Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10  Вольны час—разам у сям’і »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Грамадства » Вольны час—разам у сям’і
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

5-07-2010, 17:03 Грамадства  ] • Вольны час—разам у сям’і   |  
 
Назва:      

В семейном кругу мы с вами растём,
Основа основ—родительский дом.
В семейном кругу все корни твои,
И в жизнь ты входишь из семьи.

Станаўленне і развіццё чалавека пачынаецца ў сям’і. Сям’я—гэта тое першае сацыяльнае асяроддзе, у якім дзіця засвойвае галоўныя маральныя якасці, атрымлівае першасныя веды і набывае асноўныя ўменні і навыкі дзейнасці і зносін, з якімі яно потым выходзіць у свет. Таму ўсё, што недададзена ў дзяцінстве, з вялікімі цяжкасцямі папаўняецца ў далейшым. І страты гэтыя ў значнай ступені з’яўляюцца вынікам таго, што ў сям’і адсутнічала сумесная дзейнасць у вольны час. Правільна арганізаваны адпачынак выконвае аднаўленчую функцыю.

Самыя яркія ўражанні ў дзяцей застаюцца ад сумесных паездак з бацькамі на адпачынак. Дзеці з задавальненнем распавядаюць сваім сябрам аб тым, дзе яны былі, што бачылі, як збіралі грыбы і ягады, купаліся. Дзіця заўсёды мае патрэбу ў зносінах з іншымі людзьмі, у першую чаргу бацькамі.
Звычайна ў размовах з дзецьмі дарослыя часцей за ўсё закранаюць тыя тэмы, якія, з іх пункту гледжання, адпавядаюць узроставым інтарэсам малых: школьныя справы, сябры, настаўнікі. Сямейныя праблемы, па меркаванню бацькоў, асаблівай цікавасці для іх не ўяўляюць. Як паказваюць апытанні нават падлеткаў, яны сапраўды шмат чаго не ведаюць аб сваёй сям’і: ні радаслоўнай, ні дзе і кім працуюць бацькі, чым яны займаюцца ў вольны час, з чаго складаецца даход і якой працай ён дастаецца.

Важнае месца ў арганізацыі вольнага часу сям’і займаюць традыцыі і звязаныя з імі сумесныя справы. Яны запаўняюць вольны час і з’яўляюцца залогам шчасця і ўзаемапаразумення. У такой сям’і няма месца шкодным звычкам, адчужанасці, азлобленасці. У дзіцяці, якое расце на добрых традыцыях, паступова фарміруецца вобраз сям’і, які ён пранясе праз усё жыццё. І гэта залог таго, што дарослым ён створыць сваю, заснаваную на каханні, павазе адзін да аднаго і сумесных агульных справах.

Формы арганізацыі сямейнага вольнага часу вельмі разнастайныя. Гэта святы, наведванне музеяў, прагулкі, паходы, гульні і шмат іншага. Задача бацькоў—усё метадычна граматна выкарыстаць.

Найбольш традыцыйным сямейным святам з’яўляецца дзень нараджэння. Дзеці, як правіла, з нецярпеннем чакаюць свой. Вельмі важна, каб ён запомніўся не толькі колькасцю падарункаў, але і цікавай арганізацыяй. Бацькам трэба памятаць, што дзень нараджэння дзіцяці—гэта яго свята. Значыць, усё, што будзе адбывацца, павінна дастаўляць задавальненне менавіта яму. Разам з дзіцяці неабходна абмеркаваць падрыхтоўку да ўрачыстасці з улікам узросу, інтарэсаў, асаблівасцяў характару, колькасці гасцей і ўмоў правядзення, скласці сцэнарый. Для гасцей, акрамя гульняў і забаў, трэба прыдумаць сувеніры і прызы, якія павінны быць уручаны кожнаму.

Вялікі ўплыў на дзяцей аказвае тое, як бацькі праводзяць вольны час у сваёй кампаніі. Калі гэта проста вечарынкі з застоллем, размовамі і анекдотамі, то яны асаблівай цікавасці ў малых не выклікаюць. Тым больш, што дзеці ў такіх выпадках часцей за ўсё прадастаўлены самі сабе. Калі ж дарослая кампанія арганізоўвае гульні, конкурсы, тэатральныя прадстаўленні сумесна з дзецьмі, то ўсё гэта імі можа быць у далейшым выкарыстана ў іх святах і ранішніках.
Калі ў сем’ях не надавалася патрэбнай увагі арганізацыі вольнага часу, у дзяцей фарміруюцца эгаізм, замкнутасць у асабістых інтарэсах. Таму бацькі павінны памятаць, што чалавек выхоўваецца не толькі і не столькі пад уздзеяннем пачутага або прачытанага, але ў большай меры ў працэсе асабістай дзейнасці.
У нашай школе дапамагаюць дарослым авалодаць методыкай адпачынкавай дзейнасці бацькоўскія сходы. Добра зарэкамендаваў сябе клуб “Здаровая сям’я”. У маі адбылося яго пасяджэнне “Мы—уладары свайго настрою”. Сем’і Бунта, Кулеш, Мацюк, Блажэвіч з цікавасцю ўдзельнічалі ў розных конкурсах. Вялікае задавальненне атрымалі ўсе ўдзельнікі і гледачы. Журы ацаніла спрыт, уменні, гумар усіх канкурсантаў, кожная сям’я атрымала ўзнагароду і сувенір на памяць.
Паважаныя бацькі! Любіце сваіх дзяцей, праводзьце з імі вольны час, абмяркоўвайце сямейныя праблемы. Дайце адчуць, што да іх думак вы прыслухоўваецеся. Дзеці—гэта сэнс нашага жыцця. Дык давайце рабіць так, каб яны былі шчаслівымі.

Ж. СУШКО,
педагог сацыяльны Дварнасельскай СШ.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar