Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10  Год, прожитый не зря »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Грамадства » Год, прожитый не зря
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

31-12-2013, 13:47 Грамадства  ] • Год, прожитый не зря   |  
 
Назва: Год, пражыты недарэмна      

Новы год да нас імчыць.. Да бою курантаў засталіся лічаныя гадзіны. Атмасфера свята паўсюль. Хвалюючыя чаканні дзіўных падзей, загадванне жаданняў. І падвядзенне вынікаў. Нялішнім будзе ў пераднавагодняй мітусні ўзгадаць, якія ўражанні пакінуў адыходзячы год, што паспелі за гэтыя 365 дзён, чаго чакаем ад наступнага 2014-га. Пра гэта пацікавіліся ў нашых чытачоў карэспандэнты раённай газеты.

 

Валянціна Аляксеева, загадчыца ДС №3 г. Міёры:

 

На працягу года мне шанцавала на добрых і спагадлівых людзей. Для сям'і 2013 стаў юбілейным: адзначылі 45-годдзе мужа і 20-годдзе дачкі Дар'і, якая радавала сваімі поспехамі ў вучобе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў.

Кожны дзень, кожную хвіліначку калектыў нашага дзіцячага сада турбуецца пра малышоў, каб час, праведзены з намі, быў карысным і запамінальным. У 2013 годзе сталі працаваць па новай вучэбнай праграме дашкольнай адукацыі. Прынялі ўдзел у абласным конкурсе "Прадметна-развіваючае асяроддзе ранняга ўзросту". Прыемна, што ў групах дзякуючы аддзелу адукацыі, спорту і турызму замянілі вокны. І ўвогуле, ганаруся сваім старанным калектывам.

 

Ад 2014 года чакаю прыемных перамен да лепшага, у прыватнасці — павышэння сацыяльнага статусу супрацоўнікаў устаноў дашкольнай адукацыі.

Жадаю ўсім, каб жыццё, якое падобна на навагоднюю гірлянду, пералівалася толькі яркімі агеньчыкамі і несла сваю прыгажосць людзям праз прыемныя падзеі і добрыя навіны, моцнае здароўе і поспехі ва ўсіх справах і пачынаннях. А аганькі з праблемамі і сумненнямі няхай патухнуць у старым годзе!

 

Пётр Ціхановіч, старшыня Туркоўскага сельвыканкама:

 

Для маёй сям'і 2013 год выдаўся добрым. Сярод радасных падзей—наваселле ў старэйшага сына і яго жаніцьба.

У прафесійным плане ўдалося зрабіць нямала важных спраў. Прыведзены ў парадак абеліск у Дрыгучах. На тэрыторыі ля яго з'явіліся новыя кветнікі, пліткай выкладзена дарожка. Атрымалася акуратна і прыгожа. У гэтай справе дапамаглі работнікі РБД КУП "Міёрскі рамонтнік". Сіламі жыхароў вёсак Галінова, Масцішча абгароджаны могілкі ў Алешчанцах. Новае аблічча набыла вёска Гараўцы, якую былі апанаваўшы пустазелле і баршчэўнік. Дзякуючы спонсарскай падтрымцы ААТ "Туркова" выправіць сітуацыю дапамагло Міёрскае ПМС. Выдзелены меліяратарамі трактар-карчавальнік пазбавіў тэрыторыю ля фермы ад непатрэбнай расліннасці, кустоў, пнёў да самай дарогі. Зямлю ўзаралі, атрымалася прыгожае чыстае роўнае поле. Цяпер тут будзе расці толькі трава на сена.

 

Спадзяюся, што ў 2014 годзе не ўзнікне невырашальных пытанняў. Адной з галоўных задач сельсавета застанецца праца на карысць людзям. Чым больш добрых спраў — тым лепшы настрой у акружаючых.

 

Ганна Мельнікава, настаўніца:

 

Шмат прыемных уражанняў і ўспамінаў звязана з дзецьмі. У Новапагосцкай школе працую другі год і пастаянна адчуваю ўвагу і прызнанне сваіх вучняў. Летам упершыню прымала экзамен па рускай мове ў 9-м класе. Вельмі хвалявалася! Дзеці добра вытрымалі іспыт, пацвердзілі свае гадавыя адзнакі. Запомніўся адпачынак на Важы падчас палатачнага лагера, які летам дзейнічаў пры школе.

У гэтым годзе пачала весці гурток "Рытміка і танцы". Танцуем і з маленькімі дзецьмі, і са старшакласнікамі.

У новым годзе планую перабрацца з вёскі ў невялікі гарадок. Мару пра ўласную сям'ю і дзяцей, адпачынак на моры.

 

Іна Сіповіч, метадыст раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама:

 

2013 год прайшоў на аптымістычнай ноце і быў напоўнены невялікімі, але прыемнымі падзеямі. Набылі з мужам новую машыну, цудоўна адпачылі ў Крыме. Удавалася ўсюды паспяваць і нават прысвячаць нямала часу любімаму занятку — рыбалцы. Сёлета мяне напаткала вялікая ўдача—злавіла трохкілаграмовага ляшча.

Яшчэ змяніла месца працы. Раней выкладала матэматыку ў Даўгінаўскай СШ, цяпер — метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму па выхаваўчай рабоце. Новыя абавязкі — новыя задачы і клопаты, з якімі стараюся спраўляцца.

На будучы год планаў вялікіх не будую. Абы былі здаровыя блізкія, тады ўсё складзецца найлепшым чынам.

 

Аляксандр Казіміравіч Шокель, дырэктар ААТ "Туркова":

 

Для мяне 2013 год азначаны дзвюма падзеямі. Адна з іх адбылася 14 студзеня — мяне прызначылі дырэктарам сельгаставарыства. Да гэтага я працаваў начальнікам цэха на камбікормавым заводзе і меў куды больш вузкія абавязкі. У адначассе давялося стаць шырокапрофільным спецыялістам і заняцца вырашэннем паўсядзённых задач, якіх зашмат. Не менш значымая і другая падзея, якая адбылася вясной, і ў адрозненне ад першай прынесла толькі станоўчыя эмоцыі і хваляванні: 9 красавіка папоўнілася мая сям'я — нарадзіўся Ягорка.

 

Калектыў нядрэнна спрацаваў у гэтым годзе. Не буду загружаць шматлікімі вытворчымі паказчыкамі. Лічу, што найбольш яскравым пацвярджэннем выніковай працы з'яўляецца рэнтабельнасць вытворчасці, а яна за студзень-кастрычнік склала 17,6%. Мы атрымалі прыбытак ад рэалізацыі ў 3 мільярды 745 мільёнаў рублёў. Найбольш грошай дало малако, якое стараемся па максімуму прадаваць гатункам экстра, што значна павялічвае выручку. Аднак ёсць праблемы па МТФ "Гаравыя", дзе прадукцыя не заўсёды адпавядае найвышэйшай якасці па "саматыцы".  А таму толькі 74,2% ад агульнага аб'ёму рэалізаванай таварыствам прадукцыі залічана гатункам экстра. Вытворчасць мяса, збожжа, рапсу таксама былі прыбытковымі, але яны істотна нашу "казну" не папоўнілі.

 

Ад новага года чакаю, зразумела, найперш эканамічнай і фінансавай стабільнасці. А яшчэ хочацца, каб вясковыя людзі мелі больш вольнага часу, каб у кожным доме былі лад, згода, дабрабыт, каб нікога не падводзіла здароўе, каб сонца песціла пасевы і наліваўся колас. Ведаеце, можна многага хацець і нічога не мець — няхай жа будзе наадварот.

 

Руслан Карпуць, галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва:

 

У асабістым, для мяне 2013 год значны. У Дзень абароны дзяцей, 1 чэрвеня, нарадзіўся сын. Гэта другое дзіця ў нашай сям'і, старэйшы — таксама хлопчык.

А вось у рабоце, на жаль, не ўсе запамінальныя падзеі аказаліся пазітыўнымі. Ёсць і негатыўныя моманты. Сёлета ў раёне здарыўся выпадак траўматызму на вытворчасці. У будучым годзе трэба зрабіць усё магчымае, каб не дапусціць такіх няшчасцяў. Пэўнае месца ў рабоце будзе нададзена прафілактыцы, на будынку аўтастанцыі ўстанавілі тэматычны банер.

 

Ад новага года чакаем толькі добрых, шчаслівых дзён з добрымі падзеямі. Ёсць спадзяванне, што нарэшце дабудуем уласны дом і справім наваселле. Самае галоўнае — быць здаровымі.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar