Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » Во имя и для человека
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
16-04-2014, 08:33 Грамадства  ] • Во имя и для человека   |  
 
Назва: У імя і дзеля чалавека      

Во имя и для человека

Летась адпаведна Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прайшла аптымізацыя органаў дзяржаўнай улады і былі аб'яднаны аддзелы ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Але сістэма ідэалагічнай работы захавана і на ўзбраенне ўзята самае лепшае. Пра гэта гаварылі на нарадзе ідэалагічнага актыву раёна, якая адбылася ў райвыканкаме 11 красавіка.

 

Ключавыя накірункі ў рабоце з насельніцтвам акрэсліла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Т. А. Стальмачонак. Прааналізаваўшы ўдзел у асноўных мерапрыемствах летась, Таццяна Алегаўна адзначыла, што зроблена шмат. Вырашаліся задачы забеспячэння прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, праводзіліся мерапрыемствы, прысвечаныя Году беражлівасці, рыхтаваліся да 70-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, дзяржаўных і прафесійных святаў і іншых акцый і кампаній. Варта адзначыць, што на дастойным узроўні ў раёне прайшлі выбары дэпутатаў у мясцовыя Саветы, што з'яўляецца адным з паказчыкаў работы ідэолагаў. У выбарчай кампаніі актыўнасць праявілі РК ГА "БРСМ", Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў, РАА "Белая Русь", камуністычная партыя.

 

Важным у рабоце з'яўляецца вывучэнне і задаволенне матэрыяльных і духоўных патрэб людзей. Адна з форм узаемадзеяння з насельніцтвам — дні інфармавання ў працоўных калектывах і па месцы жыхарства. На сустрэчы выязджала 37 інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, у тым ліку 6 — з райвыканкама, 11 — з гарсельвыканкамаў, 20 — з працоўных калектываў. Сёлета за першы квартал ад насельніцтва паступіла і 254 звароты. З улікам 2013 года 21 пытанне знаходзіцца на кантролі, усе мясцовага ўзроўню, будуць разгледжаны ў пэўны тэрмін. Аднак у гэтай рабоце неабходна пашыраць практыку прыёмаў грамадзян па асабістых пытаннях з далучэннем дэпутатаў і іншых спецыялістаў. Падтрымліваць больш цесныя сувязі са старэйшынамі.

 

Пра замацаванне на Міёршчыне маладых кадраў гаварыла спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ірына Альдэфонсаўна Чарняўская. Яна заклікала ідэолагаў далучаць хлопцаў і дзяўчат да актыўнага ладу жыцця. Улічваць, да чаго яны імкнуцца, у чым маюць патрэбу і дапамагаць ім вырашаць праблемы. Толькі тады можна спадзявацца, што моладзь застанецца жыць і працаваць ў нашым краі.

 

Звярталася ўвага ідэалагічнага актыву на вызначэнне ўласнай нішы ў рэалізацыі мерапрыемстваў, прысвечаных Году гасціннасці, 500-годдзю першага ўпамінання Міёр у пісьмовых крыніцах. Асаблівы акцэнт зроблены на мерапрыемствах па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 70-ай гадавіны вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, добраўпарадкаванні і рамонце воінскіх пахаванняў, занясенні ўстаноўленых прозвішчаў на надмагільныя збудаванні і абеліскі. Тэму клопатаў пра ўдзельнікаў і ветэранаў вайны, увагі да іх прадоўжыў старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Часлаў Станіслававіч Кашкур.

 

Во имя и для человекаНа пастаянным кантролі ў кіраўнікоў і адказных за ідэалагічную работу ў працоўных калектывах павінна знаходзіцца вядзенне дакументацыі і афармленне інфармацыйных стэндаў. Задачы ідэолагаў захаваць падпісныя тыражы на раённую, абласныя і рэспубліканскія выданні. Пра арганізацыю падпісных кампаній гаварыла намеснік начальніка раённага вузла паштовай сувязі Галіна Антонаўна Курыльчык.

 

У кагорце ідэолагаў нямала энтузіястаў, якія імкнуцца да лепшых вынікаў. Сведчаннем такога старання дасягненні. У адпаведнасці з рашэннем аблвыканкама штогод праводзіцца абласны агляд-конкурс на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах Віцебшчыны. Летась заяўкі на ўдзел у ім з нашага раёна падавалі УП "Міёрскае ПМС" і Дварнасельская СШ. І вось вынік — адзначана працавітасць міёрскіх меліяратараў, якія атрымалі прэмію ў 30 базавых велічынь і дыплом пераможцаў у сферы будаўніцтва.

 

За добрасумленнае выкананне абавязкаў па арганізацыі ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах і актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці раёна граматамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама адзначаны намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ДЛГУ "Дзісенскі лясгас" Аляксандр Аляксандравіч Валошын і намеснік дырэктара УП ЖКГ Аляксандр Ігнатавіч Барэйка.

 

Падводзячы вынікі нарады, старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Мікалаеўна Баніфатава, рэкамендавала ідэалагічнаму актыву скіраваць намаганні на падрыхтоўку да важных сёлета дат, на добраўпарадкаванне родных мясцін. Яна яшчэ раз нагадала, што работа ідэолагаў у імя і дзеля чалавека, таму трэба быць бліжэй да людзей, цікавіцца, што іх радуе і трывожыць на рабочым месцы і дома, заўважаць працоўныя і творчыя дасягненні, ушаноўваць з нагоды значных дат. Як сведчыць жыццё, надзелены ўвагай чалавек і да абавязкаў на рабоце ставіцца больш сумленна і адказна.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ.

Фота К. БЛАЖЭВІЧА.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar