дома няўтульна      

Добрае слова, цёплыя абдымкі, гарманічныя душэўныя кантакты, мудрыя парады, надзейная падтрымка — усё гэта неабходна кожнаму чалавеку. І даросламу, і асабліва малому. На жаль, нярэдка дзеці абдзеленыя ўвагай і клопатамі родных, таму што, трапіўшы ў палон да спіртнога, тата і мама забываюцца на святыя бацькоўскія абавязкі. Як быць у такой сітуацыі, дзе шукаць паразуменне і падтрымку, на чыім прыкладзе вучыцца. Пра гэта размова з псіхолагам тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва А. Г. Федарэц.

 

— Ала Генадзьеўна, у вашай установе разам з іншымі катэгорыямі насельніцтва вядзецца работа з малымі з праблемных сем'яў. Якія гэта дзеці? Намалюйце іх псіхалагічны партрэт.

— У нядобранадзейных сем'ях вельмі не хапае цёплых адкрытых зносін. Дэфіцыт цялесных кантактаў. Між тым, нават звычайныя абдымкі маюць вельмі вялікае псіхалагічнае значэнне. Дзеткі і гэтага часам не атрымліваюць. У той жа час яны любяць сваіх бацькоў, стараюцца знайсці ім апраўданне. Дзеці з нядобранадзейных сем'яў бываюць замкнутымі, агрэсіўнымі, "калючымі". Гэта толькі знешняя ахоўная маска. На самай справе, яны шукаюць цяпла і дабрыні, імкнуцца спазнаваць свет.

 

— Што прапануе тэрытарыяльны цэнтр?

— Запрашаем дзяцей на мерапрыемствы, якія арганізоўваем да розных дзён каляндара. Напрыклад, круглы стол "Суровыя гульні з самім сабой" для старшакласнікаў ладзілі напярэдадні дня барацьбы з наркотыкамі. Разам з дзецьмі праводзілі акцыю "Выкіні цыгарэту — атрымай цукерку": на вуліцы падыходзілі да людзей, якія курылі, і прапаноўвалі адмовіцца ад згубнай звычкі. Напярэдадні летніх канікул ходзім на экскурсіі ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, на выратавальную станцыю. Да дня прыгажосці было прымеркавана мерапрыемства "Самая абаяльная і прывабная": вучыліся плесці косы, гаварылі пра акуратны знешні выгляд, важнасць і неабходнасць гігіены.

Кожную суботу ў госці чакае "Суботняя карусель". Дзяжурны спецыяліст рыхтуе забаўляльную праграму. Гэта могуць быць псіхалагічныя тэсты, настольныя гульні, рукадзелле, прагляд мультфільмаў, спартыўныя забавы. Вельмі падабалася дзецям спяваць караоке.

 

— Ці ахвотна адклікаюцца яны на запрашэнні прыйсці да вас?

— У большай ступені мерапрыемствы цікавыя для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Яны з задавальненнем праводзяць тут свой вольны час. З узростам інтарэсы мяняюцца. Старшакласнікаў пачынае цікавіць свет асабістых узаемаадносін, вабяць вуліца і кампаніі сяброў. Прадумваем і для іх прапановы.

 

— Пасля мерапрыемстваў і прагулак дзеці вяртаюцца дадому, дзе няма духоўнага і бытавога камфорту. Як спраўляцца з сітуацыяй?

— Галоўнае — не замыкацца ў сабе і не выношваць праблему. Стварыць сваё кола зносін, знайсці людзей, якім можна даверыцца. Гэта могуць быць сябры, аднакласнікі, настаўнікі. Часта падтрымку знаходзяць у дзядуль і бабуль. Трэба паспрабаваць адкрыта і спакойна пагаварыць з бацькамі пра сітуацыю ў сям'і. Можа быць, страпянецца сэрца ў таты і мамы. Вельмі важна, каб сямейная нядобранадзейнасць не зніжала самаацэнку ў дзіцяці. Нягледзячы на цяжкасці, трэба развіваць сябе, знайсці хобі, імкнуцца да поспеху. Ёсць выпадкі, калі дзеці з праблемных сем'яў выбіраюць іншы жыццёвы шлях і становяцца паспяховымі людзьмі.

 

— Дзякуй за размову.

 

Гутарыла Кацярына СУРАВЕЦ.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar