Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » И снова в солдатской форме
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
31-01-2014, 15:18 Грамадства  ] • И снова в солдатской форме   |  
 
Назва: І зноў у салдацкай форме      

И снова в солдатской форме
Працягваецца праверка гатоўнасці да дзеянняў у надзвычайных сітуацыях сістэмы тэрытарыяльнай абароны Міёрскага раёна.

Сфарміраваны штаб і падраздзяленні, у тым ліку асобная стралковая рота. Яны ўкамплектаваны інжынернай і ваенна-тэхнічнай маёмасцю, стралковай зброяй.

Як адзначаюць ваеннаабавязаныя, мабілізацыя прайшла вельмі аператыўна. Бесперапынна і зладжана дзейнічаў пункт папярэдняга збору, актыўна дапамагалі ў правядзенні мабілізацыйных мерапрыемстваў сельвыканкамы.

 

Зноў трапілі на службу тыя, каму да 30, і значна старэйшыя. Большасць з іх — працуючыя, сямейныя людзі. Ім давялося на пэўны час адарвацца і ад звыклай работы, і ад родных. Неспадзяваныя тэрытарыяльныя вучэнні прыбавілі клопатаў кіраўнікам арганізацый і прадпрыемстваў, дзе з-за выбыцця работнікаў спатрэбілася і працоўныя графікі перагледзець, і работнікаў перамясціць з адных участкаў на другія. І ў многіх сем'ях даводзіцца праводзіць "перадыслакацыю" працоўных рэсурсаў. Такім чынам, зборы сталі своеасаблівым экзаменам і для службоўцаў, і для многіх грамадзянскіх асоб.

 
Сустрэчы з генераламі

 

Акрэдытаваныя супрацоўнікі рэдакцыі раённай газеты атрымалі дазвол наведаць месца размяшчэння стралковай роты, папрысутнічаць на прыняцці прысягі, пагутарыць з ваеннаабавязанымі, пацікавіцца ўмовамі пражывання і нават зрабіць фотаздымкі цікавых момантаў з іх паўсядзённага жыцця.

 

Кожны  дзень "тэрытарыялаў" насычаны. Трэба выконваць розныя задачы, прычым дастаткова часта — пад кантролем высокапастаўленых асоб. Напрыклад, 24 студзеня Міёршчыну наведаў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл, першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Алег Белаконеў, які заслухаў даклады кіраўніцтва штаба тэрытарыяльнай абароны аб комплексе праведзеных мерапрыемстваў.

 

У ходзе сустрэчы ён падкрэсліў, што ўсе павінны атрымаць ад вучэнняў максімальную карысць. Вайскоўцам запасу трэба ўсвядоміць, што яны закліканы на абарону свайго дома і сваёй зямлі. А кіраўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў — дасканала адпрацаваць поўны комплекс мерапрыемстваў, улічваючы пры тым усе магчымыя сітуацыі. Гэта прынясе неабходны вопыт і дазволіць вырашыць пастаўленыя задачы на высокім узроўні.

 

Марознай раніцай 28 студзеня ў Міёрах прызямліўся верталёт МІ-8, прыбыў намеснік дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі  Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Станіслаў Зась. Заслухаў даклады аб выкананні задач, пастаўленых перад падраздзяленнямі тэрытарыяльных войск, правёў рабочую нараду, пацікавіўся ўмовамі размяшчэння прызваных на зборы, праінспекціраваў  вучэбныя месцы, абсталяваныя ў раёне стрэльбішча. Ён адзначыў, што на Міёршчыне ўпершыню на практыцы займаюцца фарміраваннем падраздзяленняў тэрытарыяльных войск, і для маленькага раёна такое мерапрыемства носіць больш навучальны характар, чым правяральны.

 

И снова в солдатской форме
Давалі прысягу


Ваеннаабавязаныя запасу, якім раней давялося служыць ва Узброеных Сілах СССР, 28 студзеня давалі прысягу гожа выконваць воінскі абавязак, мужна і самааддана ахоўваць незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць і канстытуцыйны лад Рэспублікі Беларусь. Іх павіншаваў з важнай падзеяй начальнік раённых тэрытарыяльных войск, старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў. На ўрачыстасці прысутнічалі начальнік Упраўлення тэрытарыяльнай абароны генерал-маёр Ігар Матрашыла і намеснік ваеннага камісара, начальнік аддзела тэрытарыяльнай абароны Віцебскай вобласці Руслан Шкодзін.

 

На стрэльбішчы


30 студзеня пачаліся "экзамены" па стральбе. У раёне іх правядзення абсталяваны пункты абагрэву, дзе можна ля печкі не толькі сагрэць рукі, але і выпіць гарачага чаю — пры халодным надвор'і гэта дарэчы. Некаторыя ваеннаабавязаныя ўжо паказалі свае здольнасці на "агнявым рубяжы": выканалі неабходныя практыкаванні кантрольнай стральбы, прадэманстравалі навыкі кідання вучэбнай гранаты. Трэба адзначыць, што перш чым прыехаць на "палігон", запаснікі прайшлі адпаведную тэарэтычную падрыхтоўку.

 

Смачныя абеды і добры сон


И снова в солдатской форме
Прызваныя на зборы  адзначаюць, што ім давялося зноў акунуцца ў сапраўднае салдацкае жыццё. Яны бездакорна выконваюць загады камандзіраў і начальнікаў, ходзяць у нарады, захоўваюць ваенную субардынацыю. Штодзённа для іх раніцай гучыць каманда "Пад'ём", а вечарам — "Адбой". У прыстасаванай казарме — прасторным і дастаткова цёплым памяшканні — устаноўлены двухярусныя ложкі з пасцельнымі прыналежнасцямі.

 

— Стомленасць звальвае вечарам, а таму сон моцны, — кажуць запаснікі. — Іншы раз даводзіцца адпачываць і днём. Бачыце, хаця побач віруе жыццё, некаторыя моцна спяць, бо  сёння ў іх крыху іншы распарадак, чым у астатніх. Той, хто заступае ў нарад, абавязкова павінен адпачыць. Увогуле ў тэрытарыяльных войсках такі ж унутраны распарадак,  як і ў арміі. Раніцай, у абед і вечарам салдаты строем крочаць у сталовую, дзе з зайздросным апетытам з'ядаюць прапануемыя ім стравы.

И снова в солдатской форме
— Прадуктаў у нас дастаткова, штодзённа складаем новае меню. Стараемся, каб рацыён харчавання быў разнастайным і сытным, — расказваюць работнікі прадпрыемства грамадскага харчавання. — Паварам дапамагаюць практыканты, кухонныя работнікі, а таму з ліку салдат-запаснікоў адпраўляць "на кухню" нікога не трэба.

 

— Тыдзень службы ўжо праляцеў. Усё ў нас нармальна. У грамадзянскім жыцці я працую медработнікам на выратавальнай станцыі, а таму ў тэрытарыяльным войску выконваю абавязкі фельчара. Падчас тэрміновай армейскай службы, якую праходзіў у 1999-2001 гадах, быў санінструктарам, — зазначае яфрэйтар запасу Сяргей Томка. — Несумненна, такія вучэнні патрэбны, бо ваеннаабавязаным у запасе перыядычна трэба абнаўляць свае баявыя навыкі. У такіх вучэннях даводзіцца ўдзельнічаць упершыню. І яны абавязкова запомняцца…А дадому, дзе чакае сям'я, канешне ж, хочацца.

 

Аднак пра ўтульную дамашнюю абстаноўку прызваным на зборы пакуль марыць рана, бо, як адзначае начальнік штаба тэрытарыяльных войск раёна падпалкоўнік  Сяргей Жабёнак, у іх наперадзе яшчэ шмат баявых задач.

 

На здымках: намеснік дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі  Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Станіслаў Зась і начальнік раённай тэрытарыяльнай абароны Ігар Кузняцоў на месцы правядзення стрэльбаў (фота Алега Некалы); прыняцце воінскай прысягі; дзяжурны ў нарадзе; у сталовай.

 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

 

Фота К. БЛАЖЭВІЧА.


 (галасоў: 4)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar