Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » За зимнюю сказку ответственные
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
31-12-2014, 16:28 Грамадства  ] • За зимнюю сказку ответственные   |  
 
Назва: За зімовую казку адказныя      


 Хто ведае, ці існуюць на самой справе добры дзед у чырвонай шубе і яго спадарожніца прыгажуня-ўнучка?  Напэўна, тут трэба не ведаць, а верыць. Калі пусціць казку ў сваю душу, то яна стане рэальнасцю. І толькі тады ў  яе павераць іншыя. Так лічаць рэжысёр народнага тэатра РДК Аляксей Гайдзель і галоўны спецыяліст аддзела  загса Вольга Пашкоўская, на якіх у гэтым годзе ўскладзена вялікая адказнасць — падарыць дзецям цуд і  ажыццявіць іх мары. 

 

 На навагодніх ранішніках у РДК Аляксей і Вольга выступаюць у ролі Дзеда Мароза і Снягурачкі. Для абодвух гэта не ў навінку. Вольга  прымярае на сябе ролю снежнай дзяўчыны ў пяты раз, у Аляксея "дзедамарозаўскі стаж" крыху большы. Хоць перад кожным  выступленнем прысутнічае хваляванне, і на сцэне, і ў карагодах ля елкі адчуваюць сябе ўпэўнена, і ў маленькіх удзельнікаў свята  наўрад ці ўзнікаюць сумненні ў сапраўднасці Дзеда Мароза і яго ўнучкі.


 — Калі выходзім у залу да дзяцей, то адразу чуюцца іх сцішаныя захопленыя воклічы "Ах…!", — дзеліцца ўражаннямі Вольга. — Як жа гэта прыемна! Увесь год малышы чакалі сустрэчы з Дзедам Марозам і Снягуркай, і вось гэты час надышоў. Мне вельмі падабаецца выступаць перад юнымі гледачамі. Яны вельмі чулыя, не хаваюць сваіх эмоцый і могуць праявіць да героя як сімпатыю, так антыпатыю. Гэта адчуваецца адразу, і асабліва радасна разумець, што цябе добра прынялі.


Па меркаванні Вольгі, роля Снягурачкі куды прасцей за місію Дзеда Мароза і справіцца з ёй зможа любая дзяўчына. Але ў той жа час гэта значнае фізічнае і маральнае выпрабаванне. Не так і проста пяць ранішнікаў запар заставацца бадзёрай, танцаваць, весяліцца і аддаваць сябе дзецям. І ўсё ж разам з вялікай стомленасцю пасля выступлення адчуваецца прыемнае задавальненне ад чарговага падарожжа ў навагоднюю казку. Дарэчы, у адрозненні ад большасці людзей, якія Новы год сустракаюць адзін раз, для Дзеда Мароза і Снягуркі кожны новы выхад— гэта яшчэ адна радасная сустрэча любімага свята.
Кожны ранішнік складаецца з дзвюх частак: тэатралізаванае прадстаўленне на сцэне, якое апошнія некалькі год рыхтуецца па сюжэтах любімых казак, і карагоды ля елкі разам з абаронай касцюмаў.


— Падчас выступлення на сцэне зараджаешся энергетыкай дзяцей, а калі дзеянне пераносіцца да елкі, то чарга аддаваць сваю энергію малышам, — гаворыць Аляксей. — Дзіця адразу зразумее: сапраўдны перад ім Дзед Мароз ці пераапрануты дзядзька. Трэба прыкласці максімум намаганняў, каб цябе не "выкрылі", а таму важна ўдзяліць увагу кожнаму, выслухаць, зазірнуць у вочы. І самая вялікая ўзнагарода за гэта — упэўненае дзіцячае сцвярджэнне "А ты сапраўдны Дзед Мароз!" Праўда, цяпер у дзяцей вера ў казачнага дзеда праходзіць раней. Калі некалькі год назад яго чакалі нават у 14-гадовым узросце, то цяпер ужо большасць дзесяцігадовых дзяцей упэўнены, што падарункі пад елку кладуць тата і мама.


Цікаўлюся ў вопытнага Дзеда Мароза, ці варта бацькам пераапранацца ў казачнага персанажа, каб павіншаваць дзяцей. На гэта адказвае, што лепш папрасіць на такую ролю кагосьці са знаёмых, бо тату ці маму дзіця ўсё роўна пазнае і гэтае "выкрыццё" парушыць веру ў цуды. Самому Аляксею наведваць дзяцей дома амаль не даводзіцца, яго месца дзеяння—ранішнікі.
Як правіла, яны займаюць максімум паўтары гадзіны. Для дзяцей — гэта цудоўная казка з сюрпрызамі і падарункамі. А што запамінаецца пасля вяртання ў рэальнасць Дзеду Марозу і Снягурачцы?


— Зарад бадзёрасці і пазітыву, якога хапае на ўвесь наступны год, — адказваюць Аляксей і Вольга. 
Аляксей прызнаецца, што касцюмы, у якіх прыходзяць дзеці на свята, запомніць складана. Іх шмат і ўсе вельмі прыгожыя. Вольгу асабліва ўражваюць уборы, створаныя сваімі рукамі.
— Так здорава, калі навагоднія касцюмы для дзяцей рыхтуюцца ўсёй сям'ёй, — гаворыць яна. — Гэта збліжае, стварае дома асаблівую атмасферу. Напэўна, многім дзяўчатам нашага пакалення памятаецца, як мамы прышывалі дожджыкі на сукенкі. Прачынаешся раніцай, — а ўбор гатовы. Вось яно — адчуванне цуду!
Дарэчы, Вользе ў дзяцінстве, а потым і яе дачцэ Аляксандры на касцюмы шанцавала. Умелыя рукі і фантазія маці і бабулі Святланы Барысаўны Яроменак кожны раз стваралі новыя ўборы. Цяпер Святлана Барысаўна "апранае" удзельнікаў тэатралізаваных прадстаўленняў у РДК.


— У гэтым годзе на навагодніх ранішніках наша сям'я прадстаўлена ў трох пакаленнях, — заўважае Вольга. — Я — Снягурачка, а маці і дачка іграюць ролі ў казачным спектаклі. Трэба абавязкова адзначыць, што ў РДК вельмі дружная творчая каманда. Цікава назіраць, як дарослыя людзі, ужываючыся ў ролі казачных герояў, становяцца на сцэне дзецьмі і атрымліваюць ад гэтага неверагоднае задавальненне. 
Відаць, гэтым і тлумачыцца сімпатыя юных гледачоў. Каб пачуць ад іх заслужанае "Веру!", разам з акцёрскімі талентамі трэба валодаць добрай вынослівасцю і насіць у сэрцы любоў да дзяцей і веру ў цуды.


Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 


 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar