Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10  Клиенты бывают разные, и ко всем нужно найти подход »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Грамадства » Клиенты бывают разные, и ко всем нужно найти подход
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

5-01-2014, 07:10 Грамадства  ] • Клиенты бывают разные, и ко всем нужно найти подход   |  
 
Назва: Кліенты бываюць рознымі, і да ўсіх трэба знайсці падыход      

 5 студзеня — Дзень банкаўскіх і фінансавых работнікаў


Клиенты бывают разные, и ко всем нужно найти подход
Аддзел кліенцкага менеджменту ў РКЦ №16 г. Міёры філіяла  ААТ "Белаграпрамбанк"  з 2001 года ўзначальвае Ірына Міхайлаўна Сушко.

 

— Гэта добрасумленны, кампетэнтны, умелы і ініцыятыўны спецыяліст. Яна заслужыла павагу калег, — зазначае кіраўнік банкаўскай установы Ала Стэфанаўна Дуброўская. — І ўсе яе падначаленыя таксама вельмі адказныя работнікі, якія стараюцца выкарыстоўваць новыя падыходы ў вядзенні банкаўскай справы, каб і якасць абслугоўвання кліентаў палепшыць,  і аб'ёмы паслуг павялічыць ва умовах узмацнення канкурэнцыі.

 

Асабліва напружаныя дні ў аграпрамбанку ў апошнія дні года, калі трэба апрацаваць вялікія аб'ёмы лічбавых дадзеных. Несумненна, такая загружанасць патрабуе максімальнай канцэнтрацыі і адказнасці, а таму свята з 31 снежня на 1 студзеня для некаторых супрацоўнікаў праходзіць з пэўным адценнем напружання і стомленасці. А вось да праваслаўных Каляд і наступае перыяд, калі можна сказаць: "Справіліся!"

 

Аднак, нягледзячы на карпатлівую працу, загадчыца аддзела кліенцкага менеджменту Ірына Міхайлаўна Сушко не адмовілася пагутарыць напярэдадні Новага года. Яна падкрэсліла, што іх установа абслугоўвае шматлікія раённыя прадпрыемствы і арганізацыі, індывідуальных прадпрымальнікаў і фермерскія гаспадаркі. Увогуле, наладжана супрацоўніцтва больш чым з 350 юрыдычнымі асобамі. Крэдытны партфель аграпрамбанка не складаецца, як некаторыя памылкова мяркуюць, толькі з грашовых сродкаў, што накіроўваюцца на фінансаванне арганізацый АПК. Да супрацоўніцтва прыцягваюцца прадпрыемствы і іншых галін народнай гаспадаркі — прамысловасці,  лясной гаспадаркі, будаўніцтва, транспарту, сувязі і г. д. У апошнія гады кліенцкая база павялічваецца за кошт суб'ектаў малога бізнесу і прадпрымальніцтва.

 

Ажыццяўляючы крэдытную падтрымку арганізацый і прадпрыемстваў, банк уносіць істотны ўклад у развіццё эканомікі раёна. Ён з'яўляецца агентам урада Рэспублікі Беларусь па рэалізацыі шматлікіх дзяржаўных праграм, фінансуе важнейшыя інвестыцыйныя праекты па рэканструкцыі і мадэрнізацыі вытворчасцей, павышэнні канкурэнтаздольнасці прадукцыі, адраджэнні і развіцці вёскі. Згодна з адпаведным указам Прэзідэнта і шэрагам пастаноў урада штогод крэдытуюцца мерапрыемствы па правядзенні веснавых палявых работ, корманарыхтоўцы,  уборцы ўраджаю.

 

Крэдыты аграпрамбанка актыўна выкарыстоўваюцца ў гаспадарчым абароце прадпрыемстваў спажывецкай кааперацыі, што дазваляе ім вырашаць задачы па забеспячэнні насельніцтва харчовымі і прамысловымі таварамі і пашырэнні іх асартыментнага пераліку.

Зразумела, прадастаўляючы крэдыты, банкаўская ўстанова турбуецца і пра іх своечасовае вяртанне. А ў гэтым напрамку працаваць у апошнія гады стала больш складана з-за аслаблення эканомікі многіх прадпрыемстваў.

 

Вось такія абрысы дзейнасці аддзела кліенцкага менеджменту РКЦ №16 г. Міёры філіяла  ААТ "Белаграпрамбанк".

— Гэта толькі кароценькае рэзюмэ. А  ўвогуле, мы паспяхова спраўляемся з вялікім аб'ёмам работы. І ўдаецца гэта дзякуючы прафесіяналізму ўсіх работнікаў аддзела. Побач са мной працуюць Сяргей Аляксандравіч Ерафееў, Рамуальда Антонаўна Пумпур, Клаўдзія Іванаўна Граковіч, Ірына Паўлаўна Беразоўская, Вольга Леанідаўна Куруза, Галіна Міронаўна Малецкая, Марына Вацлаваўна Валеўка, Аляксандр Раманавіч Пяткевіч. Кожнага з іх, а таксама ўвесь калектыў аграпрамбанка віншую з Новым годам, Калядамі і прафесійным святам, жадаю добрага настрою, моцнага здароўя, аптымізму, добрых спраў і выніковай працы.

 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar