Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » Пятый год в любимой профессии
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Ліпень 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
30-11-2013, 10:00 Грамадства  ] • Пятый год в любимой профессии   |  
 
Назва: Пяты год у любімай прафесіі      

1 снежня — Дзень юрыста

 

Пятый год в любимой профессии
Быць юрыстам Людміла Пупіна вырашыла яшчэ ў школьныя гады. Паступіла на юрыдычны факультэт Віцебскага дзяржуніверсітэта і ў 2009-м атрымала дыплом. Першае працоўнае месца чакала маладога спецыяліста ў міёрскай цэнтральнай раённай бальніцы.

 

Раней у  Міёрах Людміла бывала толькі праездам. Аднак да гарадка, па яе словах нечым падобнага на родны Браслаў, прывыкла хутка. Цяпер адчувае сябе тут амаль як дома, у выхадныя дні часта наведваецца на малую радзіму.

Пра пачатак прафесійнай дзейнасці юрысконсульт успамінае:

— Адразу  было складана. Тэорыю ведала, але яна не заўсёды супадае з практыкай. Мяне падтрымліваў калектыў. Ён тут вельмі добры. Калі звяртаешся да каго-небудзь за парадай, за дапамогай, заўсёды падкажуць.

 

Кожны год прыбаўляе прафесійнага вопыту і становіцца прасцей спраўляцца з працоўнымі абавязкамі. Людміла ўпэнілася, што шлях у прафесію выбрала правільны. Па яе меркаванні, юрысту трэба быць уважлівым, умець устанаўліваць кантакты з людзьмі. Упартасць, уседлівасць і спакой лічыць трыма кітамі свайго характару. Часам у ім праяўляюцца супярэчнасці. Гэта ад знака задыяка, які абазначаецца дзвюма рыбкамі, што плывуць у розныя бакі. Людміла — рэаліст, але згодная з тым, што Рыбы аказваюць на яе свой уплыў.

 

У працоўнай дзейнасці юрысконсульт кіруецца правілам даводзіць да канца пачатую справу. Канкрэтнага дэвіза па жыцці ў Людмілы няма. Яна цэніць у людзях дабрыню, пачуццё справядлівасці і шчырасць, негатыўна ставіцца да няпэўнасці і хлусні. Яна практычны чалавек, таму на дзень нараджэння больш парадуецца рэчы карыснай і патрэбнай. Любіць кіно. Сярод фільмаў, якія хочацца глядзець зноў і зноў, — "Мастер и Маргарита". Твор Міхаіла Булгакава ў ліку любімых, праўда, цяпер часцей даводзіцца чытаць прафесіянальную літаратуру.

 

Дзень юрыста стаў для Людмілы святам яшчэ са студэнцкай пары, з якой засталіся яркія і цёплыя ўспаміны пра цікавую вучобу і дружны курс. Кожную першую нядзелю снежня сыплюцца віншаванні ад былых аднакурснікаў, з якімі да гэтага часу падтрымліваюцца добрыя сяброўскія адносіны, ад калег, ад родных. Заўтра юрысконсульт цэнтральнай раённай бальніцы атрымае чарговую порцыю добрых слоў і шчырых пажаданняў.

 

Кацярына СУРАВЕЦ.

 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar