Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » Точки соприкосновения: гололед и горка
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Жнівень 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
5-02-2015, 12:02 Грамадства  ] • Точки соприкосновения: гололед и горка   |  
 
Назва: Кропкі сутыкнення: галалёд і горка      

Пытанні наконт галалёду на асобных вуліцах райцэнтра, няспраўных ліхтароў па Крылова, снежнай горкі на плошчы ля РДК узнімаліся ў матэрыяле "Хоць на канькі станавіся", апублікаваным у раённай газеце за 17 студзеня 2015 года. З просьбай пракаменціраваць іх рэдакцыя накіравала пісьмовы зварот ва УП ЖКГ, на які ў хуткім часе атрымала адказ.

 

Нагадаем, што падставай для вышэйназванага артыкула стаў званок у рэдакцыю ад жыхаркі вуліцы Крылова, якая скардзілася на галалёд. Жанчына выказала меркаванне, што такой праблемы магло і не быць, калі б на іх вуліцы рэгулярна чысцілі дарожнае пакрыццё і своечасова падсыпалі солева-пясчанай сумессю. На гэту заўвагу ва УП ЖКГ адказалі так:


"Інфармацыя пра тое, што ачыстка вуліц і тратуараў горада ад снегу ажыццяўляецца несвоечасова, не адпавядае сапраўднасці. Усе работы па зімовым утрыманні вулічна-дарожнай сеткі праводзяцца своечасова. Трэба адзначыць, што зімовая слізкасць утвараецца практычна адначасова на значнай працягласці вуліц і тратуараў, а яе ліквідацыя звязана з затратамі часу, тэхнічных і людскіх рэсурсаў на выкананне вялікага аб'ёму работ у складаных умовах. Згодна з СТБ 1291-2007, уся сетка аўтамабільных дарог і вуліц падзелена на 5 узроўняў патрабаванняў па ўтрыманні. Для кожнага ўзроўню ўстаноўлены дырэктыўныя тэрміны часу на апрацоўку пакрыцця супрацьгалалёднымі матэрыяламі і выканання работ па ачыстцы пакрыцця дарог ад снегу пры неспрыяльных умовах надвор'я. Напрыклад, пасыпка цэнтральных вуліц і тратуараў праводзіцца пасля спынення ападкаў на працягу 9 гадзін, а вуліц другараднага значэння (у тым ліку і вул. Крылова) — на працягу 12 гадзін. Уборка снегу: цэнтральных вуліц — 12-ці гадзін, другарадных — 16-ці, ачыстка тратуараў ад снегу — на працягу 12 гадзін.


Напярэдадні зімы на прадпрыемстве былі распрацаваны планы-графікі, якімі за ўчасткамі вуліц замацавана аўтатрактарная тэхніка, вадзіцельскі састаў і рабочыя на зімовы перыяд 2014/2015. Для барацьбы за слізкасцю нарыхтавана неабходная колькасць супрацьгалалёдных матэрыялаў".
Другое пытанне, якое прагучала падчас тэлефоннай размовы з жанчынай, — рамонт ліхтароў на вуліцы Крылова, на што яшчэ восенню прасілі звярнуць увагу камунальнікаў. Згодна з атрыманай інфармацыяй, перагарэлую лямпачку на вуліцы Крылова замянілі 16 студзеня, ліхтар адрамантавалі 19 студзеня.
Просьбу жыхароў двухпавярховых дамоў па вуліцы Камуністычнай устанавіць у дварах скрынкі з пясчана-солевай сумессю ва УП ЖКГ палічылі "немэтазгоднай, бо такія скрынкі хутка ператвараюцца ў смеццевыя бакі, ламаюцца ці знікаюць, а пясчаная сумесь выкарыстоўваецца не толькі для падсыпкі, але і для прыбіральні хатніх гадаванцаў".


Наконт снежнай горкі на цэнтральнай гарадской плошчы пазначана: "…гара снегу насыпалася спецыяльна да свята "дня зімы". Снег будзе ўбраны пасля правядзення мерапрыемства". Пакуль што горку як месца для актыўнага адпачынку аблюбавалі дзеці. Наколькі небяспечна малым бавіць вольны час на гары, збудаванай з дарожнага снегу, ці не падсцерагаюць іх там інфекцыйныя захворванні? Пра гэта рэдакцыя пацікавілася ў раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. У пісьмовым адказе значыцца, што "горка сапраўды ўяўляе небяспеку для дзяцей і падлеткаў. Снег, з якога яна ўтворана, можа ўтрымліваць спецыяльныя рэагенты (пясок, соль і інш.), якія камунальная служба выкарыстоўвае для пасыпкі вуліц, таксама ў ім могуць знаходзіцца шкодныя прымесі, якія маюцца ў атмасферы". Што да рызыкі падхапіць пэўнае інфекцыйнае захворванне, то "размнажэнне мікраарганізмаў пры нізкіх тэмпературах не адбываецца, вірусы, паразіты па-за арганізмам не жыццяздольныя".
І ўсё ж неэстэтычны выгляд горкі, дызгармонію снежнага "збудавання" з гарадскім пейзажам і той факт, што дзеці гуляюць на брудным снезе, напэўна, прыме не кожны. А як ставяцца да гэтага міярчане і жыхары райцэнтра, якім даводзіцца бываць у Міёрах?


Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar