Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » Запомнился последний день войны
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Верасень 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
29-11-2013, 16:06 Грамадства  ] • Запомнился последний день войны   |  
 
Назва: Запомніўся апошні дзень вайны      

Запомнился последний день войны
Жыхару Дзісны Яўфграфу Вікенцьевічу Касатаму ў пачатку верасня споўнілася 90. Яго павіншавалі былыя калегі з лясгаса, крыху пазней з сувенірам наведаўся кіраўнік раённай ветэранскай арганізацыі Ч. С. Кашкур. Прыемна, што і ў сталым узросце ветэран застаецца энергічным і добра памятае важнейшыя падзеі свайго жыцця.

 

Але самы яркі дзень — 8 мая 1945 года. Тады 205-ы асобны супрацьтанкавы дывізіён заняў баявыя пазіцыі ў перадавой лініі наступлення ва Усходняй Прусіі. Вёў пошук магчымых цэляў і наводчык 57-міліметровай супрацьтанкавай гарматы малодшы сяржант Яўфграф Касаты. Напружанне было вялікае: у Берліне савецкія войскі дабівалі сталічны гарнізон, імклівымі тэмпамі наступалі ў Германіі саюзнікі, а вось тут, у Прыбалтыцы немцы яшчэ трымаліся за сценамі магутных умацаванняў. Літаральна з хвіліны на хвіліну чакаўся загад да штурму варожых перадавых ліній, які павінен быў стаць апошнім боем Другой сусветнай вайны. Толькі перад гэтым, роўна ў 12 гадзін дня акружаныя з усіх бакоў нямецкія войскі ўзнялі белыя сцягі.

 

Яўфграф Вікенцьевіч Касаты нарадзіўся ў вёсцы Каўзаны Завуццеўскага сельсавета. На службу быў прызваны летам 1944-га. Адразу трапіў у 115-ы запасны стралковы полк, дзе праходзіў курс маладога байца, асвойваў няпростую навуку ўмела ваяваць. Ужо потым, у канцы 44-га сеў за панараму супрацьтанкавай гарматы. І паспеў унесці свой уклад у Вялікую Перамогу. За мужнасць у баях узнагароджаны медалямі “За адвагу” і “За баявыя заслугі”, а пазней—ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені. У канцы лютага пераможнага 44-га года быў лёгка паранены ў левую руку, але хутка вярнуўся ў строй, каб камандаваць гарматным разлікам.

 

Пасля заканчэння вайны Я. В. Касаты яшчэ служыў нейкі час у Башкірыі. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў родныя мясціны, старанна працаваў на аднаўленні народнай гаспадаркі, стварыў сям’ю і выхоўваў дзяцей.

 

На здымку: з юбілейнай гадавінай віншуе былога ўдзельніка вайны Яўфграфа Вікенцьевіча Касатага кіраўнік раённай ветэранскай арганізацыі Ч. С. Кашкур.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar