Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » Где живет Дед Мороз?
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
31-12-2013, 14:03 Грамадства  ] • Где живет Дед Мороз?   |  
 
Назва: Дзе жыве Дзед Мароз?      

Где живет Дед Мороз?
Гэтае пытанне часта задаюць дзеці бацькам і атрымліваюць самыя розныя адказы: у Лапландыі, на паўночным полюсе, у Вялікім  Усцюзе... Малыя ведаюць, што ёсць гэты казачны персанаж і ў Белавежскай пушчы — сёлета дзесяць гадоў мінула, як пабудаваў ён рэзідэнцыю ў гэтым маляўнічым куточку. Аднак, акрамя "афіцыйна зарэгістраваных" і ўсім вядомых зімовых сядзіб Дзядулі Мароза  можна было б адзначыць на сусветнай карце яшчэ шмат кропак, дзе ён жыве і творыць цуды. Супрацоўнікі рэдакцыі раённай газеты зацікавіліся, а ці ж няма такой  дзіўнай і мала каму вядомай мясцінкі  на Міёршчыне?

 

 На гэтае пытанне многія нам адказвалі: "У школы, садкі і Дамы культуры заўсёды на свята прыходзіць Дзядуля Мароз. Аднак у наступным годзе яго чамусьці замяняе іншы ці маладзейшы, ці старэйшы, то з кароткай барадой, то з доўгай, бывае у чырвоным кажушку ці ў сінім..."

 

І ўсё ж, нам удалося адшукаць у раёне куточак, дзе ўжо 16 гадоў запар з'яўляецца галоўны навагодні казачны персанаж, як кажуць, у адной іпастасі, і якога ўсе адразу ж пазнаюць па рознакаляровым бліскучым посаху са сняжынкай, па доўгай шаўкавістай барадзе, статнай высокай постаці і гучным голасе, па шырокай добразычлівай усмешцы. Калі ідзе ў валёнках і футры з мяшком за плячыма, то ўсе прыветліва з ім вітаюцца і ў кожнага прамільгне ў думках:  "А ўсё ж добра, што ён тут пасяліўся: няўрымслівы і энергічны, здольны сваёй пазітыўнай энергіяй падсілкаваць іншых".

 

Каб пабачыцца з гэтым Дзядулем Марозам, мы адправіліся ў аддалены куточак раёна, прыкладна за 60 кіламетраў ад Міёр. Работнікі культуры папярэдзілі, што трэба загадзя дамовіцца пра сустрэчу, інакш можна і не застаць яго на месцы, бо мае нямала клопатаў і турбот, звязаных і з працай, і з грамадскай работай. Адметна, што ён ва ўсіх справах актывіст, вядзе здаровы лад жыцця і прапагандуе яго сярод мясцовага насельніцтва, а да таго ж і хлеб пячэ, і ў царкоўным хоры спявае, і людзей лечыць.

 

Ну што, мы вас заінтрыгавалі? Не церпіцца даведацца: хто ж гэты Дзядуля Мароз і дзе яго сядзіба? Гэта Уладзімір Пятровіч Пашковіч, які жыве ў аграгарадку Язна. У сямейным жыцці ён — любячы муж і клапатлівы  бацька, добры гаспадар. Па прафесіі — урач агульнай практыкі. Ужо шмат гадоў працуе на пасадзе загадчыка Язненскай участковай бальніцы. За поспехі ў працоўнай дзейнасці ў сістэме аховы здароўя яго адзначалі прэміямі, граматамі і іншымі ўзнагародамі 31 раз. Напрыклад, у 2003 годзе доктар атрымаў Ганаровую грамату Міністэрства аховы здароўя. А ў 2010-ым сам Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь уручыў  Уладзіміру Пятровічу медаль за працоўныя заслугі. Па просьбе работнікаў культуры Уладзімір Пятровіч удзельнічае ў шматлікіх мерапрыемствах, а таму на сцэне СДК яго можна ўбачыць не толькі ў ролі галоўнага навагодняга казачнага персанажа, але і ў іншых вобразах. Ведаюць яго мясцовыя жыхары і як вядучага святочных праграм, і як саліста, і як цікавага лектара.

Чаму штогод  доктар пераўвасабляецца ў Дзеда Мароза? На гэтае пытанне мы атрымалі адказ, як кажуць, з першых вуснаў.

 

У. П. Пашковіч:

 

— Першы мой дэбют у ролі Дзеда Мароза адбыўся ў 1985 годзе, калі я вучыўся ў дзясятым класе. І з тае пары 29 гадоў апранаў на Новы год чырвоны касцюм і браў у рукі посах. Быў Дзедам Марозам і на студэнцкіх балях у ВНУ і ў інтэрнаце, дзе збіраліся сябры. Затым служыў ў арміі, дзе таксама мне даручалі важную ролю. Ужо 16 гадоў як я, ураджэнец Глыбоцкага раёна, жыву на Міёршчыне і ніводнага разу не здрадзіў добрай традыцыі. Напачатку быў добрым Дзядулем з мяшком падарункаў у дзіцячым садку, які наведваў мой сын. Пазней "перабраўся" ў школьныя апартаменты. А цяпер вось забаўляю ўсіх са сцэны Язненскага СДК. Што гэта дае? Радасць. Калі не верыць у цуды, то і Новы год нецікава сустракаць. Дзядуля Мароз — гэта той казачны персанаж, які прыносіць не толькі падарункі, але і сюрпрызы.

 

У мяне ўжо 12 гадоў як ёсць асабісты "чырвоны кажушок" і ўсе патрэбныя атрыбуты. Разам з жонкай мы любім завітаць як снег на галаву ці як гром сярод яснага неба ў госці  да родных і сяброў у вобразах казачных персанажаў. І адразу ў людзей мяняецца настрой, запальваюцца ў вачах іскрынкі, твары асвятляюцца ўсмешкамі. Гэта здорава! 

 

Уладзімір Пятровіч зазначае, што калі яму ў ролі Дзеда Мароза ўдаецца падарыць радасць сябрам, знаёмым ці іх дзецям на Новы год, Каляды, Хрышчэнне, то гэта і стварае у дамах і сем'ях навагодні настрой і кожнаму хочацца верыць у таямнічасць гэтых святаў і ў тое, што яны заўсёды прыносяць прыемныя нечаканасці і цуды.

 

На здымку: Дзядуля Мароз — Уладзімір Пашковіч, Снягурка — Анастасія Бурштэйн (выкладчыца Язненскай музычнай школы) і Новы год — Арцём Коласаў (вучань другога класа).

 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

 

Фота К. БЛАЖЭВІЧА. 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar