Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » В первом эшелоне
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
31-01-2014, 15:07 Грамадства  ] • В первом эшелоне   |  
 
Назва: У першым эшалоне      

В первом эшелоне
Віктар рос разважлівым хлопцам, на ўсё меў сваё меркаванне, імкнуўся да самастойнасці. Ды гэтаму яшчэ садзейнічалі час і ўмовы. Вось таму пасля васьмі класаў Міёрскай СШ №1 паступіў у Друйскае СПТВ-39,  дзе рыхтавалі механізатараў меліярацыйных работ. А  тады ў нашых мясцінах яны вяліся шырокім фронтам, на Міёршчыне ўжо дзейнічалі дзве спецыялізаваныя арганізацыі. Вось і асвойваў Віктар Паўлавіч Матэленак два з палавінай гады розныя трактары, экскаватары, іншую тэхніку. Тэарэтычныя веды і практычныя навыкі спатрэбіліся, калі атрымаў гусенічнага волата ў райсельгасхіміі. Толькі хацеў большага, імкнуўся і ездзіць хутчэй, а таму адначасова вучыўся на шафёра. Як атрымаў правы, перасеў за руль аўтамашыны ў райветлячэбніцы.

 

В первом эшелоне
У армію В. П. Матэленак быў прызваны ў 1979-ым.  Трапіў у расійскі горад Іванава, дзе дыслакаваўся асобны Аршанскі беларускі полк сувязі. Там прайшоў курс маладога байца, прыняў прысягу, а потым асвоіў спецыяльнасць мантажніка станцыйнага абсталявання. А за гэтай амаль нейтральнай назвай прафесіі хавалася ўменне ўстанаўліваць спецыяльнае агароджванне на сакрэтных аб'ектах. Вось і ездзіў салдат у складзе падраздзяленняў па камандзіроўках па многіх гарадах Расіі  і Украіны, туды, дзе размяшчаліся ракетныя войскі. Але гэтая ўвогуле спакойная служба была хутка перапынена.

 

У снежні 1979 года адзін батальён палка ўзброілі па нормах ваеннага часу, забяспечылі боезапасам і прадуктамі харчавання, разам з тэхнікай пагрузілі ў чыгуначны эшалон да Тэрмеза. У складзе гэтага падраздзялення аказаўся і В. П. Матэленак. Далейшы шлях сувязістам ужо быў вядомы. Да яго цэлы тыдзень вялася падрыхтоўка. Салдаты займаліся тэхнікай, узбраеннем, усім, што неабходна для далёкай дарогі. А яшчэ праходзілі інструктаж, як сябе паводзіць у невядомай чужой краіне. Аб гэтым падрабязна расказвалі спецыялісты з Масквы.

 

У той час рыхтаваўся першы эшалон савецкіх войск, які павінен быў стварыць базу для прыёмкі і размяшчэння баявых падраздзяленняў. Справа ў тым, што яны не ўрываліся на варожую тэрыторыю, на першым этапе не прабіваліся з баямі. Ды і мэты ў іх былі зусім іншыя. Пра тое сведчыць памятка, якую атрымаў кожны баец. А ў ёй напамін: "...ты з'яўляешся прадстаўніком арміі, якая працягнула руку дапамогі народам гэтай краіны ў іх барацьбе супраць імперыялізму і ўнутранай рэакцыі". І далей — будзь дастойны вялікай гістарычнай місіі;  памятай, што па тым, як ты будзеш сябе паводзіць, афганскі народ будзе меркаваць пра ўсю Савецкую Армію, вялікую Савецкую Радзіму. Таму трэба  паважаць нацыянальную вартасць усіх народаў, што насялялі Афганістан, іх рэлігію і звычкі, не злоўжываць гасціннасцю... Вялікі пералік патрабаванняў заканчваўся напамінам пра санітарную бяспеку і пільнасць у абыходжанні з незнаёмымі, бо ўсялякае можа здарыцца.

 

В первом эшелоне
Чамусьці ўвесь малодшы камандны састаў быў павышаны ў званнях, сяржанты сталі старшынамі. І вайсковая калона сваім ходам праз знакаміты перавал Саланг скіравалася ў Кабул. Усе стратэгічныя пункты гэтага шляху ўжо былі заняты дэсантнікамі, таму дабраліся ў сталіцу Афганістана без асаблівых прыгод, а што галоўнае — без страт.

Ні адзін народ не любіць  чужыя войскі на сваёй тэрыторыі. Афганцы ў гэтым плане не выключэнне. Але Савецкая Армія не дэманстравала сваю сілу, да таго ж, яе з'яўленне суправаджалася значным аб'ёмам будаўніцтва не толькі ваенных аб'ектаў, але і грамадзянскіх — школ, бальніц і іншага. Насельніцтва мела мала зброі, ды і тая пераважна ўстарэлая. Рэдкія стрэлы самапалаў з далёкіх гор не асабліва непакоілі, а на падаўленне арганізаванага супраціўлення далёка ў горы неадкладна выляталі "вяртушкі" — верталёты.

 

У Кабуле сувязістам давялося стаць проста салдатамі, якія стваралі ўмовы для размяшчэння прыбываючых войск. Гэта значыць, неслі каравульную службу, назапашвалі правіянт і боепрыпасы, іншы патрэбны войскам рыштунак. Яны ўстанавілі свае палаткі побач з пагоркам, на якім размяшчаўся палац Аміна, што неўзабаве перад гэтым штурмавалі спецназаўцы. Дарэчы, гэтая паспяховая аперацыя ўвайшла у якасці класічнай у гісторыю савецкай ваеннай справы.

Побач з сувязістамі  ставілі свае палаткі іншыя падраздзяленні. Жыць у такіх ўмовах не надта зручна, але цярпіма. А потым за ноч выпала з метр снегу, давялося змагацца і з гэтым "ворагам". Хаця ён крыху нават аблегчыў сітуацыю: бліжэйшыя свідравіны і калодзежы былі атручаны, сталі карыстацца вадой, растапліваючы снег.

 

Віктар нагадвае, што салдату не даводзіцца выбіраць, што рабіць — далі загад і выконвай яго. Займаўся тым, што і ўсе. Потым быў прыкамандзіраваны вадзіцелем да штаба арміі, вазіў намесніка па тыле, іншых афіцэраў, саветнікаў. Даглядаў машыну — УАЗ-452, "каробачку", падобную на хуткую дапамогу. Часта вазіў на ёй розныя будаўнічыя матэрыялы на шматлікія аб'екты. Нібы, служба спакойная, але ішла вайна, якая з'яўляецца пастаянным стрэсам. Навокал стралялі, гінулі людзі. А ў такой сітуацыі небяспека для вадзіцеля асаблівая: калі ў час бою імкнуцца спыніць транспартны сродак ці нават калону — страляюць у першую чаргу па кабіне. Пры тым  "душманы" спецыяльна палявалі за афіцэрамі. Таму не заўсёды можна было разлічваць нават на ахову з аўтаматчыкаў, што суправаджала паездкі. Так, зброю  неабходна трымаць пад рукой, а вось пра адкрыццё агню ў адказ пра нечаканых налётах (а яны заўсёды нечаканыя), трэба  падумаць. Нярэдка вадзіцелю лепш затаіцца за коламі, перачакаць, каб не выклікаць агонь на сябе і, адпаведна, на машыну. Больш таго, з месца, дзе знаходзяцца камандзіры, афіцэры, звычайна не страляюць па ворагу, пакуль гэта можна. Інакш будзе агонь у адказ, парушаецца кіраванне баявымі дзяннямі.

 

В первом эшелоне
Вось у такіх умовах праляцелі год і чатыры месяцы. Так, даводзілася сутыкацца са смерцю тварам у твар. Хаця ў тылавых падраздзяленнях гэта здаралася значна радзей. Але гінулі і саслужыўцы-сувязісты. Некаторых падводзіла строгае патрабаванне не страляць, пакуль у цябе не страляюць. А яшчэ—зброя не любіць неакуратнага абыходжання.

Нармальныя адносіны складваліся з салдатамі-афганцамі, тым больш што некаторыя з іх ведалі рускуюмову. Пра тутэйшы народ склалася ўражанне, што гэта прыстойныя людзі, абавязковыя, трымаюць слова, гасцінныя. Але разам з тым  Афганістан — зусім іншы свет, у які нашым людзям цяжка ўпісацца. Там хлопчыкі з дзяцінства вучацца валодаць зброяй, пераносіць спёку і холад, не баяцца крыві, сваёй і чужой. А смерць па ісламу — гэта наогул хуткае ўзыходжанне да Алаха, яе не варта баяцца. З такім народам лепш не ваяваць, у тым пераканаліся некалі англічане, потым савецкія людзі, цяпер амерыканцы з усімі сваімі еўрапейскімі саюзнікамі. Што да Віктара Паўлавіча, то яму  прыемна было даведацца: і праз шмат гадоў афганцы лепш адклікаюцца пра "рушаві" —  савецкіх салдат, чым пра цяперашніх амерыканцаў.

 

Застаецца сказаць, што хаця Віктар Паўлавіч Матэленак быў накіраваны ў Афганістан у снежні 1979-га, у ваенным білеце гэтая падзея пазначана студзенем 1980-га. Дэмабілізаваны ў 81-ым, вяртаўся самалётам праз Ташкент. Пасля зноў працаваў вадзіцелем, быў прадпрымальнікам, потым вярнуўся да сваёй асноўнай прафесіі механізатара. Ганарыцца, што працуе на самых сучасных экскаватарах. А сярод папер дамашняга архіва захоўвае грамату воіна-інтэрнацыяналіста, якую ў далёкім 1988 падпісаў старшыня Вярхоўнага Савета СССР М. Гарбачоў. Побач з гэтым дакументам — здымкі воінаў-сыноў: старэйшы служыў у зенітна-ракетнай брыгадзе, а малодшы цяпер праходзіць службу дэсантнікам.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar